У Залессі на Кобрыншчыне прайшоў канцэрт «Вераснёвым днём у рэўню»

Вялікую цікавасць у залесцаў выклікаў баннер.
«За што нашай вёсцы такая слава?»
На мясцовай гаворцы «рэвень» – гэта роў. У Залессі ён мае выгляд лагчынкі ў атачэнні ўзгоркаў. Узвышша атулена старымі высачэзнымі бярозамі. Месца прыгожае і зацішнае, самой прыродай як бы створанае для эстэтычных перажыванняў. Калі вёска была багатая на дзятву і моладзь, рэвень быў любімым месцам іх гульняў – і зімой, і ўлетку.
Тым не менш, калі залесцы пачулі, што канцэрт будзе праходзіць у рэўню, то вельмі здзівіліся. Няўжо не найшлося больш прыдатнага месца? Ля крамы, напрыклад. Ці каля аўтобуснага прыпынку. А калі ж у назначаны дзень убачылі канцэртную залу пад шатамі бяроз, то прызналі: арганізатары мелі рацыю, лепшага куточка проста немагчыма знайсці! І мала хто ведаў, якімі намаганнямі ён быў прыведзены ў парадак. Прыйшлося выкошваць высокую траву, высякаць кусты. Дзякуй старшыні Тэвельскага сельсавета Іне Кузняцовай. У перадапошні дзень яна прыслала спецтранспарт, якім было сабрана і вывезена дзве машыны смецця.
25 верасня ў нізінцы зґявіліся лаўкі з лагатыпам «Вёска, якая не павінна знікнуць». А сярод бяроз на ўзгорку – вялікі транспарант ці, гаворачы сучаснай мовай, баннер. Залесцы надзвычай расчуліліся, калі ў фотакалажы, сабраным з мясцовых людзей, пазналі сваіх родных, суседзяў. Самым каларытным быў здымак кабет з сярпамі і снапамі.
А першай гадзіне дня па вёсцы пайшлі госці-артысты, апранутыя ў нацыянальныя строі. Яны спявалі, танцавалі, запрашалі ўсіх, каго сустракалі, на канцэрт. Па просьбе грамады ўзначаліць шэсце згадзіўся жыхар Берасця Аляксандр Быцко. У Залессі прайшло яго дзяцінства, і да гэтай пары там знаходзіцца часцінка яго сэрца. Менавіта дзякуючы прапанове Аляксандра, Залессе ўвайшло ў праект «Вёска, якая не павінна знікнуць», распрацаваны грамадскім абґяднаннем «Тур». Мала таго, Аляксандр прадаставіў у распараджэнне арганізатараў дом сваіх бабулі і дзядулі.
«Мацівска хата», як яе тут называюць, стала штаб-кватэрай праекта, у залежнасці ад патрэбы пераўтвараючыся ў майстэрню, касцюмерную, гатэль… Тут праводзіўся майстар-клас – дзеці Рынкаўскай школы навучаліся традыцыйным рамёствам, тут жылі члены беларуска-польскай фальклорнай экспедыцыі. І вось – новая падзея.
Шэсце (арганізатары праекта называюць яго па прыкладу падляшскіх беларусаў карагодам) прайшло праз усю вёску. Вядома ж, тут жывуць людзі нямоглыя, што далей за ганак выйсці не могуць. Але і іх агарнула сваім крылом свята. Адна бабулька, што пакутуе на невылечны пералом, прызналася, што ёй пашчасціла – артысты двойчы прайшлі паўз яе плота.
«Няўжо ў Тэўлі не пойдзеце? – не верылі залесцы. – Толькі для нас?! За што ж нашай вёсцы такая слава?»
Здзіўленне людзей можна было зразумець. За ўсю гісторыю вёскі такая падзея адбывалася ў першы раз.
Самыя кемлівыя тым часам загадзя займалі месцы ў «глядзельнай зале». Здавалася б, лавак для невялічкай вёскі, дзе жыве 88 жыхароў, хопіць з гакам. Якое ж было дзіва, калі ўбачылі – не хапіла! Бо ішлі людзі нават з суседніх вёсак, ды не адны – з дзецьмі і ўнукамі, што папрыязджалі з гарадоў. Прыйшлося выносіць з бліжэйшых хат услоны. А многія гледачы проста паселі ў траву – дзякуй Богу, дзень быў сухі, зямля яшчэ не аддала сваё цяпло.
Вядучая этнаграфічнага канцэрта Ларыса Быцко сказала кранальныя словы пра маленькія вёсачкі, якія апынуліся на ўскрайку магістральнага развіцця. А кожная з іх – нібыта маленькая планета, са сваёй жыццёвай гісторыяй, побытам, традыцыямі.
«Ды ў нас дажыночкі, наварымо зацірочкі…» – старажытнай жніўнай песняй пачалі канцэрт бліжэйшыя суседзі залесцаў – фальклорны гурт з вёскі Тэўлі. Узорны дзіцячы ансамбль «Дараносіца» з вёскі Хмелева Жабінкаўскага раёна расказаў пра сябе вершамі, прычым, што цікава, – на мясцовай гаворцы. Апошнія радкі гучалі пад апладысменты і смех публікі:
…І зробым кошыка за вэчур,
Кручком узорув наплетэм,
І так мы рады нашэй встрэчі,
Баяна, знаетэ, порвэм!
Калі дзеці танцавалі, адна з глядачак, жыхарка вёскі Дзевяткі, не змагла стрымаць эмоцый:
– Вось гэта сапраўдныя танцы, ёсць на што паглядзець! Не якія там «джыгі-джыгі» ў тэлевізары! І песні колішнія – якія ж яны прыгожыя!
З вялікай зацікаўленасцю адрэагавала публіка на гасцей з-за мяжы – беларускі фальклорны ансамбль «Жэмэрва» са Студзіводаў – прадмесця Бельска-Падляшскага.
– І правільна, што прыехалі! Малайцы! Прыязджайце да нас яшчэ! – чулася з розных бакоў.
Дарэчы, з юнакамі і дзяўчатамі рушыў у вандроўку кіраўнік Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах Дарафей Фіёнік. Ён нічым сябе не выяўляў, знаходзячыся сярод публікі. А між іншым, зусім нядаўна яго дзейнасць была ўшанавана дзяржаўнай узнагародай Польшчы – знакам «Сярэбраны крыж заслугі».
Шмат ажыўлення ўнесла выступленне сясцёр Лукґяновіч з Драгічынскага раёна. Пасля выканання апошняй песні пра «гарну гаспадыню», якая абскубла варону на пярыну, спявачкі пайшлі частаваць публіку хрушчамі ўласнага гатавання.

