Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

О названиях пружанских улиц официально и не только

Прыняцце рашэння Пружанскага раённага Савета дэпутатаў ад 27.04.2011 г. «Аб назве вуліц у горадзе Пружаны» выклікана неабходнасцю тэрміновага выдзялення зямельных участкаў з канкрэтнымі адрасамі для будаўніцтва жылых дамоў індывідуальнымі забудоўшчыкамі ў новым квартале забудовы «Сонечны» г. Пружаны. (Даведка: з 96 участкаў у гэтым квартале 04.05.2011 было выдзелена 60 участкаў).

О названиях пружанских улиц официально и не только


На разгляд архітэктурнага савета пры Пружанскім райвыканкаме было вынесена на абмеркаванне звыш 40 назваў вуліц, з якіх былі выбраны 9 назваў і зацверджаны на пасяджэнні архітэктурнага савета 21 красавіка 2011 года, пасля чаго гэтыя прапановы былі вынесены на разгляд сесіі раённага Савета депутатаў. Дарэчы, і на сесіі рашэнне было прынята не аднагалосна, аднак болышасцю галасоў назвы вуліц былі зацверджаны. На сённяшні дзень адсутнічаюць нарматыўныя дакументы, рэгламентуючыя парадак прысваення назваў унутрыгарадскім аб’ектам. У дадзеным выпадку пры перакладзе з рускай на беларускую мову назваў вуліц быў выкарыстаны прынцып транслітэрацыі, таму адсутнічае даслоўны пераклад. Калі гаварыць пра назву вуліц у гонар знакамітых лю-дзей, то варта адзначыць, што гэта работа вядзецца пастаянна. У квартале забудовы «Паўднева-Заходні» вуліцам прысвоены імёны Т.Касцюшкі, Ф.Скарыны і Е.Полацкай. У новым квартале забудовы «Сонечны» адна з цэнтральных запраектаваных вуліц пакінута без назвы з мэтай у далейшым назваць яе імем знакамітага чалавека з улікам меркавання працоўных калектываў і грамадзян. А для перайменавання ўжо існуючых вуліц патрэбны важныя падставы і значныя фінансавыя затраты. В.М.МАКАРЭВІЧ, старшыня раённага  Савета дэпутатаў. * На сённяшні дзень у г.Пружаны каля 150 вуліц і завулкаў. Намаганнямі ўлад раёна і нашых працаўнікоў яны пастаянна добраўпарадкоўваюцца і прыгажэюць, радуюць вока гараджан і гасцей горада сваёй чысцінёй і дагледжанасцю. Прыемна ўсведамляць, што наш горад прызнаны самым чыстым горадам у рэспубліцы. Але мне хацелася б выказацца аб назвах вуліц. Яны, пагадзіцеся, —   візітная картка любога горада і, калі хочаце, яго душа. Па назвах вуліц можна не толькі вывучаць гісторыю, але і выхоўваць наступныя пакаленні грамадзян. Пры звароце да тапанімікі г.Пружаны звяртае на сябе увагу, што яна нясе ў асноўным адбітак савецкага часу. Назвы вуліц занадта прывязаны да ідэалагічнай складаемай аднаго гістарычнага перыяду. Пры гэтым на пальцах рукі можна пералічыць таблічкі з імёнамі славутых беларусаў, ураджэнцаў раёна, гістарычных дзеячаў дасавецкага перыяду.  Мы не знаходзім імён Францішка Карпінскага, Каэтана і Юзафа Крашэўскіх, Міхала і Паўла Баброўскіх, Станіслава Жукоўскага. А чаму назвы вуліц горада не могуць насіць імён Міколы Купрэева ці Івана Казарэза? А як рамантычна гучала б назва «вуліца Каралевы Боны» ці «вуліца Ганны Ягелонкі»! Або чаму нельга ўвекавечыць у назвах вуліц назвы спаленых у гады вайны вёсак? Як па мне, дык намнога лепей гучыць «вуліца Канстанцінаўская» (у гонар знішчанай вёскі Канстанцінава),  чым «вуліца Інтэрнацыянальная». І як шкада, што навечна будзе страчана для нашчадкаў такая старажытная назва, як Выдзерка. Затое, як у абсалютна кожным горадзе, у нас ёсць вуліцы Леніна і Савецкая, Камсамольская і Піянерская, Кастрычніцкая і Сацыялістычная і г.