Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гады, з якімі маладзееш

Адшумела, адгучала шматлікімі галасамі і разнастайнымі мелодыямі свята з нагоды тысячагоддзя заснавання Брэста. Так, гараджане разам з гасцямі, што аказаліся ў эпіцэнтры святочных мерапрыемстваў, перагарнулі яшчэ адну старонку сваёй багатай і слаўнай гісторыі, гісторыі, якая залатымі літарамі ўпісана ў агульную спадчыну нашай краіны.


Гады, з якімі маладзееш






Тры дні горад нагадваў сабой, сапраўды, нешта неверагоднае – на вуліцах, якія ператварыліся ў культурныя пляцоўкі, літаральна не было дзе яблыку ўпасці: вялікі міжнародны карнавал, парад духавых аркестраў, фестываль фарбаў, вулічных тэатраў, выступленні самадзейных калектываў, феерычная музычна-гістарычная імпрэза “Міленіум”… Цяжка пералічыць усе мерапрыемствы, якімі парадаваў Брэст гасцей. Далёкае і нядаўняе мінулае, дзень сённяшні і планы на будучыню – уся тысячагадовая гісторыя прайшла перад вачамі прысутных, выклікаўшы шматлікія эмоцыі не толькі ў тых, хто ўпершыню адкрыў для сябе наш абласны цэнтр, але і ў саміх брэстчан.

Што значыць для брэстчан родны горад і чым адрозніваюцца яны ад іншых беларусаў, пацікавілася я ў гаспадароў.

— Мы шчырыя, добразычлівыя, больш адкрытыя – магчыма таму, што жывем на мяжы з Еўропай. Да нас прыязджае шмат гасцей і гэта, несумненна, накладвае свой адбітак, фарміруе з дзяцінства ў кожнага брэстчаніна якасці гасціннага гаспадара. Мы добра ведам сваю гісторыю, свой горад — кожнаму можам расказаць і прапанаваць не толькі тыя мясціны, якія на слыху ў большасці, а правесці іх па вулачках і скверах, якія зацікавяць сваімі някідкімі, але вельмі арыгінальнымі кампазіцыямі, як, нарыклад, сквер старых ліхтароў, скульптура качагара, лавачка пажарнага, закаханыя лебедзі на набярэжнай, рарытэтны “Масквіч”, скульптурная кампазіцыя “Стары горад” і інш. Мы будуем утульны і прыгожы горад для сваіх дзяцей і ён перад вамі, — пачула я ў адказ.

1000 гадоў – гэта многа, але гэта тыя гады, з якімі горад і яго жыхары толькі маладзеюць.

Алена БАКУН.

Святочныя мерапрыемствы. Фота: Алена БАКУН.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с