В этом году четыре женщины Кобринщины были награждены орденом Матери
Як Прасвятая Багародзіца ўкрывае нас сваім покрывам, так і кожная маці абараняе сваіх дзяцей ад жыццёвых нягод, дапамагае ім, любіць і нічога не просіць узамен. Таму Дзень маці, які прыпадае на вялікае праваслаўнае свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, – добрая нагода выказаць, як моцна мы любім сваіх матуль, наведаць, пагутарыць, паказаць, што менавіта Маці – галоўны чалавек у нашым жыцці. Вельмі радасна, што святкаванне праходзіць актыўна па ўсёй краіне і ў кожным доме не толькі 14 кастрычніка, але і пачынаецца загадзя – розныя акцыі, канцэрты, мерапрыемствы ладзяцца ў рамках тыдня маці. У час святкавання помняць пра ўсіх матуль. Ёсць у нашым раёне і горадзе маці, чые дзеці загінулі ў час выканання воінскага абавязку ў мірны час. Для такіх жанчын штогод у Свята-Аляксандра-Неўскім саборы праходзіць спецыяльная паніхіда. Сёлета на службу прыйшло больш чым два дзясяткі маці. Пасля была арганізавана сустрэча з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Кобрынскага райвыканкама Таццянай Бойка. На сустрэчы жанчыны пагутарылі аб сваіх праблемах, кожнай з маці ад райвыканкама і Кобрынскага хлебазавода былі ўручаны падарункі. Але самым галоўным мерапрыемствам, безумоўна, стала канцэртная праграма “Ты такая, любімая і родная”, якая адбылася ў Палацы культуры. У зале, дзе ўсім жадаючым нават не хапіла месца, панавала цёплая і радасная атмасфера. Сёлета чатыры жанчыны Кобрыншчыны былі ўзнагароджаны ордэнам Маці. Гэтыя матулі нарадзілі і годна выхоўваюць пяцярых і больш дзяцей. Тром маці ў час канцэрта ўзнагароды ўручыў старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля. Ірына Раўнейка нарадзіла і выхоўвае пяцярых дзетак, Юлія Утрата – шасцярых, Таццяна Каладзей – семярых. Чацвёртая маці – Ала Балцянкова – ў гэты дзень атрымала ўзнагароду ў абласным цэнтры. Аляксандр Іванавіч павіншаваў усіх матуль, падкрэсліў, што наш раён мае натуральны прырост насельніцтва, і пажартаваў, што Кобрыншчыне ёсць да чаго імкнуцца – услед за ста тысячамі тон збожжа ўраджаю нам было б добра мець сто тысяч насельніцтва. Таксама старшыня пажадаў усім мамам адчуваць любоў сваіх дзяцей. І вось са сцэны паліліся гукі песень аб маці, загучала музычнае папуры баяністаў на мелодыі з любімых фільмаў, удзельнікі акрабатычных гурткоў Палаца культуры заварожвалі складанасцю сваіх нумароў, клоўн жангліраваў шарыкамі ды талеркамі, дзяўчынкі выконвалі прыгожыя танцы, а маленькія ўдзельнікі канцэрта радавалі сваёй непасрэднасцю ў сцэнках. Пасля фінальнай песні ў многіх на вачах стаялі слёзы. Хочацца верыць, што ўсе матулі ў гэты святочны дзень пачулі такія простыя, але патрэбныя словы: “Са святам, любімая мама!” Людміла ПАШКОВІЧ. НА ЗДЫМКАХ: узнагароджаныя маці са сваімі сем’ямі; Аляксандр Зазуля ўручае ордэн Маці Ірыне Раўнейка. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота
Подробнее У бягучым годзе спаўняецца 150 год нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863-64 гг. На Беларусі гэта падзея вядома як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Многія ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання былі
Интересная Беларусь
Палітычныя настроі сялян Заходняй Беларусі ў сувязі з падпісаннем ліста Сталіну ў 1945 г
Подробнее Адной з першых пасляваенных грамадска-палітычных акцый савецкай улады на заходнебеларускіх землях стала падпісанне насельніцтвам краю так званага «ліста Сталіну» з удзячнасцю за


