Юные таланты на Кобринщине попробовали свои силы на финальном концерте районного конкурса «Юные таланты-2015″.

…Гэты першы чэрвеньскі дзень нібыта вырашыў у поўнай меры адкрыць на Кобрыншчыне сапраўднае лета. Празрыстае, ні хмарынкі, блакітнае неба, цёплы пяшчотны ветрык, непаўторны пах квітнеючай акацыі – ды чысты, жыццясцвярджальны гук дзіцячай песні. Такім запомніўся для кабрынчан Дзень абароны дзяцей – і фінальны канцэрт раённага конкурсу “Юныя таленты-2015”, якому сёлета спаўняецца 5 гадоў. - На гэтай сцэне афітэатра сёння выступаюць самыя цудоўныя юныя таленты, – расказывае намеснік па культуры начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Гунько. – Можна сказаць з упэўненасцю: пяць гадоў існавання конкурсу не прайшлі дарэмна, юныя таленты на Кобрыншчыне множацца, растуць, удасканальваюць свае майстэрства, і хочацца сказаць вялікі “дзякуй” усім педагогам і кіраўнікам дзіцячых калектываў, якія рыхтуюць і гадуюць “зорачак” на нашай Кобрыншчыне. І пацвярджэнняў гэтым словам не давялося доўга чакаць –з першых жа акордаў стала зразумела, што ўдзельнікі, як і іх педагогі, на самай справе не гублялі часу і ўдзялялі падрыхтоўцы самую сур’ёзную ўвагу. Паспрабаваць свае сілы ў гэты дзень прыйшлі самыя маленькія “зорачкі” і амаль што дарослыя выканаўцы з вопытам удзелу ў вядомых конкурсах, з гарадскіх устаноў і з сельскай мясцовасці. Такімі ж разнастайнымі аказаліся і песні, прадстаўленыя на суд журы, – вясёлыя і гарэзлівыя, як само дзяцінства, шчырыя і светлыя, як любоў да сваёй Радзімы, глыбокія і самаадданыя, як матчына любоў, нясмелыя і рамантычныя, як першае каханне… Мора экспрэсіі, сапраўдныя пачуцці і такія ж шчырыя апладысменты гледачоў, сярод якіх таксама пераважалі дзеці – самыя непадкупныя і непрадузятыя суддзі. Канцэрт прыпаў на дзень адкрыцця летніх лагераў, і вялікая зала амфітэатра была літаральна запоўнена маленькімі аматарамі эстраднага мастацтва.




Без перабольшання, канцэртная праграма была складзена так, што кожны нумар і кожны выканаўца станавіліся сапраўдным адкрыццём – нібыта каштоўны камень, яўляючы ўсім новыя і новыя грані свайго таленту. Як справядліва падкрэсліла, падводзячы вынікі конкурсу, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама старшыня журы Надзея Жук, такія конкурсы з’яўляюцца не толькі фундаментам станаўлення нашых “зорачак”, але і падставай іх далейшых поспехаў на больш высокім узроўні. Усяго гэтага магчыма дасягнуць толькі ў тандэме “бацькі-дзеці-педагогі” – выдатныя вынікі якога ўсе прысутныя і ўбачылі на працягу гэтага дня. Менавіта таму ў час урачыстай цырымоніі ўзнагароджання яны стаялі на адной сцэне – падзяляючы поспехі і ўзнагароды.

Дарэчы, дыпломы за ўдзел у конкурсе атрымалі ўсе ўдзельнікі-фіналісты. Але на тое і конкурс, каб выдзеліць пераможцаў: у малодшай групе лепшай з лепшых стала Аляксандра Карабчук, а ў старэйшай – Лізавета Козак. Што ж датычыцца прыза сімпатый гледачоў, то яго ўладальнікам па праве стаў Леанід Літвінец і непараўнальная “Санта Лючыя”. Дзмітрый БЯЛОЎ. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота
Подробнее У бягучым годзе спаўняецца 150 год нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863-64 гг. На Беларусі гэта падзея вядома як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Многія ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання былі
Интересная Беларусь
Задержание Сергея Тихановского: женщины провокаторы, потасовка и ушибленный милиционер
Подробнее Далее 10 минутное видео всего происходившего


