У “Дыскаверы” сапраўдная піца!

…Шырокі выбар салатаў, піццы, хатняя салянка, гарачыя закускі і стравы з рыбы і мяса, марожанае, разнастайныя напоі, кактэйлі і фрукты… Можна доўга пералічваць прысмакі і далікатэсы, якія прапануюцца кліентам у піцэрыі “Дыскаверы” па вул. Матросава. Ідэя адкрыцця гэтага аб’екта ўзнікла ў дырэктара групы кампаній “Нашы вытокі” Сяргея Амельянчука невыпадкова.
- Ведаеце, мне часта прыходзіцца бываць у замежных камандзіроўках. І менавіта за мяжой удалося “падглядзець” найбольш эфектыўны і сучасны стыль арганізацыі грамадскага харчавання, які захацелася рэалізаваць у родным Кобрыне, – дзеліцца сваімі меркаваннямі Сяргей Іванавіч.
Прэзентацыя піцэрыі адбылася ў верасні мінулага года. Аналагічная ўстанова была пабудавана і ў былым ваенным гарадку. Канцэпцыя гэтых аб’ектаў сапраўды заслугоўвае ўвагі. Яна распрацоўвалася з удзелам прафесіяналаў са сталічнай кансалтынгавай кампаніі. “Дыскаверы” з англійскай мовы перакладаецца як “адкрыццё”. У інтэр’еры памяшканняў прасочваюцца матывы падарожжаў. Вось на паліцы радуе вока мініяцюра старажытнага фрэгата часоў Хрыстафора Калумба, навокал барная стойка і мэбля драўляныя ў стылі рэтра. Зала разлічана на сорак пасадачных месцаў. У летні час пляцоўка на адкрытым паветры можа ўмясціць яшчэ прыкладна такую ж колькасць людзей.
– Галоўная мэта піцэрыі – прадаставіць магчымасць як асобным людзям, так і цэлым сем’ям атрымаць высакаякасны сэрвіс за дэмакратычны кошт, – распавядае Сяргей Амельянчук. – А мы арыентуемся менавіта на сямейны адпачынак. Прадстаўнікі аддзела маркетынгу распрацоўваюць насычаныя культурна-забаўляльныя праграмы для дзяцей, уручаюць ім падарункі.
Дзякуючы адкрыццю кандытарскага цэха, групай кампаній “Нашы вытокі” паспяхова асвоены выпуск шырокага спектру хлебабулачных вырабаў, а таксама асновы для піцы, якія паступаюць як у аб’екты грамадскага харчавання, так і ў гандлёвую сетку горада і раёна.
Галоўная фірменная страва – піца. Яе налічваецца каля 20 розных найменняў. Усё залежыць ад пажаданняў наведвальнікаў. Аднойчы нават паспрабавалі прыгатаваць дэсертную піцу з шакаладам, вяршкамі і фруктамі. Рэцэптура прадукту строга вытрымліваецца згодна з усімі прынятымі стандартамі. У склад піцы ўваходзіць у тым ліку і славуты сыр “Мацарэла”, які вырабляецца толькі ў Італіі.

Усё тэхналагічнае абсталяванне піцэрыі “Дыскаверы” імпартнае і сучаснае. З адкрыццём гэтага аб’екта было створана пятнаццаць новых працоўных месцаў. Дарэчы, тут працуюць у тым ліку і мясцовыя выпускнікі Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання. З персаналам рэгулярна праводзяць майстар-класы спецыялісты еўрапейскага ўзроўню.
У былым ваенным гарадку ў “Дыскаверы” ўжо паспяхова ўкаранілася сістэма недарагіх гарачых абедаў. Як адзначае Сяргей Амельянчук, у бліжэйшых планах – рэалізаваць такі праект і на плошчы Матросава, каб кліенты мелі магчымасць эканоміць і час, і сродкі.
Раман МЕЛЬНІК.
Фота аўтара.
НА ЗДЫМКАХ: старшы повар Таццяна Царык гатуе фірменную піцу “Дыскаверы”; (злева направа) адміністратар Ларыса Камінская, афіцыянт Дзмітрый Асмалоўскі і загадчык вытворчасці піцэрыі “Дыскаверы” Ніна Юшчук.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
"Туристический Кобрин" - сайт о Кобрине и его окрестностях
Подробнее Читатель Govorim.by захотел поделиться с нашими читателями ссылкой на интересный проект о Кобринщине - ikobrin.ru. Приводим его отзыв с небольшими редакционными правками.
Интересная Беларусь
Кто поздравил Лукашенко с новым сроком
Подробнее Список государств, направивших поздравление в адрес Александра Лукашенко. Карта оставлена на основе данных официального сайта Президента РБ: president.gov.by.


