IV фестиваль авторских песен «Солнечный» проходил в Кобринском районе.
На працягу трох дзён – 26-28 чэрвеня – у вёсцы Вялікія Прылукі чуліся чароўныя гукі гітары. Тут праходзіў IV фестываль бардаўскай і аўтарскай песні “Сонечны”. Партнёрамі мерапрыемства выступілі СТАА “ВП Палессе” і ДДЛГУ “Кобрынскі доследны лясгас”. Арганізаваны ў 2011 годзе па ініцыятыве кобрынскага барда Юрыя Харэвіча і пры падтрымцы народнага аматарскага аб’яднання “Белы бусел” Кобрынскага Палаца культуры, фестываль упэўнена набірае абароты. Сёлета геаграфія ўдзельнікаў выйшла за межы рэспублікі. Адразу ў некалькіх намінацыях дэманстраваў свае таленты госць з Варонежа Аляксандр Суханаў. Ва ўдзельнікаў фестывалю шмат агульнага. Усе яны апантаныя мастацтвам, разумеюць сілу слова і музыкі. Аднак да творчасці кожны прыйшоў сваёй дарогай. Самастойна асвоіла ігру на гітары шаснаццацігадовая Валерыя Косціна з горада Ляхавічы. Дзяўчына заўважыла, што прыехала на Кобрыншчыну найперш павучыцца. Такую ж мэту паставіў перад сабой і сталічны госць Віталій Кузьміч. І гэта прытым, што мужчына ў свой час прафесіянальна асвоіў ігру на гітары і неаднаразова станавіўся лаўрэатам разнастайных фестываляў і конкурсаў. На маё здзіўленне бард усміхнуўся: “Мастацтву гэтаму межаў няма”. Лепшых аўтараў і выканаўцаў выбірала кампетэнтнае журы, функцыі якога сёлета раздзяліліся. Паэтычныя творы ацэньвалі галоўны рэдактар газеты “Брэсцкі кур’ер” Мікалай Аляксандраў і паэтэса з Баранавіч Галіна Ліс.
Пасля нялёгкага спаборніцтва былі абвешчаны імёны пераможцаў. Імі сталі ў намінацыі “Аўтар” Вера Лебядзеўская (г. Пінск), у намінацыі “Выканальніцкі калектыў” – дуэт у складзе Юрыя Моніна і Наталлі Дзібук з Брэста. Лепшым выканаўцам стала кабрынчанка Вікторыя Лукашук, аўтарам музыкі – Аляксандр Суханаў. Цэлы шэраг узнагарод атрымалі паэты. Лаўрэатам у гэтай намінацыі стаў госць з Гродна Ігар Субоцін, тытул “Залатое пяро” 1-й, 2-й і 3-й ступеняў атрымалі ўдзельнікі народнага аматарскага аб’яднання “Белы бусел” Кобрынскага Палаца культуры Людміла Ярмалюк, Наталля Цярэнцьева і Валянціна Клачковіч адпаведна. Заахвочвальныя ўзнагароды атрымалі юныя ўдзельнікі конкурсу. Званне “Надзея фестывалю” – Андрэй Харэвіч, Валерыя Косціна і Анастасія Строк. За “Вернасць жанру” была адзначана Людміла Яцухна (г. Петрыкаў). Самую высокую ўзнагароду – гран-пры – атрымала пінчанка Ларыса Скроба. Вынікам творчага спаборніцтва стаў гала-канцэрт з удзелам пераможцаў, членаў журы і гасцей. У межах фестывалю адбыліся выступленні артыстаў Кобрыншчыны, удзельнікаў клуба “Перунова кола”, прайшлі майстар-класы ігры на гітары вядомых бардаў Тараса Юркевіча, Сяргея Панамарова, Валерыя Гаваркова і іншых. Паўдзельнічаць у фестывалі ў якасці гледачоў сабралася шмат людзей, у тым ліку і старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля. Асобную групу склалі мясцовыя жыхары. У размове з намі яны прызналіся: суседства “Сонечнага” ім падабаецца (заўважым: раней фестываль праводзіўся на Бамаўскім возеры). “Цёплае мерапрыемства, добрае”, – адзначылі яны. Людміла ДУБІНА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
"Туристический Кобрин" - сайт о Кобрине и его окрестностях
Подробнее Читатель Govorim.by захотел поделиться с нашими читателями ссылкой на интересный проект о Кобринщине - ikobrin.ru. Приводим его отзыв с небольшими редакционными правками.
Интересная Беларусь
Создаем квартиру в стиле модерн: лучшие решения, создать которые можно своими руками
Подробнее Стиль модерн сохраняет популярность уже второе столетие, неизменно привлекая внимание ценителей сдержанной и изысканной обстановки.


