На Пружанщине начинаются празднования 200-летия Юзефа Крашевского
Сёлета спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння польскага пісьменніка, навукоўца, мастака, музыканта Юзафа Ігнацы Крашэўскага. Яго біяграфія цесна звязана з Пружаншчынай: сям’я мела фальварак у вёсцы Доўгае, менавіта там і прайшлі дзіцячыя гады будучай знакамітасці.
На мінулым тыдні ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылася канферэнцыя пад назвай “Крашэўскі знакаміты і невядомы”. Мерапрыемства атрымалася маштабным, удзел у ім прымалі госці з Польшчы, навуковыя супрацоўнікі музея, прадстаўнікі аддзела культуры, аўтар кніг аб Крашэўскім Руслана Гусева, вучні Загор’еўскай школы… Месца правядзення
канферэнцыі было выбрана не выпадкова. Яшчэ ў 1998 годзе цяпераш-ні дырэктар музея-сядзібы Юрый Зялевіч пачаў збіраць інфармацыю аб славутым земляку – такім вядомым у свеце і амаль незнаёмым для нас. Новы штуршок для пошукаў даў інтэрнэт. Дзякуючы сетцы, на пружанцаў выйшла дырэктар мемарыяльнага музея Юзафа Крашэўскага ў Раманове (Польшча) Ганна Чабадзінска-Пшыбыслаўска. Яна падрыхтавала выставу і перадала экспанаты спецыяльна для Пружанскага палацыка. Выстава пачала працаваць яшчэ ў 2003 годзе. Яна складаецца з копій фотаздымкаў, дакументаў, выяў членаў сям’і. Сёння польскія госці былі прыемна здзіўлены значным папаўненнем экспазіцыі. У мінулым годзе жыхарка Пружан Іна Урублеўская перадала 52 кнігі Крашэўскага, некаторыя з іх з’яўляюцца прыжыццёвымі выданнямі. Кнігі належалі маці Іны – Клаўдзіі Макавецкай.
Галоўны спецыяліст па ахове гістарычна-культурнай спадчыны абласнога ўпраўлення культуры Вячаслаў Гарбузаў адзначыў, што вельмі сімвалічна, што юбілей Крашэўскага супаў з годам кнігі на Беларусі. Наш зямляк нават трапіў у кнігу рэкордаў Гінеса, як самы пладавіты пісьменнік перыяду “гусінага пяра”.
— Такія значныя гістарычныя постаці, як Юзаф Ігнацы Крашэўскі, аб’ядноўваюць народы, родняць дзве краіны – Беларусь і Польшчу, здымаюць межы, прыдуманыя людзьмі, — падкрэсліў Вячаслаў Іванавіч. Ён таксама выказаў спадзяванне, што беларускі музей выйдзе на ўзровень польскага.
Пані Ганна Чабадзінска-
Пшыбыслаўска расказала, як Польшча плануе святкаваць юбілей Крашэў-скага. У прыватнасці, павінен выйсці збор твораў пісьменніка на электронных носьбітах, будуць ладзіцца тэатралізаваныя прадстаўленні ў Раманоўскім музеі. На іх мяркуецца запрасіць вучняў Загор’еўскай школы. Дзеці на чале з настаўнікам Мікалаем Сахаруком стварылі ў школе (непадалёку ад малой радзімы пісьменніка) куток Крашэўскага, з яго прэзентацыяй яны ўжо аб’ехалі суседнія школы.
Пані Ганна завастрыла ўвагу на тым, што Юзаф Крашэўскі не толькі пладавіты і знакаміты пісьменнік, ён выбітны навуковец, мастацкі крытык, мастак, музыкант, першы ў Польшчы прыватны калекцыянер фатаграфій. Але тут зноў прыйшла чарга здзіўляцца польскім гасцям. І пані Ганна, і дэпутат з Бела-Падляскага павета Рычард Бось былі ўражаны студэнткай Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ірынай Філімовіч.
Дзяўчына напісала курсавую работу пра Юзафа Крашэўскага як музыканта і музычнага крытыка. Ірына расказала шмат цікавых фактаў з жыцця Крашэўскага-музыкі. Юзаф Ігнацы шмат рабіў для папулярызацыі музыкантаў-землякоў. А ў завяршэнне Ірына выканала на фартэпіяна твор Крашэўскага па перададзеных з Раманова нотах.
