В Дворце культуры прошел семинар с участием идеологов города и района.
Нядаўна ў малой зале Палаца культуры адбылося пашыранае пасяджэнне аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кобрынскага райвыканкама. Ключавой тэмай семінара з удзелам ідэолагаў горада і раёна, прадстаўнікоў арганізацыйных структур і грамадскіх аб’яднанняў стала актывізацыя інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў працоўным калектыве. Якім чынам наладжана інфармаванне ў раёне, расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Надзея Жук, пад старшынствам якой праходзіла пасяджэнне. Яна акрэсліла спецыфіку работы шасці інфармацыйна-прапагандысцкіх груп Кобрынскага райвыканкама, асобна спынілася на метадах і формах, якія ўжо зарэкамендавалі сябе і цяпер актыўна прымяняюцца. Так, мерапрыемствы ў межах адзінага дня інфармавання сталі праводзіцца з удзелам органаў мясцовай улады ці кіраўніцтва прадпрыемстваў. Такі падыход, як заўважыла Надзея Віктараўна, садзейнічае вырашэнню многіх пытанняў на месцах. У першым паўгоддзі 2015 года выступленні адбыліся ў 40 працоўных калектывах і па месцы жыхарства. У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Мурашкін і галоўны спецыяліст упраўлення Ірына Захарэвіч. Сваю місію госці з вобласці бачылі ў вывучэнні праблем рэгіёна, азнаямленні з напрацоўкамі ідэалагічных “пярвічак”, а таксама прадстаўленні вопыту, які напрацаваны ў вобласці, па рэалізацыі ідэалагічных задач, у тым ліку і па далучэнні людзей да нацыянальнай культуры. Аляксандр Андрэевіч заўважыў, што трэба і далей развіваць і пашыраць канструктыўны і шчыры дыялог з людзьмі. “Чалавек не павінен заставацца без увагі”, – падкрэсліў ён. Часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка Пінскага пагранатрада па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Уладзімір Мамаеў расказаў, як наладжана работа іх структуры з Кобрынскім райвыканкамам і ідэалагічнай вертыкаллю раёна. Ён адзначыў, што эфектыўнасць работы ідэалагічнага апарата прыгранічных раёнаў, у тым ліку і Кобрынскага, была прызнана на рэспубліканскім узроўні. “Каля 90 працэнтаў парушальнікаў дзяржаўнай мяжы затрыманы дзякуючы інфармацыі ад мясцовага насельніцтва, і ў гэтым ваша заслуга”, – падкрэсліў Уладзімір Мамаеў. Аўдыторыі быў паказаны відэасюжэт аб Пінскім пагранічным атрадзе. Як павышаецца грамадзянская актыўнасць праз грамадскія аб’яднанні, расказаў старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Віктар Казак. Карысным для ідэалагічнага актыву стала выступленне старшыні гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Міхаіла Трубчыка, які на прыкладзе калектыўнага дагавора ААТ “Агра-Кобрынскае” расказаў, як правільна наладзіць сацыяльнае партнёрства ў калектыве. Актуальным у межах семінара было пытанне актывізацыі ведамаснай і індывідуальнай падпіскі на раённую газету “Кобрынскі веснік” у працоўных калектывах. У бязмежным акіяне інфармацыі “раёнка” з’яўляецца надзейнай крыніцай. Аб ходзе падпісной кампаніі расказаў галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік. Людміла ДУБІНА. НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Міхаіл Трубчык, Аляксандр Мурашкін і Уладзімір Мамаеў перад пасяджэннем. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
"Туристический Кобрин" - сайт о Кобрине и его окрестностях
Подробнее Читатель Govorim.by захотел поделиться с нашими читателями ссылкой на интересный проект о Кобринщине - ikobrin.ru. Приводим его отзыв с небольшими редакционными правками.
Интересная Беларусь
Создаем квартиру в стиле модерн: лучшие решения, создать которые можно своими руками
Подробнее Стиль модерн сохраняет популярность уже второе столетие, неизменно привлекая внимание ценителей сдержанной и изысканной обстановки.


