Дзе светам кіруе любоў
Працавітасць і гаспадарлівасць, якія праяўляюцца ва ўменні гатаваць стравы, прыбіраць у доме, валоданне рознымі відамі мастацтва (вышыўкай, маляваннем), праз якія раскрываюцца ўнутраны свет і творчыя здольнасці, жаданне навучыцца новаму, якое пакуль не пад сілу, дабрыня, адкрытасць, шчырасць, прыгажосць душы, пра якія нават не трэба гаварыць. Такія яны – беларусачкі, прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва – наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту Кобрынскага ТЦСАН і Кобрынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, якія прынялі ўдзел у традыцыйным конкурсе “Беларусачка-2019”. Арганізатарам яго выступіў Кобрынскі ТЦСАН. Упершыню мерапрыемства прайшло ў аграсядзібе “Палескія традыцыі”.
— Вялікі дзякуй гаспадыні аграсядзібы Ніне Главацкай, якая падтрымала маю ідэю і гасцінна прыняла нас, — дзеліцца загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту Кобрынскага ТЦСАН Ангеліна Зданкевіч. – Інклюзія – галоўны накірунак у рабоце з людзьмі з інваліднасцю, тым і тлумачыцца выбар, на першы погляд, такога незвычайнага месца для сустрэчы.
Словы падтрымкі, якія выказала ўдзельніцам конкурсу перад пачаткам мерапрыемства начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Кобрынскага райвыканкама Таццяна Бойка, дапамаглі зняць напружанасць і хваляванне, настроіць на пазітыў, які перадаўся таксама і гасцям у зале.
Праз візітныя карткі канкурсанткі паспрабавалі раскрыць свой унутраны свет. І свет гэты, нягледзячы на абмежаваныя магчымасці, разнастайны, колеры ў ім пераважаюць яркія і чыстыя. Адны знаходзяць асалоду ў вышыванні карцін летняга пейзажу, другія любяць бавіць час з кнігай і перажываць эмоцыі з героямі мастацкіх твораў або ў вольную гадзіну займацца прыгатаваннем любімай стравы, для некаторых жа магчымасць працягнуць руку дапамогі таму, каму яна яшчэ больш патрэбна, не менш важна, чым свой камфорт.
Быццам працягам для тых, хто не паспеў яшчэ нешта сказаць пра сябе, стаў конкурс па складанні букетаў з кветак. “Вера. Надзея. Каханне”, “Летнія фантазіі”, “Сустрэча”, “Беларусь сінявокая” – назвы кампазіцый, як і самі яскравыя букеты з пяшчотных рамонкаў і загадкавых вяргінь, перадавалі настрой канкурсантак, шчырасць іх пачуццяў і перажыванняў.
З заданнем адгадаць прадмет, які хаваецца за пярэстай абгорткай, беларусачкі справіліся хутка, як і з заданнем сабраць кветкі з паляны. Здзівіла, з якой павагай і жаданнем дапамагчы адносіліся канкурсанткі адна да адной, як тактоўна вялі сябе — спаборніцтва зусім не адчувалася паміж імі.

Расчуліў і танцавальны нумар, у якім дзяўчаты разам з партнёрамі, якіх выбіралі з залы, змаглі пакарыць прысутных сваёй пластыкай, адчуваннем музыкі і рытму.
Для журы ацаніць канкурсантак не выклікала цяжкасці, бо кожная з іх у пэўнай ступені валодае якасцямі, якія даюць права ёй на тытул. Так, выдатным дэкламаваннем верша на беларускай мове Святлана Еўдасюк заваявала сабе тытул самай красамоўнай канкурсанткі. Сціпласць, жаночая сарамлівасць прынеслі Анастасіі Васільевай дыплом самай загадкавай удзельніцы. Наталля Маскалюк пакарыла сваёй ветлівай і шчырай усмешкай, Марына Цеплякова аказалася самай спрытнай, Крысціна Маляк – самай знаходлівай. Арыгінальнасць Аляксандры Бонды ў падыходзе да выканання заданняў таксама была высока ацэнена членамі журы. Тытул самай чароўнай дастаўся Наталлі Цецярук, каралевай ветлівасці стала Алена Нікановіч. Аляксандра Паляціла, якая перажывала за сваю падапечную Наталлю Маскалюк больш, чым за сябе, безумоўна, заслужыла права быць лепшым асістэнтам.
Мерапрыемства не атрымалася б такім святочным і яскравым, каб не яго спонсары: Ніна Главацкая, Кобрынская РА РГА “Белая Русь”, ПУГВП “Нашы вытокі”, Кобрынскі хлебазавод, ПУП “РадОст”, ІП Яромін, якія прыпаднеслі канкурсанткам шмат падарункаў. Як заўважыў адзін са спосараў старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік, яны гатовы і надалей супрацоўнічаць са сваімі падапечнымі, падтрымліваць іх і акружаць увагай.

Алена БАКУН.
НА ЗДЫМКАХ: конкурсная праграма у разгары, сустрэча добрых сяброў.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Мамы-воспитательницы Кобринской детской деревни растят 106 мальчишек и девчонок
Подробнее На журнальном столике в гостиной лежат большие семейные альбомы – такие есть почти в каждом доме, с фотографиями детей от колыбели до института, многочисленных друзей и родственников,
Интересная Беларусь
Ветэраны паўстаньня 1863-1864 гг. Фота
Подробнее Унікальныя фотаздымкі паўстанцаў 1863-64 гг. зробленыя ў часы ІІ Рэчы Паспалітай...