Але галоўнай гераіняй канферэнцыі была, безумоўна, Руслана Гусева. Ужо выйшла чатыры яе кнігі, а хутка будзе і пятая, у якіх Руслана Мікалаеўна распавядае пра жыццё і творчасць Юзафа Крашэўскага. Рэдактарам кніг, а таксама аўтарам вершаваных перакладаў з’яўляецца намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Любоў Красеўская. Са сваімі перакладамі на рускую мову яна і пазнаёміла прысутных. Нямала твораў пераклала і сястра Русланы Гусевай Ірына. Значную дапамогу ў рабоце над кнігамі аказалі бацька і сын Расціслаў і Анатоль Бензерукі, пісьменнік Анатоль Крэйдзіч.
Руслану Гусеву можна лічыць першай беларускай даследчыцай жыцця і творчасці Юзафа Крашэўскага, да распачатай ёю работы нам быў вядомы пераклад толькі аднаго верша “Дзед і баба”.
А з гэтага года ў праграму Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна ўвайшло вывучэнне творчасці Крашэўскага, у асноўным па выданнях Гусевай. Пружанскія чытачы могуць пазнаёміцца з імі, а таксама і адкрыць для сябе прозу славутага земляка ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Музыкальнае суправаджэнне мерапрыемства забяспечваў струнны ансамбль “ARCHI”, які, дарэчы, так спадабаўся польскім гасцям, што дэпутат Рычард Бось выказаў надзею пачуць музыкантаў і ў Польшчы. На здымках: 1. Дырэктар музея-сядзібы «Пружанскі палацык» Юрый Зялевіч і дырэктар мемарыяльнага музея Юзафа Крашэўскага ў Раманове Ганна Чабадзінска-Пшыбыслаўска. 2. На першым плане — Вячаслаў Гарбузаў, Руслана Гусева і Любоў Красеўская. 3. Руслана Гусева з настаўнікам Загор‘еўскай школы Мікалаем Сахаруком і вучаніцай гэтай жа школы. 4.Падчас мерапрыемства.
Кацярына Пашкевіч, Аляксандр МЕЛЕШ (фота)
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Пружан
Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»
Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".
В Пружанах мужчина пришел на площадь с красно-зеленым флагом - его судили, дали штраф
Хотите узнать больше? Ему назначили 945 рублей штрафа.
В Пружанах на месте бывшего еврейского гетто нашли человеческие кости
Хотите узнать больше? Сколько человек там было захоронено, пока не известно.
В Беловежскую Пущу возвращаются медведи. Их здесь не было почти 200 лет
Хотите узнать больше? Последний пущанский медведь был убит в 1846 году.
В Пружанском районе водителю Mercedes стало плохо за рулем, он снес знак и вылетел в кювет
Хотите узнать больше? Авария произошла 18 марта, около 09.25, в деревне Лежайка.
Могла сгореть вся парковка. Расстрел автомобилей из фейерверка попал на видео в Пружанах
Хотите узнать больше? Происшествие случилось на улице Интернациональной.
В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода
Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.
В Пружанском районе с неба упала редкая птица
Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.
Объявления
Теплица Агро-Стандарт Оцинкованная. Бесп...
569 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных домов и бань.Пру...
600 бел.руб.
13:38, 22.11.2021Фасовщик сухофруктов Вахта проживание
1 500 бел.руб.
12:13, 25.10.2021Грузчик-маркировщик Вахта в Минске
1 500 бел.руб.
12:12, 25.10.2021Сварщик (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
20:29, 31.08.2021О Пружанах
Парень из белорусских Ружан служил в Моссаде и был премьер-министром Израиля
Подробнее Одним из самых живописных мест нашей республики является городской поселок со звучным и романтическим названием Ружаны. Он расположен на реке Ружанка, на пересечении автодорог Пружаны—Слоним и
Интересная Беларусь
Рецепт вкусных пятничных кексов!
Подробнее Простые, быстрые, красивые кексы, которые получаются всегда!