д. Усім зразумела, хто такія дзеячы, як Фрунзе, Катоўскі ці Будзённы, якія ніякіх адносін на нашага горада не маюць. Увекавечана і памяць героя анекдотаў Чапаева: напэўна, ніхто б і не ведаў пра  яго  не вельмі адметную ролю ў гісторыі, калі б не міф, створаны з яго асобы з дапамогай кнігі Фурманава і фільма «Чапаеў». Або звернемся да, на мой погляд, адыёзнай асобы Сяргея Лазо, які ў часы грамадзянскай вайны вызначыўся сваёй жорсткасцю. Расійскі гісторык Андрэй Буроўскі назваў яго “мацёрым крымінальнікам і сімвалам жаху”, атрад якога праславіўся спальваннем вёсак і станіц разам з іх жыхарамі. Ну і зусім не хочацца абмяркоўваць такія назвы, як «1 Мая», «8 Сакавіка», «50 год Кастрычніка», «60 год Кастрычніка», быццам бы ў гісторыі нашай дзяржавы не было больш векапомных дат. Я не заклікаю распачаць чарговую кампанію па  змене таблічак у эканамічна не просты час, хаця некатарыя вуліцы, лічу, рана ці позна давядзецца перайменаваць у адпаведнасці з патрабаваннямі часу. У хуткім часе ў Мінску з’явяцца вуліцы імя мастакоў Івана Хруцкага і Пятра Сергіевіча, музычнага дзеяча Генадзя Цітовіча, пісьменнікаў Яна Баршчэўскага, Івана Навуменкі і Уладзіміра Дубоўкі. Складзены спісы тых вуліц, якім будуць вернуты ранейшыя гістарычныя назвы. Такія рашэнні прымае камісія па назвах і перанайменаванні вуліц, праспектаў і плошчаў сталіцы. Адну з вуліц вырашана назваць у гонар літоўскага мастака і кампазітара Чурлёніса. Падставай для гэтага, як ні дзіўна, паслужыла тая ака-лічнасць, што яго цешча родам з-пад Мінска. А якія новыя імёны з’явяцца на карце г.Пружаны? Згодна з рашэннем раённага Савета дэпутатаў ад 27 красавіка 2011г. №60, дзевяці новым вуліцам горада прысвоены назвы «Майская, Звездная, Светлая, Лучистая, Радужная, Янтарная, Жемчужная, Изумрудная, Дружная». Застаецца толькі здагадвацца, з якое нагоды горад «упрыгожыць» зарапад з каштоўных камянёў. Здзіўляе, на маю думку, і недакладны пераклад гэтых назваў на беларускую мову. Лічу, што «Звездная» перакладаецца на беларускую мову як «Зоркавая», «Лучистая» — «Праменная». І калі назвы «Радужная» і «Янтарная» дапушчальна пісаць у такім варыянце і на беларускай мове, то ўсе ж такі дакладней было б напісаць «Вясёлкавая» і «Бурштынавая». Дарэчы, ужо працяглы час у горадзе на адной з вуліц красуецца шыльда з назвай «Завадская», але такога слова няма ні ў рускай, ні ў беларускай мовах. Назва вуліц — сёння не самая актуальная тэма. Зараз грамадства турбуюць эканамічныя праблемы, але чалавек  і адрозніваецца ад бязмоўных і бяспамятных істот тым, што жыве не толькі матэрыяльнымі катэгорыямі. Мікалай ЗАМКОВІЧ,  жыхар г.Пружаны.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться
  1. Michaelnip Michaelnip 1 февраль 2017, 02:49 !
    0
    Я уже посмотрел этот фильм на нормальном сайте, просто супер, не зря его так долго ждал!
    Кто ещё не видел, смотрим здесь, ребята - HD17.RU
  2. Святлана, Менск Святлана, Менск 13 август 2011, 15:08 !
    0
    Што за дэбілізм, называць у Беларусі вуліцы рускімі словамі, калі ёсць родная беларуская мова - а потым яшчэ і транслітэраваць іх на беларускую???

    Няхай транслітэруюць беларускія словы ў рускую мову, калі гэта патрэбна, а не наадварот! Які сорам!

    Гэта яшчэ раз сведчыць пра нізкі ўзровень самапавагі беларусаў.

    P.s. А "Лучистая" ў транслітэрацыі - "Лучыстая", або "Лучістая"?..

    Дзякуй аўтару за паднятае пытанне.

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.