Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Кобринщине поднялся класс пожарной опасности до красного уровня.

На Кобринщине поднялся класс пожарной опасности до красного уровня.

Спякотнае надвор’е, якое ўсталявалася ў нашым рэгіёне ў апошні тыдзень, падняло клас пажарнай небяспекі да чырвонага ўзроўню. Паралельна таму, як слупок тэрмометра паднімаецца вышэй за адзнаку 30, узмацняецца рэжым работы структурных падраздзяленняў Кобрынскага доследнага лясгаса. Якім чынам наладжана работа па прадухіленні пажараў у лясных масівах, расказаў выконваючы абавязкі інжынера па ахове лесу, інжынер-лесапатолаг Васіль ВОЛК. - Нагадаю, што з мэтай папярэджання ўзнікнення лясных і тарфяных пажараў  на тэрыторыі раёна з 12 чэрвеня ўведзена забарона на наведванне лясоў. У сувязі з гэтым у Кобрынскім доследным лясгасе ўведзены  ўзмоцнены рэжым па адследжванні пажаранебяспечных сітуацый. Сумесна са службай Кобрынскага РАНС штодзённа праводзім рэйды. Сітуацыя з пажарамі адследжваецца з 4-х пажарна-назіральных вышак, 3 з якіх абсталяваны камерай відэаназірання, рэгулярна вядзецца патруляванне лясоў, у тым ліку і авіяпатруляванне. Устаноўлены  шлагбаўмы ўздоўж аўтамабільных дарог, аншлагі на прыродаахоўную тэматыку. Праводзіцца агітацыйна-масавая работа сярод насельніцтва па правілах пажарнай небяспекі. За гэты тэрмін здарылася 2 лясныя пажары ў Пятровіцкім лясніцтве (Жабінкаўскі раён) – 16 і 17 ліпеня за вёскамі Старое Сяло і Філіповічы адпаведна. 4 жніўня ля вёскі Павіцце гарэла звалка. Была непасрэдная небяспека ўзгарання маладога сасняку. На ліквідацыю выязджалі супрацоўнікі лясгаса, Кобрынскага РАНС і Кобрынскай ЖКГ. Зараз нашы работнікі ўдзельнічаюць у ліквідацыі пажару ў Палескім лясгасе ў Давыд-Гарадку, дзе раней быў ваенны палігон. У ахове лясных угоддзяў задзейнічаны ўсе 136 чалавек дзяржаўнай лясной аховы нашага лясгаса, у тым ліку створана 8 лесапажарных каманд у колькасці 53 чалавекі. Пры лясгасе і ў Дзівінскім, Запрудскім і Пятровіцкім лясніцтвах функцыянуюць пажарна-хімічныя станцыі другога тыпу. Для тушэння пажараў у нас ёсць усё неабходнае. Згодна са статыстыкай, большасць пажараў адбываецца па віне людзей. Напрыклад, у Пятровіцкім лясніцтве ў абодвух кварталах, дзе адбыліся ўзгаранні, растуць чарнічнікі. Відавочна, што ачагом пажараў сталі аматары “ціхага палявання”. За 7 месяцаў бягучага года ў адносінах да парушальнікаў было складзена 50 пратаколаў, 22 з іх – у ліпені. Хачу звярнуць увагу на важны момант: калі раней мы выдавалі дазволы на наведванне лесу, то з-за высокага класу пажарнай небяспекі зараз наведванне, акрамя супрацоўнікаў установы аховы лесу, строга забараняецца. Гутарыла Людміла ДУБІНА. НА ЗДЫМКУ: (злева направа) вадзіцель пажарнай машыны Уладзімір Сідарук, в. а. інжынера па ахове лесу Васіль Волк і работнік пажарна-хімічнай станцыі Юрый Гадулька. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с