Кобринщина приветствует выпускников.

…Цудоўныя чэрвеньскія вечары, шолах лістоты, неперадавальны водар жывых кветак. Лёгкі цёплы ветрык прабягае па святочных сукенках, гарэзліва варушыць дзявочыя прычоскі, перабірае яркія ленты. Мы праводзім у вялікае жыццё нашых дзяцей, якія ў гэты дзень назаўсёды развітваюцца са школай, з дзяцінствам. Кобрыншчына вітае выпускнікоў. Моладзь самай высокай пробы У Палацы культуры эстафету святочных мерапрыемстваў адкрыў баль медалістаў школ Кобрынскага раёна, героямі якога сталі тыя, каму за выдатную вучобу ўручаюцца атэстаты асобага ўзору. Усяго ў гэтым годзе на Кобрыншчыне 22 медалісты. Разам з настаўнікамі і бацькамі павіншаваць самых таленавітых вучняў прыйшлі старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля і старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. - Хочацца ў першую чаргу сказаць усім гэтым хлопцам і дзяўчатам вялікі і шчыры “дзякуй”, – адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля. – Для таго, каб аддаваць вучобе ўсе сілы, сёння трэба мець моцную сілу волі. І нашы сённяшнія героі з гэтай задачай справіліся на “выдатна”. А мы будзем прыкладваць усе намаганні, каб і далей уважліва сачыць за іх лёсам – і хто ведае, магчыма менавіта зараз на гэтай сцэне стаяць будучыя дэпутаты раённага Савета, старшыні райвыканкама і проста сумленныя грамадзяне, якія будуць здольныя дабівацца новых вышынь і нават праз шматлікія церні ўсё ж такі дабрацца да сваіх зорак. Як справядліва падкрэсліла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Радковіч, такая высокая ўзнагарода, як залаты ці сярэбраны медаль – вынік працы і вучня, і педагогаў, і, безумоўна, бацькоў. У гэты дзень разам з Пісьмамі падзякі яны прымалі заслужаныя віншаванні – за тое, што не былі абыякавымі да школьнага жыцця сваіх дзяцей і разам з імі прайшлі ўвесь школьны шлях да самага пераможнага фінішу. А што думаюць самі ўладальнікі залатых і сярэбраных медалёў, якія пачынаюць сваё жыццё з такога добрага старту? - Ад усіх выпускнікоў хочацца выказаць самую шчырую ўдзячнасць адміністрацыі нашага горада, нашых школ і, зразумела, нашым настаўнікам і нашым бацькам, – адзначыла залатая медалістка, выпускніца СШ № 7 Надзея Вашчонак. – Мы будзем старацца апраўдаць усе вашы надзеі – і з радасцю вяртацца ў наш родны Кобрын. І мы ўпэўнены: вы зможаце намі ганарыцца. Ужо зусім хутка выпускнікоў чакае новы этап у жыцці, які стане сапраўднай праверкай на трываласць для тых ведаў і наыкаў, якія яны вынеслі са школьных сцен. Зусім хутка для іх адчыняць свае дзверы вышэйшыя навучальныя ўстановы як у нашай краіне, так і за яе межамі. Аднак усё гэта будзе крышачку пазней. А зараз… А зараз пануе баль. І зноў, як многія гады запар, кружацца ў вытанчаным вальсе маладыя і прыгожыя пары – будучыня нашай краіны, сапраўдная, без двукосся, залатая моладзь самай высокай пробы. …І першы ранак новага жыцця А літаральна праз некалькі гадзін урачысты і крышачку сумны выпускны настрой апанаваў ужо ўвесь горад. І Палац культуры прымаў новых гасцей – на гэты раз у яго сценах развітваліся са школай выпускнікі СШ № 9. - Хочацца павіншаваць усіх прысутных з гэтай цудоўнай падзеяй – заканчэннем навучання ў школе і пачаткам дарослага жыцця нашых дзяцей, – адзначыла, адкрываючы выпускны вечар, дырэктар школы Галіна Дземідовіч. – Такое свята бывае толькі адзін раз у жыцці – за плячамі 11 школьных гадоў, наперадзе – выбар будучага шляху жыцця. Ад яго