Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Кобрыне «гарачы» лёд!

Менавіта так ахарактарызавалі адну з гульняў міжнароднага турніру па хакеі ў, які адбываўся з 24 па 27 сакавіка ў Кобрынскай лядовай арэне, расійскія балельшчыкі. Сапраўды, чатыры дні хакейных баталій такога кшталту для Кобрынчшыны  – гэта сур’ёзная падзея ў календары спартыўных мерапрыемстваў. Рупліва, па-гаспадарску буйны форум арганізавалі кіраўніцтва аддзела па фізкультуры, спорце і турызме райвыканкама і Кобрынскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы па зімовых відах спорту. Свае заяўкі на ўдзел падалі каманды з Кобрына, Пінска, Салігорска, Мінска (“Дынама” і “Юнацтва”), Гродна (“Мустанг”), а таксама эксклюзіўныя госці з Масквы (клуб “Мар’іна”) і Якуцка (“Палярныя ваўкі”).

 

 У Кобрыне «гарачы» лёд!

 

 

Урачыстая цырымонія адкрыцця турніру адбылася ў мінулы чацвер. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Зазуля і намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык пажадалі юным спартсменам здароўя, поспехаў і перамогі. Прагучалі гімны Беларусі і Расійскай Федэрацыі. Графік спаборніцтваў быў напружаным. Кожнай з каманд за чатыры дні было неабходна згуляць па сем гульняў. І ў выніку па суме ачкоў суддзі вызначалі пераможцаў.

Амаль дзевяць тысяч кіламетраў пераадолела каманда з Якуціі, каб выступіць на Кобрынскай зямлі. Старшыня бацькоўскага камітэту гасцей Сцяпан Аляксееў у прыватнай гутарцы з карэспандэнтам “КВ” падкрэсліў, што арганізацыя турніру,  матэрыяльная інфраструктура Кобрынскай лядовай арэны, камфартабельныя ўмовы для пражывання ў нашым горадзе, цёплы прыём гаспадароў заслугоўваюць сапраўды высокай адзнакі. У Якуціі заняткі хакеем з шайбай распачаліся прыкладна дзесяць гадоў таму і ўжо набылі высокую папулярнасць сярод насельніцтва, існуюць добрыя спартыўныя традыцыі. І непасрэдны доказ гэтых слоў – тэхнічная, стабільная, відовішчная гульня якутаў на пляцоўцы.

 

 У Кобрыне «гарачы» лёд!

 

 

Маюць свой асаблівы атакуючы стыль і расіяне з маскоўскага клуба “Мар’іна”. Галоўны трэнер каманды  Аляксей Чапракоў дасканала рыхтаваў сваіх рабят да адказных стартаў. Аляксей Аляксандравіч таксама адзначае прыгажосць, непаўторнасць краявідаў і педантычную чысціню Кобрынскай зямлі. Таксама было прыемна пачуць і тое, што наша лядовая арэна на ўступае па ўзроўні аснашчанасці і якасці вядучым маскоўскім трэніровачным пляцоўкам, напрыклад, ЦСКА, дзе рыхтуюцца “зоркі” першай сусветнай велічыні і алімпійскія чэмпіёны. Трэнер сказаў, што з кабрынчанамі ён пазнаёміўся на турніры ў Бранску, і менавіта там з беларусамі ўстанавіліся цесныя партёрскія кантакты, былі дасягнуты адпаведныя дамоўленасці аб візіце ў Кобрын.

 

 У Кобрыне «гарачы» лёд!

 

 

Як адзначыў дырэктар лядовай арэны Анатоль Трубчык, прыемна, што не толькі спартсмены праявілі высокую актыўнасць, але і шматлікія балельшчыкі, якія з асалодай назіралі за гульнямі і горача падтрымлівалі хакеістаў.

Некаторыя ігракі вымусілі сур’ёзна пахвалявацца. Напрыклад, у першы дзень турніру адбылася сустрэча паміж Кобрынам і камандай “Юнацтва” з Мінска. Нашы землякі змагаліся мужна і напрацягу матчаў заўсёды дабіваліся перавагі. Усяго за 15 секунд да завяршэння апошняга тайма лік на табло быў 5:4 на карысць кабрынчан. І вось адзін са сталічных хакеістаў “прабіў” абарону і выйшаў адзін-на адзін з варатаром. Першы кідок… І шайбу ўдалося парыраваць. Але другі кідок расставіў ўсе кропкі над “і” – мінчане зраўнялі лік усяго… за 2 секунды да заканчэння часу!

У выніку першае агульнакаманднае месца занялі спартсмены з Салігорска. “Серабро” ў “Палярных ваўкоў” Якуцка, трэцяе месца ў кабрынчан. Таксама наш зямляк Уладзімір Ануфрыюк у асабістым заліку быў прызнаны лепшым бамбардзірам турніру. У цырымоніі закрыцця спаборніцтваў прымаў удзел генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў Брэсце Мікіта Маткоўскі, які, дарэчы, з’яўляецца заўзятым прыхільнікам гэтай гульні з шайбай.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і кубкамі ад агранізатараў мерапрыемства. Расіяне  падзякавалі за гасцінны прыём і паабяцалі прыехаць у Кобрын зноў.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: хакейны клуб “Мар’іна” на чале з Аляксеем Чапраковым; Сцяпан Аляксееў з якуцкімі спратсменамі; момант гульні.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с