Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Барыс Чубараў: “Паслугі павінны быць празрыстымі і законнымі”

15 сакавіка – Дзень спажыўца

 Барыс Чубараў: “Паслугі павінны быць празрыстымі і законнымі”

Сёлета  Міжнародная федэрацыя спажывецкіх арганізацый праводзіць тэматычныя мерапрыемствы  пад дэвізам “Спажыўцы за сумленныя фінансавыя паслугі”, якія накіраваны перш за ўсё на павышэнне ўзроўню прававой адукаванасці грамадскасці. Актыўна ўключылася ў гэту кампанію і Кобрынская раённая арганізацыя абароны спажыўцоў. Аб тым, як патрэбна правільна адстойваць свае правы і інтарэсы, расказвае старшыня гэтай структуры Барыс Чубараў.

- Усяго ў  мінулым годзе асабіста да мяне звярнуліся за дапамогай больш за 1200 чалавек. Прадпрыемствам, установам і індывідуальным  прадпрымальнікам накіравана 46 прэтэнзій, 24 звароты -  у суд. Дарэчы, практычна ўсе судовыя працэсы былі пераможнымі для спажыўцоў. Адзначу, што большасць праблемных пытанняў вырашаецца ў вусным парадку, па тэлефоне.  Найбольшая колькасць зваротаў тычыцца няякаснага абутку і аказання паслуг.  За прыкладамі далёка хадзіць не трэба. Жанчына набыла на рынку прыгожыя  імпартныя боцікі, але не паклапацілася аб тым, каб узяць фінансавы дакумент. Ім можа быць касавы, таварны чэк,  адрыўны талон ці прыходны касавы ордэр. На тэхнічна складаныя тавары – гэта адзначаны тэхнічны пашпарт ці гарантыйны талон, а таксама таварна-транспартная накладная. Калі гэтыя дакументы адсутнічаюць, неабходна патрабаваць распіску, дзе ўказваюцца найменне прадукцыі, калі і за колькі яна была набыта, даныя прадаўца.  Літаральна праз некалькі дзён боцікі сталі прамакаць. Жанчына звярнулася да прадпрымальніка з прэтэнзіямі, але даказаць факт набыцця тавара менавіта ў яго без чэка ці раўназначнага дакумента надта складана. Выратавала тое, што згодна з Законам аб абароне правоў спажыўцоў для доказаў могуць выкарыстоўвацца таксама і паказанні сведкаў. А ў той дзень пакупніца якраз выбірала абноўку са знаёмай.

У сферы паслуг таксама нярэдка здараюцца не зусім прыемныя сітуацыі. Напрыклад, адна з арганізацый, якая займаецца вытворчасцю мэблі, катэгарычна не жадала заключаць пісьмовыя дагаворы з кліентамі і выдаваць на рукі квітанцыі аб аплаце. Вось і атрымлівалася ў выніку, што грамадзяне заказвалі адзін дызайн мяккай мэблі, а ім рабілі зусім іншы, ды яшчэ і нізкай якасці. Трэба памятаць, што ў такім выпадку ў офісе, дзе аказваюцца паслугі, абавязкова заключаецца дагавор, у якім указваюцца ўсе рэквізіты бакоў, кошт выкананых работ, тэрміны, магчымыя  форс-мажорныя абставіны і інш. Да гэтага дагавора можа дадавацца і заказ, які з’яўляецца яго неад’емнай часткай.

Хочацца таксама нагадаць кабрынчанам аб уважлівасці пры заключэнні крэдытных дагавораў. Многія з нас сутыкаліся са стандартнай сітуацыяй, калі такія паперы траплялі ў рукі на трох лістах, надрукаваных з абодвух бакоў ды яшчэ і дробным шрыфтам. Такі вялікі аб’ём інфармацыі патрабуе абавязковага дэталёвага аналізу прафесіянальнага юрыста і яго рэзюмэ.

Летась  у райвыканкаме ГА “Беларускае таварыства абароны спажыўцоў” пад кіраўніцтвам Ганны Сушы  ажыццяўляла выязны прыём кабрынчан па праблематыцы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і жыллёва-будаўнічых кааператываў.  Як паказала жыццё, такое мерапрыемства выклікала пазітыўны рэзананс. Дарэчы, сёлета аналагічны прыём па спажывецкіх пытаннях будзе ажыццяўляцца ў Брэсце. Магчыма, што госці са сталіцы з рабочым візітам наведаюць і Кобрын.

Кансультацыйна-прававую падтрымку спажыўцы ў нашым горадзе могуць атрымаць па тэлефоне 795-36-75.

Гутарыў Раман МЕЛЬНІК.

На здымку: Барыс Чубараў і Ганна Суша(зправа) прыймаюць грамадзян.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с