Праздничный утренник прошел в Кобринском Дворце культуры

Салодкі стол з разнастайнымі прысмакамі, радасны смех ды вясёлае падарожжа, напоўненае прыгодамі і нечаканасцямі… Згадзіцеся, выдатны спосаб адзначыць якую-небудзь урачыстую дату. Асабліва калі дата гэтая – заканчэнне пачатковай школы, а ты сам знаходзішся ў тым цудоўным узросце, калі яшчэ верыш у казку, а нечаканасці ўспрымаеш толькі як прыемныя сюрпрызы. Гэта – святочныя ранішнікі Кобрынскага Палаца культуры, серыя якіх праходзіць тут напярэдадні Дня абароны дзяцей і ў канцы чарговага навучальнага года. У гэты раз усё распачалося, зразумела, са святочнага пачастунку, які вельмі хутка перайшоў у яркую і цікавую імпрэзу, падрыхтаваную для маленькіх гасцей артыстамі Палаца культуры. Нечакана ў танцавальную залу ўварваліся… самыя сапраўдныя піраты – якія, аднак, на самай справе аказаліся зусім не страшнымі. Цэлы арсенал цікавых гульняў і конкурсаў, якія прынеслі з сабою казачныя госці, вельмі хутка цалкам і поўнасцю захапіў віноўнікаў урачыстасці. Падзеленых на дзве каманды маленькіх выпускнікоў чакалі шматлікія эстафеты, конкурсы, плаванні вакол бязлюдных астравоў, лабірынты і шмат іншага. Вялікі энтузіязм выклікаў бой сімвалічнымі мяккімі ядрамі, якія з імпэтам маленькіх гарэз ляталі па зале, нібыта сапраўдныя кулі. Ну і якая ж казка без пошукаў пірацкага скарба і без падарункаў на памяць? Дарэчы, цікавыя конкурсы і выпрабаванні ў гэты дзень чакалі не толькі дзяцей, але і іх бацькоў, якім таксама не давялося сумаваць у час мерапрыемства. Сапраўдным сюрпрызам стаў своеасаблівы танцавальны клас для ўсіх узростаў, у якім з задавальненнем прынялі ўдзел як дзеці, так і іх бацькі. Вялікае захапленне выклікала і сямейнае перацягванне каната, у час якога нават цяжка было зразумець, каму яно больш спадабалася. Адным словам, уся праграма праляцела, што называецца, на адным дыханні і прынесла ўдзельнікам масу прыемных хвілін. Ну а ўсім маленькім грамадзянам напярэдадні Дня абароны дзяцей хочацца пажадаць, каб нягоды здараліся толькі ў казках, а радасці, як у гэты дзень з нашымі героямі, з імі заўсёды дзялілі чулыя і ўважлівыя бацькі. Таму што менавіта так і павінна быць у шчаслівым узросце дзяцінства – калі ўвесь свет здаецца добрым і цікавым, а вецер казачных прыгод маніць не менш за новыя веды. Дзмітрый БЯЛОЎ. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота
Подробнее У бягучым годзе спаўняецца 150 год нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863-64 гг. На Беларусі гэта падзея вядома як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Многія ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання былі
Интересная Беларусь
Гадания в январе: как узнать свою судьбу на Рождество
Подробнее Фото: pixabay.com Гадать в январе можно не только на Рождество, а и всю неделю до Крещения. Рождественские праздники 2020 – прекрасное время для того, чтобы по старым обычаям погадать и узнать свою


