Кветкі і дыпломы – прадпрымальнікам
Сёлета традыцыйная цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу “Лепшы прадпрымальнік 2010 года” Кобрынскага раёна, якая адбылася ў мінулы чацвер у райвыканкаме, адкрыла нямала новых імёнаў. Безумоўна, тэндэнцыя станоўчая. Гэта адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Алег Кузіч. Ён паведаміў, што на пачатак года на Кобрыншчыне налічвалася 2668 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. За пяцігодку агульная колькасць прадстаўнікоў бізнес-асяроддзя павялічылася ў 1,4 раза, зарэгістравана 464 камерцыйныя арганізацыі. На тэрыторыі раёна дзейнічаюць 47 прадпрыемстваў з доляй замежных інвестыцый, пераважна гэта польскі і нямецкі капітал. Асноўны від дзейнасці – вытворчасць. Летась прыватнікамі было створана 1525 новых працоўных месцаў, што склала 120% да выканання адпаведнага гадавога задання. Кобрыншчына – рэгіён са спрыяльнымі ўмовамі і для вядзення сельскагаспадарчага бізнесу. Тут ажыццяўляюць дзейнасць 50 сялянска-фермерскіх гаспадарак, за якімі замацавана 1878,3 га зямлі. Усяго ж фермеры раёна рэалізавалі прадукцыі на суму 3172,5 млн. рублёў.
У цырымоніі ўзнагароджвання прадпрымальнікаў таксама прымаў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Зазуля, які адзначыў, што кіраўніцтва дзяржавы надае асаблівую ўвагу падтрымцы бізнес-сектара. І яркі доказ таму – чарговая Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 4 ад 31 снежня 2010 года, якая прызвана развіваць прадпрымальніцкую ініцыятыву і стымуляваць дзелавую актыўнасць.
У той дзень кветкі і дыпломы народны выбраннік уручыў лепшым прадстаўнікам бізнесу. Лепшым прадпрымальнікам у сферы вытворчасці спажывецкіх тавараў стала СТАА “Кьюта”, якім кіруе Анатоль Барысюк, прадпрыемства працуе з 2008 года і займаецца вырабам панчошна-шкарпэтачнай прадукцыі, асартымент якой налічвае 15 артыкулаў.
Лепшым у сферы вытворчасці тавараў вытворчага прызначэння прызнана СТАА “ВЕЛПАК” на чале з Андрэем Безе. Прадпрыемства вырабляе гафрыраваную тару любой складанасці і высокай якасці.
Звання “Лепшы прадпрымальнік у сферы грамадскага харчавання і вытворчасці прадуктаў харчавання” ўдастоіўся дырэктар ПУГВП “Нашы вытокі” Сяргей Амельянчук, які адкрыў дзве піцэрыі “Дыскаверы” па вул. Настасіча і ў завулку Паліграфічным.
Лепшы прадпрымальнік у сферы медыцынскай дзейнасці – ПГВУП “Дэка-Фарм” на чале з Кірылам Падгурскім. Прадпрыемства рэалізуе лекі ў аптэцы па вул. Суворава. Таксама Кірыл Мікалаевіч з’яўляецца адным з заснавальнікаў ПСУП “Дэка-Плюс”, дзе прадастаўляюцца стаматалагічныя паслугі.
Дырэктар фірмы СП “Калор” ТАА Іван Заноўскі ўзнагароджаны дыпломам пераможцы ў намінацыі “Лепшы прадпрымальнік-арганізацыя з замежнымі інвестыцыямі”. Тут займаюцца вырабам водна-дысперсійных фарбаў, фарбавальнікаў, грунтовак, дэкаратыўнага тынку і інш.
Лепшай сялянскай (фермерскай) гаспадаркай стала “Вілія-агра” (кіраўнік Васіль Новік). Летась Васіль Васільевіч распачаў справы яшчэ і ў сваёй аграэкасядзібе “Студзінка”, адкрыў кафэ “Гаспадар”.
Лепшым прадпрымальнікам у сферы аказання паслуг стала прыватнае вытворча-будаўнічае прадпрыемства “АканітПлюс” на чале са Станіславам Куржэевым. Асноўны від дзейнасці – вытворчасць пластыкавых вокнаў.
Лепшым арганізатарам новых працоўных месцаў сярод прадпрымальнікаў і лепшым бізнесменам ў сферы будаўнічай дзейнасці стала ПБУП “Рамсантэхбуд” (дырэктар Валерый Валасюк), галоўны вектар якога – агульнабудаўнічыя работы. Прынамсі, гэта адзінае прыватнае прадпрыемства ў Кобрынскім раёне, якое займаецца будаўніцтвам шматкватэрных жылых дамоў.
Лепшым прадпрымальнікам-мецэнатам празнана СТАА “ВП Палессе” (кіраўнік Андрэй Гольцман). Толькі за 2010 год гэтай буйной фірмай пералічана ў сацыяльныя ўстановы Кобрыншчыны больш за 245 мільёнаў рублёў.
Лаўрэатамі конкурсу таксама прызнаны фермерская гаспадарка “Спаравец” (кіраўнік Сяргей Спаравец), ІП Уладзімір Гопша, які аказвае фотапаслугі, і ПУВГП “Шклаліт” (дырэктар Аляксандр Мароз), якое спецыялізуецца на вырабе шклопакетаў і пластмасавай прадукцыі.
Раман МЕЛЬНІК.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота
Подробнее У бягучым годзе спаўняецца 150 год нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863-64 гг. На Беларусі гэта падзея вядома як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Многія ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання былі
Интересная Беларусь
«Беларусы — традиционные охотники.
Подробнее Осенью прошлого года в аэропорту Минска я с любопытством наблюдала, как к регистрации на самолет в Европу готовился один иностранный господин. Его багаж главным образом составляли не традиционные




