Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Купальскае вогнішча ў Дварцы было па-сапраўднаму святочным

Раённае свята “Купалле” прайшло ў вёсцы Дварэц ля ракі Цна. Народныя гулянні доўжыліся да першай гадзіны ночы.

Купальскае вогнішча ў Дварцы было па-сапраўднаму святочным

Наблізіцца да народных вытокаў, нагадаць аб міфічных уяўленнях беларусаў жыхарам і гасцям вёскі дапамагла канцэртная праграмма, падрыхтаваная працаўнікамі культуры. Гучалі купальныя песні, сярод іх – знакамітыя “Купалінка” і “Ой, рана, на Йвана”.

Па традыцыі ўдзельнікам свята прапанавалі знайсці папараць-кветку. Згодна павер’ю, той, хто яе адшукае, будзе мець шчасце, долю і дабрабыт. У гэтым годзе шчаслівым уладальнікам “папараць-кветкі” стаў маленькі хлапчук.

Фото 2944

Інтрыгай свята стала запальванне купальскага вогнішча. Пра гэта паклапаціліся чэрці.

На народным свяце выступілі такія калектывы, як “Вандроўнікі” (Дварэцкі ЦСДК), “Надзея” (Кажан-Гарадоцкі СДК), “Крынічанька” (Лунінецкі ГДК).

Павіншаваць блізкіх і знаёмых са святам прысутныя маглі на танцавальна-забаўляльнай праграме “Купальскія зоры”, дзе выступілі сольныя артысты горада і раёна. Завяршылася дварэцкае “Купалле” святочнай дыскатэкай.

;

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Лунинца

Хотела съездить за «догонкой». В Лунинце женщина угнала и разбила Audi

Хотите узнать больше? В отношении женщины следователи возбудили уголовное дело за угон.

В ночь на субботу в Лунинце на пожаре погиб пенсионер

Хотите узнать больше? Сотрудники МЧС выехали на пожар, который произошел в многоквартирном доме в центре Лунинца, где и обнаружили тело мужчины.