Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У некалькіх кроках ад саркафага…

Баявая трывога…За лічаныя хвіліны на пляцы аднаго з падраздзяленняў ваенна-паветраных сіл, якое дыслацыравалася на Віцебшчыне, сабраўся ўвесь асабовы склад. Разам са сваімі саслужыўцамі старшы прапаршчык Аляксандр Дзераўнюк нават не мог і здагадвацца, чаму ў гэтую спакойную, сонечную веснавую раніцу 1986 года ў гатоўнасць №1 была прыведзена ўся верталётная часць. Адпаведна з загадам кіраўніцтва, экіпажы транспартных верталётаў “Мі-26” 27 красавіка тэрмінова павінны былі прыбыць  на авіябазу ў Чарнігаве (Украіна), якраз побач з мясцовым ваенным вучылішчам.

 

У некалькіх кроках ад саркафага…


 

- Першае ўражанне пасля прызямлення запомнілася на ўсё жыццё, – гаворыць Аляксандр Васільевіч. – Столькі рознай авія- і аўтратранспартнай тэхнікі на адной тэрыторыі я, напэўна, не бачыў ніколі. Былі там і кобрынскія лётчыкі. Нам паведамілі аб тым, што на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбылася надзвычайная сітуацыя. Кожнага ваеннаслужачага экіпіравалі супрацьхімічным спецадзенем і індывідуальнымі дазіметрамі.

Задача лётных палкоў – у самы кароткі час мінімізаваць наступствы выбуху АЭС. Спецыялізацыя Аляксандра Дзераўнюка была звязана з узбраеннем верталётаў. У камандзіроўцы яго асноўная місія заключалася ў тым, каб на вінтакрылыя машыны “пад завязку” замест боекамплекта прычапіць парашуты з пяцідзесяцікілаграмовымі свінцовымі балванкамі і мяшкамі з пяском. Менавіта такі груз лётчыкі скідвалі непасрэдна ў пекла рэактара.

Ваеннаслужачыя працавалі суткамі. Адразу ж пасля задання, якое доўжылася ўсяго некалькі хвілін, машыны абмывалі хімічным растворам на спецыяльных пляцоўках, таму што радыяцыйны фон на бартах літаральна “зашкальваў”. Кожны з удзельнікаў ліквідацыі праходзіў штодзённы медыцынскі агляд. І нягледзячы на ўсе складанасці сітуацыі, эмацыянальная атмасфера была станоўчай.  Першая партыя ваеннаслужачых адправілася з чарнобыльскай камандзіроўкі 5-6 мая. Праз тры дні пакінуў небяспечную зону і Аляксандр Дзераўнюк.

А летам яго зноў накіравалі ў Чарнігаў. На гэты раз прапаршчык на ўласныя вочы ўбачыў рэактар.

- Як вядома, ў энергаблоках засталася апаратура, у склад якой уваходзілі ў тым ліку і каштоўныя металы. Гэты груз неабходна было эвакуіраваць. Аднак перш чым яго перапрацоўваць, навукоўцы прапанавалі эфектыўны метад зніжэння небяспечнай радыеактыўнай дозы ў спецыяльных фільтруючых кантэйнерах. Я займаўся забеспячэннем іх дастаўкі непасрэдна да ЧАЭС, – расказвае Аляксандр Дзераўнюк.

Упершыню яму прыйшлося наблізіцца шчыльна да саркафага. Шэрая гіганцкая канструкцыя з бетону падобная на нейкі жудасны мемарыял. Сама станцыя была вельмі пашкоджана. Каля небяспечнага аб’екта Аляксандр Дзераўнюк працаваў цэлы дзень разам з сотнямі іншых спецыялістаў.

Пасля апошняй камандзіроўкі ў Чарнобыль Аляксандр Васільевіч вярнуўся ў верталётную часць, а потым перавёўся служыць у Кобрын. У 1993 годзе ён звольніўся ў запас. Катастрофа на Чарнобыльская АЭС для яго – горкі ўспамін, боль і смутак.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: Аляксандр Дзераўнюк.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с