залежыць вельмі многае – і я веру, што нашы дзеці выберуць для сябе шлях служэння сваёй Радзіме і свайму народу. Як справядліва падкрэсліў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, мы не заўсёды адразу можам усвядоміць усю справядлівасць і неабходнасць тых ісцін, якія нам дорыць школа разам з нашымі бацькамі. І выпускны вечар – вельмі важны этап у жыцці, пра які трэба памятаць, як і пра сваю малую радзіму, дзе жывуць цудоўныя людзі, і пра тое, як гэта цудоўна – проста быць кабрынчанінам. - Вучоба ў школе не была простай, але мне дапамагалі мае бацькі, мае настаўнікі, – расказвае выпускніца 11 “А” класа СШ № 9 Вольга Янчук. – У нашай школе заўсёды ёсць каму дапамагчы ў цяжкай сітуацыі. А жыццё я хачу звязаць з медыцынай – і думаю, што ўсё ў мяне атрымаецца. - А мне падабаецца замежная мова, – уключаецца ў дыялог аднакласніца Настасся Назарук. – Да таго ж я люблю падарожнічаць і вырашыла паступаць па гэтым накірунку. А ўвогуле са школай звязана столькі прыемнага і добрага, што зараз нават трошкі ў роспачы – калі ўяўляю, як цяпер буду жыць без майго класа і аднакласнікаў. Гэта дзіўна, але менавіта ў такія дні мы раптам разумеем, што нашы дзеці ўжо, аказваецца, зусім не дзеці – што яны неяк непрыкметна для нас выраслі, сталі прыгожымі і такімі нязвыкла дарослымі. Адшуміць выпускны баль, змахне слязінку настаўнік… Такая ўжо яго доля – аддаваць усю душу, а потым развітвацца зноў і зноў. А нашы дзеці выйдуць спаткаць свой першы дарослы ранак – насустрач сонцу і самастойнаму жыццю.
Дзмітрый БЯЛОЎ. Фота аўтара.
Бывай, школа! На ўрачыстае мерапрыемства з нагоды атрымання дакумента аб заканчэнні сярэдняй школы № 3 сабралася поўная зала. Мерапрыемства прайшло ў выглядзе музычнага хіт-парада “Бывай, школа, або Экзамены толькі пачынаюцца…” Героі свята з’явіліся перад гледачамі пад гучныя апладысменты. Сёлета ва ўстанове 62 выпускнікі, з якіх 19 – вучні вячэрніх класаў завочнай формы навучання. Атэстаты сталасці ўручыў дырэктар школы Аляксандр Лесік. Ён пажадаў выпускнікам быць па-добраму амбіцыёзнымі, настойлівымі ў дасягненні мэт, мець актыўную грамадзянскую пазіцыю. “Ад кожнага з вас залежыць будучыня нашай краіны”, – адзначыў ён. Шчырыя пажаданні выказалі выпускнікам педагогі школы. Дзеці, у сваю чаргу, падзякавалі настаўнікам за цярпенне і добрыя веды і падвялі вынік цеснага адзінаццацігадовага супрацоўніцтва шчырымі апладысментамі, падарункамі і кветкамі. “Кожны – мастак свайго жыцця, малюйце яго светлымі фарбамі”, – такой думкай былі прасякнуты выказванні бацькоў. Ім Аляксандр Лесік уручыў Пісьмы падзякі. У межах мерапрыемства выпускнікам былі ўручаны граматы за дасягненні ў вучобе і актыўнасць у грамадскім жыцці. Традыцыйныя моманты выпускнога балю суправаджаліся цікавымі канцэртнымі нумарамі, падрыхтаванымі дзецьмі. Людміла ДУБІНА. Фота аўтара.
















Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота
Подробнее У бягучым годзе спаўняецца 150 год нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863-64 гг. На Беларусі гэта падзея вядома як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Многія ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання былі
Интересная Беларусь
Неабвешчаная вайна 1920-х у Заходняй Беларусі
Подробнее Амаль адразу пасля заканчэння савецка-польскай вайны Разведвальнае ўпраўленне РЧСА (далей: Разведупр РЧСА) пачынае стварэнне і перакідку на тэрыторыю ўсходніх ваяводстваў Польшчы атрадаў


