Место работы – на вес золота
Менавіта гэтая думка прагучала з вуснаў старшыні Кобрынскага райвыканкама Аляксандра Зазулі ў час чарговага асабістага прыёму грамадзян, які адбыўся ў красавіку. Старшыня райвыканкама адзначыў, што працаўладкаванне знаходзіцца на верхняй прыступцы ў рэйтынгу сярод самых злабадзённых пытанняў, з якімі да яго звяртаюцца жыхары Кобрыншчыны. Аналагічная праблема турбавала маладую пару, якая шукала падтрымкі ў кіраўніка раёна.
Раней мужчына працаваў на інструментальным заводзе “СІТОМА”, але звольніўся, паколькі яго не задавальняла заработная плата. Цяпер актыўна шукае іншую работу. Па спецыяльнасці заяўнік – электрык і механізатар. Дзяўчына мае прафесію швачкі і таксама шукае годнае працоўнае месца. Начальнік аддзела занятасці райвыканкама Ірына Кузіч, якая таксама прымала ўдзел у прыёме грамадзян, праінфармавала прысутных аб наяўнасці для іх як мінімум трох вакансій. Напрыклад, маладому чалавеку было прапанавана месца трактарыста-машыніста ў ААТ “Гарадзец-агра”. Заяўленая наймальнікам сума першапачатковага заробку склала 5300000 рублёў у месяц, што, згадзіцеся, не так і мала для Кобрына. Ёсць магчымасці для павышэння кваліфікацыі і кар’ернага росту. Акрамя гэтага, для перспектыўных кадраў у аграхолдынгу прадугледжваецца выдзяленне службовага жылля, што вырашае цэлы шэраг надзённых праблем для маладой сям’і з горада. Старшыня райвыканкама заўважыў, што да прыняцця актыўных дзеянняў беспрацоўных падштурхоўвае не толькі адсутнасць рэгулярнага заробку, але і Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 ад 2 красавіка 2015 года “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства”, які прадугледжвае грашовы збор з тых грамадзян, хто не ўдзельнічае належным чынам ў фінансаванні дзяржаўных расходаў. Тым не менш, падкрэсліў кіраўнік раёна, некаторыя мясцовыя жыхары нават і ў склаўшыхся ўмовах не прытрымліваюцца свайго месца працы. Нярэдка “кульгае” і працоўная дысцыпліна. - У час інспектавання выяўляю, напрыклад, у СВК “Навасёлкаўскі” нецвярозых працаўніц малочнатаварнай фермы. А грамадзяне Украіны, якія прыехалі не ад добрага жыцця ў нашу краіну, 24 гадзіны плённа і старанна працуюць на гэтым жа аб’екце і за гэтыя ж грошы. Нядзіўна, чаму некаторыя наймальнікі ўжо наадрэз адмаўляюцца ад запрашэння на работу карэнных жыхароў і жадаюць бачыць у калектыве нават в’етнамскіх гастарбайтараў, – рэзюмуе Аляксандр Зазуля. Таксама кіраўнік раёна звярнуў увагу на тое, што далёка не кожны з наймальнікаў своечасова прадастаўляе ў аддзел занятасці райвыканкама актуальную інфармацыю аб наяўнасці вакансій. Сучасны рынак працы павінен быць цэнтралізаваным, празрыстым і цывілізаваным. Да Аляксандра Зазулі звярталіся жыхары Кобрыншчыны з пытаннямі прадастаўлення і прыватызацыі жылля, асаблівасцях пажаранебяспечнага перыяду і інш. Кожны з заяўнікоў атрымаў кампетэнтны адказ. Раман МЕЛЬНІК. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота
Подробнее У бягучым годзе спаўняецца 150 год нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863-64 гг. На Беларусі гэта падзея вядома як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Многія ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання былі
Интересная Беларусь
Беларусь через фотообъектив немецкого солдата 1915–18 гг.
Подробнее Филокартия Первой мировой — огромное собрание свидетельств о войне, изменившей представление человечества о масштабах жертв, о ведении боя, о военной технике, предназначенной нести людям


