Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Две кобринские девочки оказались в 10 финалистов детского конкурса «Евровидение-2015».

Две кобринские девочки оказались в 10 финалистов детского конкурса «Евровидение-2015».

26 чэрвеня сталі вядомы 10 фіналістаў Нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу «Еўрабачанне-2015». У дзясятцы лепшых апынуліся і дзве кобрынскія дзяўчынкі Лізавета Козак і Алена Тоўсцік, якія выступалі дуэтам. У адборачным туры Кобрын прадстаўлялі не толькі яны, быў яшчэ дуэт Ягора і Дамінікі Ісакавых. Але ж у фінал прайшлі толькі Ліза і Алена. Іх песня «Пазітыўны свет», прагучаўшая на рускай мове, з першых гукаў літаральна пакарыла членаў журы, якія сабраліся ў Белтэлерадыёкампаніі для праслухвання прэтэндэнтаў. Прысутныя амаль што не пайшлі ў скокі: седзячы на сваіх месцах, прытупвалі і пляскалі ў далоні. Лёгкая, вясёлая і рытмічная мелодыя адразу ж адгукаецца ў сэрцах слухачоў. У гэтым мелі магчымасць пераканацца і кабрынчане, якія ў Дзень моладзі былі ў парку імя А. В. Суворава, каля ратонды.
Две кобринские девочки оказались в 10 финалистов детского конкурса «Евровидение-2015».

Ліза і Алена ўжо не раз станавіліся лепшымі на конкурсах рознага ўзроўню, у тым ліку і міжнароднага. Але ж менавіта выступленне на адборы “Еўрабачання” дзяўчынкі лічаць самай вялікай перамогай. “Мы быццам у космасе лётаем. Дагэтуль не можам канчаткова паверыць, што прайшлі ў фінал”, – гаворыць Ліза, і Алена тут жа дадае: “Гэта проста неверагодна!” Песню дзяўчынкі напісалі самі: Алена – аўтар слоў, а Ліза – музыкі. І атрымалася ўсё неяк спантанна. Сяброўкі нярэдка наведваюцца адна да адной у госці. Вось у адзін з такіх візітаў дома ў Лізы яны і вырашылі прыняць удзел у адборачным туры конкурсу “Еўрабачанне”. У той жа вечар і пачалі пісаць песня. Апрацаваць атрыманы музычны твор дапамог вядомы кобрынскі кампазітар і аранжыроўшчык Юрый Давідзюк. На яго ж студыі пасля і адбыўся запіс песні.
Две кобринские девочки оказались в 10 финалистов детского конкурса «Евровидение-2015».

Але ж выдаць гатовы музычны прадукт – гэта толькі палова справы. Каб песня па-сапраўднаму загучала на сцэне, патрэбна шмат рэпетыцый. Над пастаноўкай нумара з кабрынчанкамі займаліся брэсцкія педагогі Людміла Герасевіч, Ларыса Батрутдзінава (па вакале) і Алена Крэчка (па харэаграфіі). Як паказаў адборачны тур, заняткі не прайшлі дарэмна. Выхад у фінал накладае яшчэ большую адказнасць. Расслабляцца нельга, нягледзячы на тое, што ў запасе яшчэ амаль два месяцы: фінал Нацыянальнага адбору на дзіцячае “Еўрабачанне” адбудзецца 21 жніўня. У гледачоў тэлеканала “Беларусь 1” будзе магчымасць аддаць свой голас за Лізавету Козак і Алену Тоўсцік у прамым эфіры гала-канцэрта. Пераможца ў лістападзе гэтага года будзе абараняць гонар Беларусі ў Сафіі. І хто ведае, магчыма ў сталіцу Балгарыі паедуць менавіта кабрынчанкі… Наталля НІЖНІК. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с