Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

І рэхам слова адгукнецца



З акцыі добрага настрою распачаўся дзень 21 лютага ў Пескаўскай сярэдняй школе. Разам з пажаданнямі выдатнага дня, якія гучалі на роднай мове асабліва шчыра, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Ірына Бекіш і Ганна Панамарэнка са сваімі выхаванцамі запрашалі ўсіх прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да дня роднай мовы. Атрымліваючы своеасаблівую эмблему ўдзельніка, вучні і настаўнікі адразу ж далучаліся да ліку тых, каму неабыякавы лёс беларускай мовы, хто сэрцам і думкамі разам са сваім народам і яго спадчынай.

Калі акцыя “Цукеркі з кніжнай талеркі” выклікала большую цікавасць у вучняў малодшага і сярэдняга звяна — яны практываліся ў выразным чытанні вершаў майстроў беларускага слова, — то паўдзельнічаць у апытванні, чаму большасць з нас не размаўляе на роднай мове і якія беларускія словы найчасцей мы ўжываем, выказалі жаданне нават настаўнікі і бацькі.

Большасць апытаных прызналіся, што не размаўляюць на роднай мове па прычыне дрэннага валодання ёю. Сорам выглядзець у вачах іншых недасведчанымі ў пытаннях беларускага вымаўлення, не дае ім магчымасці зрабіць выбар на карысць роднай мовы, якую, як падкрэслілі апытваныя, яны любяць і паважаюць.

Перапынкі, урокі, шэраг мерапрыемстваў тэматычнай накіраванасці, сярод якіх і стыкер–ФЭСТ “Азбука беларускіх слоў”, і бібліятэчная выстава “Прыгарніся да роднага слова”, прагляд мультыплікацыйных фільмаў на беларускай мове, музычны караоке-калейдаскоп “Беларускія напевы”, інтрэрактыўны “Кошык народнай мудрасці”, гульня “Знайдзі слова”, “Час чытаць на роднай мове”, усеагульная дыктоўка , далі яшчэ адну магчымасць усім удзельнікам свята ўзбагаціць сваё сэрца тым духоўным багаццем, якім так славіцца беларускі народ.

Акордам дня стала ФЭСТ-гульня “Скарбы роднай мовы”, якая аб’яднала каманды настаўнікаў і вучняў для таго, каб вылучыць мацнейшых у веданні беларускай мовы, бо прайграўшых у гэтай гульні ўжо не магло быць нават па той прычыне, што кожны з удзельнікаў у час мерапрыемства мог папоўніць свой лексічны запас новымі беларускімі словамі, якія абавязкова прыжывуцца ў іх слоўніку. Хто адчуў аднойчы асалоду ад вымаўлення слоў валошкі, гіль, суніцы, журавіны, жырандоля ці даведаўся, што значыць зніякавець і хто такі салапека, не пападзе ў прасак у размове са знаўцам-паліглотам. А трапныя залацінкі-выслоўі з адлюстраванай у іх мараллю нашага народа, безумоўна, стануць і іх дывізам па жыцці: “Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы”, “Госць першы дзень – золата, другі – срэбра, а на трэці – медзь – дамоў едзь”.

Алена БАКУН.

НА ЗДЫМКУ аўтара: свята роднай мовы ў Пескаўскай СШ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с