Тэатр гумару, гульні і песні «Хмелеўскія валацугі» падцвердзіў сваю рэпутацыю майстроў размоўнага жанру. Гумарыстычныя расповеды Наталлі Дырман застаўлялі гледачоў хапацца за бакі. Завяршыў канцэрт народны фальклорны калектыў «Ліцвінянка» з вёскі Батча.
Канцэрт ускалыхнуў людзей, падараваў ім надзею на тое, што за гэтым крокам будзе наступны і што праз год на бабіна лета рэвень зноў напоўніцца галасамі. Дарэчы, кіраўнік тэвельскага калектыва Алена Марчук, уручаючы арганізатарам праекта каравай, прапанавала ладзіць у гэтым месцы лакальны фальклорны фестываль. Развітальным акордам свята стала песня «Хмэлю зэлэненькі», якую спяваў хор з усіх калектываў і публіка.
«Ой! Ужо і не памятаем, калі такая радасць была! – чыстасардэчна прызнаваліся гледачы журналісту. – Ведаеце, такое ажыўленне ў душы, што не выказаць».
Некаторыя з прысутных нават падумалі, што пачала дзейнічаць нейкая новая праграма па падтрымцы малых вёсак. Ім цяжка ўявіць, што за ўсім гэтым стаіць толькі жменька аднадумцаў з грамадскага абґяднання «Тур», у якое ўваходзяць аматары мастацтва рэгіёна «Белавежская пушча» і Брэстчыны. І сваю ідэю энтузіястам цяжка было б рэалізаваць, каб не дапамога з боку нямецкага фонда «Памяць, адказнасць і будучыня». Сумесна з міжнародным грамадскім абґяднаннем «Узаемаразуменне» ён выступіў партнёрам берасцейскай ініцыятывы ў рамках праграмы «Месца сустрэчы – дыялог».



Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
"Туристический Кобрин" - сайт о Кобрине и его окрестностях
Подробнее Читатель Govorim.by захотел поделиться с нашими читателями ссылкой на интересный проект о Кобринщине - ikobrin.ru. Приводим его отзыв с небольшими редакционными правками.
Интересная Беларусь
Предприниматель Пархоменко: "Беларусь - это Великая Литва"
Подробнее «Наше имя - слова два: мы - Великая Литва» - в футболке с такой цитатой из Юрки Витьбича, с кольцами-печатями и браслетами на сильных руках, пришел он на интервью.


