На Кобринщине определились первые «тысячники»

Поўным ходам ідзе ў гаспадарках жніво: выкарыстоўваючы спрыяльнае надвор’е, хлебаробы прыкладаюць усе сілы, каб не губляць ніводнай хвіліны. Сапраўдным святам жніва і працы стала на Кобрыншчыне мінулая нядзеля, у якую прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання адразу трох экіпажаў, якія першымі намалацілі больш за тысячу тон збожжа. Ушанаванне ўсіх экіпажаў у адзін дзень – не выпадковасць. Справа ў тым, што сёлета рэкардсмены жніва на самай справе ішлі, што называецца, “жатка ў жатку” – разрыў паміж першым, другім і трэцім месцамі склаў нават не дні, а лічаныя гадзіны. Першымі “тысячнікамі” сёлета стаў экіпаж камбайнераў Юрыя Сідарука і Міхаіла Пашковіча з СВК “Пакроўскі” – гаспадаркі, якая на працягу многіх гадоў вядома сваімі выдатнымі працоўнымі традыцыямі. На момант нашага візіту тут было ўбрана ўжо больш за 65% пасяўных плошчаў і намалочана каля 4 тысяч тон збожжа.

Багатым на рэкардсменаў сёлета стала і ААТ “Гарадзец-агра”. З мінімальным адрывам ад лідара жніва гарадзецкія камбайнеры заваявалі другое і трэцяе месцы, якія дасталіся адпаведна Васілю Кавалевічу і Фёдару Пакалюку, а таксама Мікалаю Пакалюку і Аляксандру Бараноўскаму. Дарэчы, Мікалай Пакалюк нядаўна быў узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”. Як адзначае механізатар, работы ў гаспадарцы хапае не толькі ў гарачую пару, але і на працягу ўсяго года – толькі камбайн “Джон-Дзір”, на якім у час нашай сустрэчы працаваў Мікалай Анатольевіч, ён змяняе на вялізны шматфункцыянальны “Амкадор”. - Пачынаў на камбайне “Ніва”, потым працаваў на трактары, зараз вось – на “Джон-Дзіры”, – расказвае Мікалай Пакалюк. – Гаспадарка жыве, людзі працуюць. Моладзь прыходзіць на зямлю – і добрая моладзь. Галоўнае, каб кожны чалавек разумеў важнасць сваёй працы ды рабіў яе сумленна – незалежна ад таго, на якім месцы яна выконваецца. Дыпломы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а таксама каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі героям жніва ўручылі старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, старшыня Кобрынскага гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Міхаіл Трубчык, старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Лазарчук і кіраўнікі гаспадарак. - Можна сказаць з упэўненасцю: як у СВК “Пакроўскі”, так і ў ААТ “Гарадзец-агра” працуюць сапраўдныя прафесіяналы, якія добра ведаюць сваю справу, умеюць вырошчваць хлеб і зводзіць да мінімуму ўплыў усіх негатыўных фактараў, – адзначыў Аляксандр Зазуля. – А за добрую працу – шчырае “дзякуй!” Першыя “тысячнікі” вызначаны. Аднак, як справядліва адзначыў старшыня райвыканкама, заспакойвацца на дасягнутым рана – жніво ў разгары. Яго канчатковы вынік будзе залежаць ад мэтанакіраванасці, засяроджанасці і энтузіязму ўсіх тых, хто сёння працуе на будучы ўраджай. Дзмітрый БЯЛОЎ. НА ЗДЫМКАХ: Аляксандр Зазуля віншуе першых “тысячнікаў” раёна з СВК “Пакроўскі” (Міхаіл Пашковіч – трэці злева і Юрый Сідарук – трэці справа); “тысячнікі” з ААТ “Гарадзец-агра” (злева направа): Васіль Кавалевіч, Фёдар Пакалюк, Мікалай Пакалюк і Аляксандр Бараноўскі. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота
Подробнее У бягучым годзе спаўняецца 150 год нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863-64 гг. На Беларусі гэта падзея вядома як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Многія ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання былі
Интересная Беларусь
Портативные колонки: преимущества и правила выбора
Подробнее Как выбрать модель портативной колонки? На что обращать внимание при покупке колонки. Советы от А1. Почему именно портативная колонка? Устройство активно используют на улице. Колонка подключается к


