Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Столінскія медыкі для былых калег зрабілі свята

Святочнае мерапрыемства адбылося ў Столінскай ЦРБ у Дзень пажылых людзей.

Столінскія медыкі для былых калег зрабілі свята
У зале

На канцэрт былі запрошаны тыя, хто прысвяціў сваё жыццё медыцыне, хто працаваў дзеля аховы здароўя людзей у Столінскім раёне і зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Такіх людзей 834 чалавекі. Акрамя таго, у актавую залу бальніцы прыйшлі і тыя, хто зараз працуе тут.

Да прысутных звярнуўся галоўны ўрач Столінскай ЦРБ Пётр Аркадзьевіч Пашкевіч: “З вялікай павагай мы ўспамінаем былых работнікаў. Вы перадалі свае ўменні і навыкі работы па ахове здароўя насельніцтва тым, хто прыйшоў на змену Вам. У кожным узросце ёсць моманты, якія прыносяць хвіліны радасці. І Ваш узрост – не выключэнне”.

Столінскія медыкі для былых калег зрабілі свята

Столінскія медыкі для былых калег зрабілі свята

З пажаданнямі дабра і шчасця ад Столінскага райвыканкама і раённага Савета ветэранаў звярнулася да прысутных старшыня Столінскага раённага Савета ветэранаў Валянціна Васільеўна Мірановіч. “Ой, каму я патрэбен? - пачала сваё выступленне Валянціна Мірановіч. – Такія словы часта чую ад пажылых людзей, ад ветэранаў. Таму заўжды адказваю: дзецям, унукам, праўнукам, якім патрэбен Ваш жыццёвы вопыт”.

Былая галоўная медыцынская сястра бальніцы Ніна Навумаўна Мельнік выказала словы ўдзячнасці адміністрацыі Столінскай ЦРБ за ўвагу і запрашэнне на свята і пажадала ўсім шчасця і здароўя.

Столінскія медыкі для былых калег зрабілі свята

Столінскія медыкі для былых калег зрабілі свята

Столінскія медыкі для былых калег зрабілі свята

Столінскія медыкі для былых калег зрабілі свята

Столінскія медыкі для былых калег зрабілі свята

Столінскія медыкі для былых калег зрабілі свята

Столінскія медыкі для былых калег зрабілі свята

Кожны пажылы чалавек, які працаваў у сістэме аховы здароўя раёна, у сувязі з Днём пажылых людзей ад прафкама Столінскай ЦРБ атрымаў грашовую дапамогу ў памеры 1 базавай велічыні. Такую ж прэмію атрымалі і тыя медработнікі, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку і працягваюць сваю працоўную дзейнасць.

Шыкоўную святочную праграму падрыхтавалі работнікі культуры. На сцэне выступілі ўдзельнікі тэатра “Пагарынне” (рэжысёр Іна Філановіч), Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” (кіраўнік Пётр Астапчук).

Вядучыя Паўлінка (Іна Філановіч) і Адольф Быкоўскі (Дзмітрый Цярлецкі) з камедыі Янкі Купалы не проста аб’яўлялі канцэртныя нумары, а паказвалі некаторыя дзеі са спектакля “Паўлінка”. Асабліва спадабаўся прысутным пан Адольф у вельмі прыгожым касцюме.

Столінскія медыкі для былых калег зрабілі свята

Столінскія медыкі для былых калег зрабілі свята

Столінскія медыкі для былых калег зрабілі свята

З сольнымі нумарамі выступілі Ніна Комік, Ніна Дабрынец, Валянціна Сень. Жартоўнай песняй падтрымала вясёлы настрой прысутных Таццяна Вабішчэвіч. “Егіпецкі танец” паказала Ірына Дульская, а Маша Васькіна выканала песню “Барышня”.

Старшыня прафкама Столінскай ЦРБ, урач-хірург Віктар Іванавіч Майсюк, выказаў словы падзякі артыстам за падораныя хвіліны радасці: “Наша Столінскае Палессе багата на таленты. Галасы людзей, якія выступілі сёння на гэтай сцэне, гучаць не толькі на святочных пляцоўках нашага краю, але і за мяжой. Вялікі дзякуй Вам за Вашу творчасць!”.

Столінскія медыкі для былых калег зрабілі свята

Столінскія медыкі для былых калег зрабілі свята

Віктар Майсюк запрасіў ўсіх, хто прыйшоў на канцэрт, прайсціся па калідорах месца былой працы, зайсці ў аддзяленні, пагутарыць з калегамі, убачыць, што змянілася ў бальніцы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Столина

На Полесье гаишники гнались за пьяным водителем по двум районам. Чтобы остановить его, пришлось стрелять

Хотите узнать больше? 1 января в милицию позвонили и сообщили, что на трассе возле Турова в Житковичском районе за рулем Opel Frontera, похоже, пьяный водитель.

В Столинском районе ГАИ забрала у пьяных сельчан на штрафстоянку четыре велосипеда

Хотите узнать больше? Велосипеды забрали у сельчан, так как они управляли ими в состоянии опьянения.

Имперский русский балет выступит в Бресте, Столине, Пинске и даст мастер-классы в Давид-Городке

Хотите узнать больше? В рамках юбилея труппа гастролировала в Австралии, Новой Зеландии, Китае, Бразилии, России. В Беларуси она покажет балет "Щелкунчик" под редакцией

В Столинском районе ученикам сельской школы запретили ездить на уроки на велосипеде

Хотите узнать больше? Занимаются они в 2 смены. Первая начинается в 8.00, когда на улице еще темно, а вторая заканчивается в 19.30, когда уже темно.

В Столинском районе фермер бесплатно отдал сельчанам остатки урожая

Хотите узнать больше? Капусту вывозили с поля велосипедами, машинами, телегами…