Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобрын падрыхтаваўся выдатна

Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні нядаўна сабраў у нашым горадзе 115 вучняў з усіх абласцей Беларусі. Усяго ў фінале ўдзельнічалі 6 каманд – па адной з кожнай вобласці і з горада Мінска.

 Кобрын падрыхтаваўся выдатна

- Выбар Кобрына ў якасці месца правядзення быў абумоўлены той акалічнасцю, што горад і рэгіён у поўнай меры гатовы да мерапрыемстваў такога ўзроўню, – расказвае галоўны інспектар упраўлення агульнай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паддубскі. – Гэта датычыцца і каледжа будаўнікоў, які ўжо мае вопыт правядзення абласнога этапа алімпіяды, і САШ №7, дзе для гэтага таксама створаны ўсе ўмовы, у тым ліку набыта новае абсталяванне, закуплены швейныя машыны. Увогуле, трэба адзначыць, што рэгіён падрыхтаваўся вельмі добра – створаны камфортныя ўмовы для пражывання ўдзельнікаў, распрацавана выдатная культурная праграма. Падагульняючы, можна адзначыць, што ўражанні ад прыёму самыя прыемныя.

Прынамсі, рэспубліканская алімпіяда па працоўным навучанні ў нашай краіне праходзіць ужо сёмы раз. Як адзначыў старшыня журы завяршальнага этапа, загадчык кафедры тэхналогіі і методыкі выкладання Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Завістоўскі, сёння працоўнае навучанне – гэта комплексная дысцыпліна, да якой, на шчасце, у апошнія гады значна змяніўся падыход. Вельмі выразна тут выступаюць і міжпрадметныя сувязі – у прыватнасці, без вывучэння матэматыкі, фізікі, хіміі вывучэнне дысцыпліны становіцца немагчымым. Вучні працуюць з самымі разнастайнымі матэрыяламі, выкарыстоўваюць сучаснае абсталяванне і тэхналогіі. Адным словам, погляд, што на працоўным навучанні дзяцей вучаць, вобразна кажучы, забіваць цвікі, даўно адышоў у мінулае. Сур’ёзны змест, якім  напоўнены вучэбныя планы, сёння дазваляе выхаваць сапраўднага спецыяліста, які валодае прафесіянальнымі навыкамі.

 

 Кобрын падрыхтаваўся выдатна

 

 

Усё гэта прэтэндэнты на званне лепшых у краіне павінны былі прадэманстраваць за тры туры – тэарэтычны, практычны і тур конкурсных праектаў. Самым цікавым, але і самым складаным быў, зразумела, тур практычны, на якім вучням трэба было выканаць заданне, пра змест якога яны даведаліся непасрэдна ў дзень правядзення. Хлопцы завіхаліся са сталярным і слясарным інструментам, а ў майстэрнях стаяў прыемны пах свежага дрэва. У кабінетах, дзе займаліся дзяўчаты, бадзёра стракаталі швейныя машыны – адным словам, усюды панавала атмасфера засяроджанай працы.

А ў вольны час канкурсанты атрымалі магчымасць ацаніць багатую культурную праграму, якую ім прадставілі арганізатары мерапрыемства. Рабят чакала экскурсія “Старажытны і легендарны Кобрын” з наведваннем ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава, музея Кобрынскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа і фабрыкі цацак СТАА “ВП Палессе”. Не абышлося і без паездак, сярод якіх вучням было прапанавана наведаць Брэсцкую крэпасць і страусіную ферму.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с