Староста д. Киселёвцы Сергей Кособуцкий занесен на районную Доску почета.
У чаканні аўталаўкі вакол Сяргея Касабуцкага, старасты вёскі Кісялёўцы, сталі збірацца мясцовыя жыхары. Адразу завязалася жывая гаворка. Хтосьці звярнуўся з просьбай завітаць на падворак, дапамагчы вырашыць справу з пераносам у іншае месца хлява. Нехта пацікавіўся, ці будзе зноў працаваць даўно закрыты стары клуб. А то моладзь збіраецца на святы па кустоўях ды палянах… Некалькі сухенькіх бабулек падзякавалі за дапамогу ў абкосе прысядзібных участкаў. - О, наш стараста – чалавек добры! – папраўляючы светлую хустачку і акуляры, гаворыць адна са сталых жанчын. – Выслухае заўсёды, падумае, як лепей зрабіць, куды трэба пойдзе і каго трэба прывязе. - Умее з людзьмі размаўляць, – далучаецца да яе суседка. – Я вам праўду скажу: у меня сын іншым разам за каўнер залажыць любіць. Дык сама яго так не ўгавару, як Сяргей Фёдаравіч умее. Трэба было прыдарожныя равы абкасіць – наш стараста пайшоў і ўгаварыў. А мяне і блізка сын не слухаў!.. - Ага, а колькі ён для ўпарадкавання вясковых могілак зрабіў – не кожны такую справу пацягне, – дадае разважлівы мужчына, спешыўшыся з веласіпеда. - Вядома, даводзіцца вырашаць самыя розныя пытанні, – гаворыць ужо сам Сяргей Фёдаравіч. – Штосьці ўдаецца зрабіць адразу, на вырашэнне больш сур’ёзных праблем патрабуецца больш часу. Добра, што з мясцовым кіраўніцтвам – самыя цесныя адносіны, разумеем адзін аднаго з паўслова. А трэба – збіраюся і ў раённы цэнтр, да самога старшыні райвыканкама еду. На пасадзе старасты – з сярэдзіны 90-х гадоў, хутка ўжо як два дзясяткі гадоў будзе. Шмат рознага было… Ці складана? Як вам сказаць. Падтрымліваць парадак ва ўсім, трымаць на кантролі не толькі стары плот, які трэба падправіць, але і больш складаныя пытанні, якія патрабуюць і гаспадарчай, і фінансавай, і юрыдычнай падрыхтоўкі, – заўсёды не проста. Але, як бачыце, спраўляюся! І Сяргей Фёдаравіч зноў са шчырай усмешкай павярнуўся да людзей, поўнасцю паглыбляючыся ў іх просьбы і клопаты. НА ЗДЫМКУ: стараста аг. Кісялёцы Сяргей Касабуцкі, які ўшанаваны права знаходзіцца на Дошцы гонару Кобрынскага раёна за дасягненне найлепшых вынікаў у працоўнай і грамадскай дзейнасці. Тэкст і фота Ігара ФЕДАРОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота
Подробнее У бягучым годзе спаўняецца 150 год нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863-64 гг. На Беларусі гэта падзея вядома як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Многія ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання былі
Интересная Беларусь
Задержание Сергея Тихановского: женщины провокаторы, потасовка и ушибленный милиционер
Подробнее Далее 10 минутное видео всего происходившего


