Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринщина провожала будущих солдат

Для кожнага мужчыны армія – гэта школа сур’ёзных выпрабаванняў, якая дае выдатны шанс праверыць на трываласць свой характар і волю.  Так лічаць і многія рабяты, якія зусім хутка стануць салдатамі тэрміновай службы.

Кобринщина провожала будущих солдат

На мінулым тыдні ў Палацы культуры па добрай традыцыі разам са сваімі роднымі, блізкімі, знаёмымі юнакі прынялі ўдзел ва ўрачыстых провадах у рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Распачаліся ўрачыстыя провады з выступлення намесніка старшыні райвыканкама Валянціна Трубчыка, які адзначыў, што з года ў год назіраецца станоўчая тэндэнцыя павышэння прэстыжу службы ў арміі.

Намеснік ваеннага камісара Кобрынскага раённага ваеннага камісарыята падпалкоўнік Вячаслаў Бурак зачытаў указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызыве грамадзян у рады Узброеных Сіл. Прагучаў гімн краіны.

Перад рабятамі выступіў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Грыневіч, які ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у складзе 413-й стралковай дывізіі II Беларускага фронту пад кіраўніцтвам маршала Ракасоўскага. Ветэран  пажадаў рабятам моцнага здароўя і хутчэйшага вяртання на малую радзіму сапраўднымі воінамі.  Далучыліся да гэтых віншаванняў першы сакратар РК ГА “БРСМ” Людміла Чырун і настаяцель Свята-Увядзенскага храма Уладзімір Мацкевіч. А святочны настрой гледачам стваралі самадзейныя артысты Кобрыншчыны.

Беларуская армія атрымае з Кобрына добрае папаўненне.

Выпускнік Кобрынскага ДПТК будаўнікоў Сяргей Пронін таксама стаў прызыўніком. Як сведчыць юнак, да службы ў арміі ён мэтанакіравана рыхтаваўся – рэгулярна займаўся спортам, мае вадзіцельскае пасведчанне. Служба для яго – ганаровая місія. Сяргей будзе накіраваны ў воінскае падраздзяленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Пасля звальнення ў запас плануе быць выратавальнікам.

У фае будучых салдат выклікалі супрацоўнікі ваенкамата і ва ўрачыстай абстаноўцы ўручалі павесткі. Паводле інфармацыі начальніка аддзела прызыву на воінскую службу Кобрынскага РВК маёра  Максіма Хвірысюка, сёлета плануецца накіраваць у войскі на тэрміновую службу і службу ў рэзерве  каля 130 чалавек. У першую чаргу прымераць ваенную форму новаспечаныя салдаты элітных фарміраванняў – Ваенна-Паветраных Сіл, Камітэта пагранічных войскаў, спяцназу і роты ганаровай варты.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с