Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

А куда ходите Вы?

Мы прывыклі чуць  скаргі на тое, што ў Пружанах няма куды схадзіць. Але ці так гэта?

Здаецца, асабліва насычаным на культурна-масавыя мерапрыемствы выдаліся папярэднія два месяцы — снежань і студзень. Толькі на сцэне гарадскога Палацы культуры, напрыклад, праходзілі мерапрыемствы на розны густ і ўзрост: для ветэранаў працы — вечар адпачынку, для аматараў сімфанічнай музыкі — канцэрт у рамках фестывалю «Студзеньскія музычныя вечары», для шырокай публікі — святочны вечар, прысвечаны чарговай гадавіне з дня нараджэння знакамітага земляка Р.Р.Шырмы, канцэрт юнай мясцовай спявачкі Наташы Трус і беларускага спевака Алега Сямёнава… А хіба не ідуць у разлік Лядовы і Водны палацы, кінатэатр, якія можна наведваць хоць штодзень?

А куды ходзіце вы?  З такім пытаннем мы звярнуліся да гараджан.

Алена:

 

А куда ходите Вы?


— Часу на паходы ў кіно ці на канцэрты ў мяне няма. А вось дзеці выкарыстоўваюць любую такую магчымасць. Акрамя таго, адно дзіця з задавальненнем наведвае гурткі ў Доме рамёстваў, які не так даўно працуе ў нашым мікрараёне, другое займаецца ў Палацы культуры.

 

Дарэчы, вельмі добра, што, каб развіваць свае здольнасці ў пазашкольнай установе, цяпер не абавязкова дабірацца ў цэнтр. Вы не ўяўляеце, як гэта зручна для хлопчыкаў і дзяўчынак з мікрараёна ПМС.

Станіслаў Сямёнавіч Лаўрыновіч:

— Я ніколі не губляю магчымасць схадзіць на любое грамадска-культурнае мерапрыемства. Толькі за апошні

А куда ходите Вы?


час колькі мерапрыемстваў прайшло! Пры гэтым запрашаю скласці мне кампанію і жонку, і ўнукаў. Перыядычна бываем ся-м’ёй у Лядовым і Водным палацах.

 

Наогул, лічу глупствам, калі людзі скардзяцца, што ў Пружанах няма куды схадзіць: месцаў хапае — было б жаданне іх наведваць. Пра гэта яскрава сведчыць той факт, што некаторыя дэлегацыі просяць, каб месцам семінару, напрыклад, ці выязнога пасяджэння была менавіта Пружаншчына, тым самым пацвярджаючы, што ў нашым горадзе ёсць дзе пабываць.

Ганна і Раман:

 

А куда ходите Вы?


— Лічым, што, акрамя як на дыскатэку ў Палац культуры, моладзі асабліва няма куды пайсці. Другое выратаванне ад суму — кінатэатр: у буднія дні, калі не ведаем, чым сябе заняць, мы толькі ў кіно і ходзім. Па меры магчымасці, але ўсё-такі не так часта, як хацелася б,  жонка ходзіць у Водны палац, а я — у Лядовы. Проста паходы туды неабходна планаваць загадзя: трэба цяплей апрануцца ці ўзяць з сабой купальнік. А не хапае ўстаноў, куды можна зайсці менавіта знянацку. Затое піцейных устаноў у горадзе якраз дастаткова.

 

Хацелася б, каб у горадзе быў цір ці іншая ўстанова, дзе проста можна цікава бавіць час.

Анастасія Карпей:

— Я часцей бываю ў спартыўных установах: наведваю і Лядовы, і Водны палацы, хаджу на секцыю ў

А куда ходите Вы?


спартыўную школу. Гэта заняткі для здароўя, яны, безумоўна, прыносяць карысць. А вось проста бавіць час у Пружанах няма дзе — забаўляльных устаноў, накшталт кафэ, няма. Так, наогул некалькі падобных месцаў працуе ў горадзе, але там ці няма асартыменту свежых  страў, ці прадаюць спіртное.

 

Іван:

 

А куда ходите Вы?


— Нягледзячы на тое, што маю зусім мала вольнага часу, заўсёды стараюся знайсці магчымасць куды-небудзь схадзіць. А месцаў для адпачынку, параўноўваючы тое, што было яшчэ некалькі гадоў таму і сёння, у горадзе хапае. Перыядычна паруся ў гарадской лазні. З дзецьмі ходзім катацца на каньках ці плаваць у басейн. А колькі станоўчых уражанняў было ў дзяцей, калі яны вярнуліся пасля паходу на 5D! Так што няма куды ісці ў Пружанах толькі таму, хто лянуецца ці таму, каму падабаюцца ўстановы іншага тыпу, — людзі ж прывыклі разважаць пра баўленне часу па-прымітыўнаму — пасядзець у кафэ ці бары.

 

Лілія:

— Прызнацца шчыра, амаль нікуды не хаджу. У студзені хапала магчымасцей культурнага баўлення часу: праходзіў шэраг канцэртаў, але мяне не было ў горадзе.

А куда ходите Вы?

 

 

На маю думку, у Пружанах і ўстаноў прыстойных  няма. Хочацца, каб людзі там сядзелі ў салідным адзенні, абслугоўванне было дастойным… А не так, як мы аднойчы сутыкнуліся: меню ёсць, а заказаць з яго страў практычна ніякіх нельга. І гэта праблемы як дзяржаўных, так і прыватных устаноў.

Думкамі цікавіліся Марына ВАКУЛЬСКАЯ і Аляксандр МЕЛЕШ (фота).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.