Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Председатель Кобринского райисполкома Александр Зозуля: «Благосостояние зависит от каждого из нас».

Председатель Кобринского райисполкома Александр Зозуля: «Благосостояние зависит от каждого из нас».

Добраўпарадкаванне, навядзенне парадку на зямлі, паляпшэнне жыллёвых умоў і крэдытаванне жылля, арганізацыя дарожнага руху ў г. Кобрыне… З гэтымі, а таксама з многімі іншымі набалелымі пытаннямі  на мінулым тыдні кабрынчане звярталіся ў час асабістага прыёму грамадзян да старшыні райвыканкама Аляксандра Зазулі. Вось на стол да кіраўніка раёна ляглі фотаздымкі асобных участкаў могілак у в. Яромічы, дзе ўжо даўно патрабуецца навесці парадак. Стараста вёскі была занепакоена сітуацыяй спраў на гэтым аб’екце і цікавілася, якім чынам магчыма вырашыць праблему. Дырэктар КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” Сяргей Ялец, які таксама прысутнічаў на прыёме грамадзян, паведаміў, што, паводле папярэдніх падлікаў, каб поўнасцю выканаць мерапрыемствы па добраўпарадкаванні, спатрэбяцца дзясяткі мільёнаў рублёў. Агульная сума для ўсіх могілак, дзе трэба навесці парадак, “пацягне” на сотні мільёнаў. Такіх грошай у бюджэце раёна няма. Адсутнічаюць грошы для такіх патрэб і ў Буховіцкім сельвыканкаме. Спосаб вырашэння праблемы ў дадзеным выпадку, адзначыў старшыня райвыканкама, просты і дзейсны. Старастам вёсак сумесна з прадстаўнікамі райвыканкама, сельвыканкама, дэпутацкім корпусам неабходна кансалідаваць грамадзян, чые родныя і блізкія пахаваны на могілках, і добраахвотна сабраць неабходны мінімум грошай, які, у сваю чаргу, будзе неадкладна асвоены адказнымі спецыялістамі ЖКГ. Аналагічная ініцыятыва рэалізуецца і ў Кобрыне. - Адпаведнае распараджэнне старшыні райвыканкама па зборы грошай з гараджан на кропкавае добраўпарадкаванне старых могілак і будаўніцтва новых у гарадской мяжы было распаўсюджана сярод арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў дзяржаўнай і прыватнай формы ўласнасці. Па стане на 13 мая ўдалося без перашкод і нейкіх затрымак сабраць больш за 100 млн. рублёў. За гэта глыбокае разуменне праблемы хочацца шчыра падзякаваць кабрынчанам, якія адразу адгукнуліся на слушную прапанову.  Толькі сумеснымі намаганнямі магчыма прывесці ў парадак месцы для пахавання. Так, дарэчы, зрабіў і я асабіста разам з аднадумцамі. За ўласныя грошы добраўпарадкаваны могілкі ў в. Верхалессе, – адзначыў Аляксандр Зазуля. У час прыёму група гараджан звярнулася да старшыні райвыканкама з трывожным сігналам. Па вул. Ключавой у раёне жылой забудовы знаходзіцца меліярацыйны канал, дзе была зафіксавана высокая актыўнасць кляшчоў. Паразіты неаднаразова атакавалі ў тым ліку і дзяцей. Адпаведныя фотаздымкі і звароты паступілі ў адпаведныя службы. Аляксандр Зазуля разам з Сяргеем Яльцом выехалі на месца, каб разабрацца ў сітуацыі. Высветлілася, што прычынай стала банальная безгаспадарчасць – высокі хмызняк і трава. Акрамя гэтага, на момант візіту старшыні райвыканкама ў канале знаходзіліся яшчэ і кучы бытавога смецця, якое, напэўна, збіралася не адзін дзень. - Сітуацыя гэта, на жаль, пакуль яшчэ застаецца банальнай для Кобрыншчыны, – сведчыць старшыня райвыканкама. – Мясцовыя грамадзяне чамусьці вырашылі ісці доўгім шляхам, не прымаючы самастойных аператыўных і дзейсных мер па захаванні бяспекі сваіх родных і блізкіх. Напэўна, мяркуючы, што папера ўсё вытрымае. А матывавалі свае паводзіны проста – чакалі, маўляў, пакуль Зазуля, Ялец ці яшчэ нехта з  начальнікаў прыедуць і адразу ж навядуць парадак. Несумненна, падобныя выпадкі – непасрэдны клопат і сфера адказнасці ўлады і камунальнікаў. Але ўсяго некалькі гадзін стараннай работы мясцовых жыхароў  - і высокія хмызняк і трава, дзе якраз і хаваюцца кляшчы, былі б надоўга знішчаны. У сучасных умовах мы самі павінны фарміраваць імідж самадастатковых асоб. Зноў і зноў нагадваю кабрынчанам, што дабрабыт залежыць ад кожнага з нас, – рэзюмаваў Аляксандр Зазуля. Таксама ў час прыёму кіраўнік раёна неаднаразова падкрэсліваў, што будзе ўсімі магчымымі спосабамі мінімізаваць неабгрунтаваныя скаргі і “ананімкі”, а таксама перанакіроўваць справы суседзяў, якія “ваююць” паміж сабой, у суд. - Супрацоўнікі райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, устаноў і арганізацый Кобрыншчыны больш не будуць марнаваць час на падобныя звароты. Гэта непрымальна. Кожны павінен займацца сваімі справамі, – адзначыў Аляксандр Зазуля. Раман МЕЛЬНІК. НА ЗДЫМКУ: Аляксандр Зазуля ў час асабістага прыёму. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с