Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мы там, дзе мы патрэбны



Такое меркаванне выказалі актывісты Кобрынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», ўдзельнікі рэспубліканскага суботніка, што працавалі на тэрыторыі старых польскіх могілак на вуліцы Першамайскай.

На чале са старшынёй арганізацыі Раманам Мельнікам на акцыю па дабраўпарадкаванні гэтага гістарычнага аб’екта выйшлі прадстаўнікі Кобрынскага райвыканкама — аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, фінансавага аддзела, а таксама тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, работнікі СШ №№3, 6, 8 г. Кобрына і Пескаўскай сярэдняй школы, навучэнцы Кобрынскага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сферы абслугоўвання. Сярод удзельнікаў быў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васілій Дземідовіч разам са сваім памочнікам Вікторыяй Шыбун.

– Усе мы хочам, каб на нашай зямлі панавалі чысціня і парадак, – адзначыў Васілій Мікалаевіч. – Але гэты парадак трэба навесці і ўвесь час падтрымліваць, бо без гаспадарскага догляду любое месца можа прыйсці ў заняпад. Таму вельмі добра, што па ініцыятыве раённай арганізацыі «Белая Русь» гэтыя могілкі – месца памяці і смутку – будуць добраўпарадкаваны.

На тэрыторыю могілак тэхніка не даязджае, таму ўдзельнікі суботніка маглі разлічваць толькі на ўласныя сілы. У час акцыі са значнай тэрыторыі былі прыбраны сухая трава, галлё і леташняе лісце, трактар для вывазу смецця выдзеліла КУШВП ЖКГ «Кобрынская ЖКГ».

– Штогод наша арганізацыя прымае актыўны ўдзел і ў раённым суботніку, і ў рэспубліканскім, – адзначыў старшыня РА РГА «Белая Русь» Раман Мельнік. –Радуе, што знайшлося шмат жадаючых, якія прыйшлі сюды і працуюць актыўна і дружна. Тут няма абыякавых назіральнікаў, бо кожны разумее, што павінен унесці свой уклад у агульную справу.

Акрамя агульнарэспубліканскага суботніка члены «Белай Русі» гатовы прыняць удзел у добраўпарадкаванні зон адпачынку, чым яшчэ раз пацвярждаюць сваё жаданне быць там, дзе ў іх ёсць патрэба.

Жанна ЕЛІЗАРАВА.

НА ЗДЫМКУ аўтара: разам з актывістамі РА РГА «Белая Русь» на суботніку
працуюць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васілій Дземідовіч і старшыня РА РГА «Белая Русь» Раман Мельнік.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с