Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Новый учебный год в Кобринском центре детской творчести

Новый учебный год в Кобринском центре детской творчести

Новы навучальны год прынёс Кобрынскаму раённаму цэнтру дзіцячай творчасці шмат змен. Па-першае, у мэтах аптымізацыі да ўстановы далучылася яшчэ адна сумежная структура – былы раённы цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў. Больш за тое, гурткі тэхнічнага накірунку пераехалі на новае месца – туды, дзе ў нядаўнім мінулым знаходзіўся навучальна-вытворчы камбінат. 6 верасня ў абодвух будынках РЦДТ прайшоў дзень адчыненых дзвярэй. - У гэтым годзе мы плануем набраць каля 180 груп рознага накірунку, – падзялілася перспектыўнымі думкамі дырэктар РЦДТ Наталля Белая. – У той жа час, на жаль, больш не будуць працавать такія гурткі, як “Флорадызайн” і “Разбяр па дрэве”, але замест іх пачне работу шмат іншых. Каб дзецям і іх бацькам лягчэй было зрабіць пэўны выбар у бок таго ці іншага гуртка, педагогі падрыхтавалі выставы, якія яскрава сведчылі пра тое, чаму можна навучыцца на занятках. Хлопчыкі і дзяўчынкі знаёміліся з вырабамі ўвачавідкі, а нешта маглі і пакаштаваць на зуб, прычым у прамым сэнсе. Таму не выпадкова асаблівай папулярнасцю карысталіся прысмакі ўсходняй кухні, прыгатаваныя кіраўніком новага гуртка “Смак Усхода” Люсяй Папко.
Новый учебный год в Кобринском центре детской творчести

Наогул, для дзяцей старэйшага ўзросту ў цэнтры дзіцячай творчасці ёсць што прапанаваць у альтэрнатыву часу за камп’ютарам і вуліцы. “Школа шарму” і “Тэатр моды” – дзякуючы гэтым заняткам дзяўчаты змогуць стаць яшчэ больш прывабнымі і дапамагчы ў гэтым сяброўкам. А з дапамогай “Чароўнай скрыначкі” ўсе жадаючыя змогуць упрыгожыць інтэр’ер любога памяшкання. Не забылі тут і пра самых маленькіх. Для развіцця дробнай маторыкі з’явіўся гурток пяскаграфіі “Вясёлка талентаў”. Для цікавых заняткаў закуплены светлавыя планшэты, а частка з іх зроблена самастойна. Дзеці будуць маляваць не толькі пяском, прычым каляровым, але і соллю, і маннай.
Новый учебный год в Кобринском центре детской творчести

У студзені бягучага года ў раённым цэнтры дзіцячай творчасці пачаў работу цікавы гурток пад назвай “Роўны навучае роўнага”. Яго асаблівасцю з’яўляецца тое, што дзеці пад кіраўніцтвам педагога рыхтуюць трэнінгі па прафілактыцы негатыўных паводзін, з якімі выступаюць перад аднагодкамі ў іншых установах адукацыі. А ў верасні адкрыліся такія аб’яднанні па інтарэсах, як “Юны інспектар руху” і “Школа важатых”. Не абышло пашырэнне спектра заняткаў і тэхнічны накірунак. Разам са стаўшымі традыцыйнымі гурткамі, накшталт ракетамадэльнага ды іншых, у будынку на вуліцы Савецкай, 108, адчыніла свае дзверы “Творчая майстэрня робататэхнікі”.
Новый учебный год в Кобринском центре детской творчести

6 верасня па двух адрасах цэнтра літаральна было носа не ўбіць, і гэта не можа не радаваць. Значыць, нашы дзеці – асобы, якія маюць захапленні і жадаюць нечаму навучыцца, каб свет вакол іх прыгажэў. Наталля НІЖНІК. НА ЗДЫМКАХ: дзяўчаты вырашылі прадоўжыць навучанне ў гуртку “Фотадызайн”; майстар-клас па пяскаграфіі ад Вольгі Наварыч; Люся Папко прапануе прадэгуставаць усходнія прысмакі; загадчыца тэхнічнага аддзела Святлана Чырко знаёміць дзяцей з работамі гурткоўцаў; Арцём Главацкі зацікавіўся мадэлямі тэхнікі; дзеці цікавяцца работай гурткоў па рукадзеллі. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с