Мероприятия посвященные Дню Независимости Республики Беларусь в Кобрине.
Яшчэ за паўгадзіны да пачатку мітынгу, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, раніцай 3 ліпеня на цэнтральнай плошчы горада было мнагалюдна. Кіраўніцтва раёна, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь і маленькія дзеці з бацькамі сабраліся разам, каб у атмасферы асаблівай урачыстасці і цеплыні ўшанаваць подзвіг салдат-пераможцаў, вызваліўшых Беларусь ад фашысцкіх захопнікаў, адзначыць галоўнае свята краіны. - Гады незалежнасці змянілі свядомасць нашых людзей. Мы адчулі сябе самастойнай краінай, адзіным моцным народам. Адсутнасць агрэсіі да суседзяў – адметная рыса беларусаў, якія ніколі першымі не браліся за зброю. Інтарэсы народа вызначальныя ў нашай дзяржаве. Незалежнасць Беларусі – гарант умацавання эканомікі, развіцця навукі і культуры, паляпшэння дабрабыту людзей, – адзначыў у сваім выступленні на мітынгу старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. На плошчы імя Леніна гэтай ліпеньскай раніцай гучалі патрыятычныя песні, у тым ліку ў выкананні фіналістак нацыянальнага адбору дзіцячага “Еўрабачання-2015” Лізаветы Козак і Алены Тоўсцік. Каб аддаць даніну павагі гераізму франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія прынеслі свабоду беларускаму народу, святочная калона кабрынчан накіравалася ў сквер імя А. Марозава, дзе адбыўся цырыманіял ускладання кветак да абеліска Перамогі. Незвычайная тэматычная праграма чакала ўсіх у Палацы культуры. Кобрынскія артысты аказаліся не горшыя за сталічных зорак і ў якасці падарунка гледачам паднеслі тэатралізаваны канцэрт “Беларусь – мая гордасць і слава!”, які больш нагадваў мюзікл. Асаблівай крэатыўнасцю вызначыўся падыход да свята ў парку імя А. В. Суворава. Да традыцыйнай салдацкай кашы, канцэрта ў амфітэатры і дыскатэкі для ўсіх узростаў дабавіліся шматлікія новаўвядзенні. Кабрынчане і госці горада маглі перанесціся ў канец XIV – пачатак XV стагоддзяў. Такую магчымасць прапанаваў клуб гістарычнай рэканструкцыі “Гівойт” з Мінска. Была магчымасць назіраць за рыцарскім турнірам, а потым сфатаграфавацца на памяць з рыцарамі, вывучыць сярэдневяковыя танцы і паспрабаваць сябе ў перацягванні вяроўкі на калодачках. Дарэчы, рыцарскія даспехі, якія сябры клуба вырабляюць самі, важаць 25-30 кілаграмаў. Сапраўдная бітва з рыцарамі, хоць і на кіях, а таксама накідванне кольцаў асабліва спадабаліся дзецям. Адметнасцю дзей з рыцарамі была сакавітая беларуская мова, на якой “госці з мінулага” размаўлялі не толькі паміж сабой, але і з кабрынчанамі. “Веданне гісторыі і мовы – гэта частка нашага жыцця”, – пракаментаваў ганаровы сябра клуба “Гівойт” Юрый Усціновіч. Па суседстве з рыцарамі размясціліся навучэнцы Верхалескай школы верхавой язды, якія прадэманстравалі не толькі свае здольнасці трымацца ў сядле, але і праходжанне дыстанцыі з перашкодамі. Нямала гледачоў сабрала і конкурсная праграма “Бітва шпілек і гальштукаў”, у якой удзельнічала пераважна моладзь. Праз якія толькі выпрабаванні не прыйшлося прайсці юнакам і дзяўчатам! Хлопцы рабілі манікюр на ўмоўных жаночых руках, збіралі сваіх сябровак на свята, робячы ім макіяж і прычоску. Яны нават на нейкі момант ператварыліся ў цяжарных жанчын. Не лягчэй было і дзяўчатам, якія галілі паветраны шарык, завязвалі мужчынскі гальштук і выконвалі іншыя, не менш складаныя, заданні. Адным словам, свята атрымалася. І кабрынчане на сабе адчулі, як добра жыць і адпачываць у незалежнай Беларусі. Наталля НІЖНІК. Фота Ігара СІДАРУКА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
"Туристический Кобрин" - сайт о Кобрине и его окрестностях
Подробнее Читатель Govorim.by захотел поделиться с нашими читателями ссылкой на интересный проект о Кобринщине - ikobrin.ru. Приводим его отзыв с небольшими редакционными правками.
Интересная Беларусь
Создаем квартиру в стиле модерн: лучшие решения, создать которые можно своими руками
Подробнее Стиль модерн сохраняет популярность уже второе столетие, неизменно привлекая внимание ценителей сдержанной и изысканной обстановки.


