Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Паэтка са Століншчыны атрымала ўкраінскую літаратурную прэмію

Дыплом і прэмію Ірыне Ляшкевіч перадалі прадстаўнікі Дубровіцкага раённага літаратурна-мастацкага аб'яднання «Жураўліна» падчас прыезду на Століншчыну. Сустрэча дубровіцкіх і столінскіх мастакоў слова адбылася непасрэдна ў в.Мачуль, дзе жыве і працуе паэтка.

Паэтка са Століншчыны атрымала ўкраінскую літаратурную прэмію

Гасцей з Дубровіцы прынялі ў Мачульскім Доме фальклору. Удзельнікі ўзорнага дзіцячага аб’яднання аматараў фальклору “Згадка” выступілі перад паэтамі з Украіны і ўдзельнікамі клуба “Натхненне”, пасля чаго Ірына Ляшкевіч запрасіла ўсіх у віртуальнае падарожжа па палескай вёсачцы Мачуль. Прэзентацыя “Вобразы мілыя роднага краю”, дэкламацыя вершаў Ірыны Ляшкевіч, Галіны Бабарыка і Барыса Ляшкевіча вучнямі мясцовай школы Дзіянай Ляшкевіч і Настассяй Пашкавец стваралі атмасферу падарожжа.

Кіраўнік літаратурна-мастацкага аб'яднання «Жураўліна» Анатоль Разановіч уручыў Ірыне Ляшкевіч, пераможцы творчага конкурсу на атрыманне літаратурнай прэміі Пятра Красюка за зборнік вершаў “Сувой”, дыплом Дубровіцкай раённай рады і літаратурна-мастацкага аб'яднання «Жураўліна». На памяць аб прыезде ў школьную бібліятэку гасцямі перададзены кнігі ўкраінскіх аўтараў. Анатоль Разановіч адзначыў, што конкурс на атрыманне прэміі працягваецца, таму ў столінскіх паэтаў ёсць магчымасць ўдзелу ў ім. Старшыня аб’яднання “Жураўліна” прачытаў свае вершы на ўкраінскай мове пра родны край, пасля перадаў слова Пятру Паліводзе.

Як падзяка прагучала ў выкананні Ірыны Ляшкевіч песня “Хваласпеў Палесся” на словы Віктара Вабішчэвіча.

Удзельнікі клуба “Натхненне” таксама чыталі свае вершы. Нават дырэктар Мачульскай школы Пётр Кірэчка, які разам з настаўнікамі школы наведаў пасяджэнне, не ўтрымаўся і прачытаў свой верш пра Мачуль.

Паэтка са Століншчыны атрымала ўкраінскую літаратурную прэмію

Паэтка са Століншчыны атрымала ўкраінскую літаратурную прэмію
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Столина

На Полесье гаишники гнались за пьяным водителем по двум районам. Чтобы остановить его, пришлось стрелять

Хотите узнать больше? 1 января в милицию позвонили и сообщили, что на трассе возле Турова в Житковичском районе за рулем Opel Frontera, похоже, пьяный водитель.

В Столинском районе ГАИ забрала у пьяных сельчан на штрафстоянку четыре велосипеда

Хотите узнать больше? Велосипеды забрали у сельчан, так как они управляли ими в состоянии опьянения.

Имперский русский балет выступит в Бресте, Столине, Пинске и даст мастер-классы в Давид-Городке

Хотите узнать больше? В рамках юбилея труппа гастролировала в Австралии, Новой Зеландии, Китае, Бразилии, России. В Беларуси она покажет балет "Щелкунчик" под редакцией

В Столинском районе ученикам сельской школы запретили ездить на уроки на велосипеде

Хотите узнать больше? Занимаются они в 2 смены. Первая начинается в 8.00, когда на улице еще темно, а вторая заканчивается в 19.30, когда уже темно.

В Столинском районе фермер бесплатно отдал сельчанам остатки урожая

Хотите узнать больше? Капусту вывозили с поля велосипедами, машинами, телегами…