Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Акция «Светлый праздник Пасхи» прошла на Кобринщине

Акция «Светлый праздник Пасхи» прошла на Кобринщине

…Напярэдадні Вялікадня міжволі хочацца зрабіць нешта добрае і светлае. Прыкладна такі настрой панаваў у час акцыі “Светлае свята Вялікадня”, якая традыцыйна праводзіцца супрацоўнікамі Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пры спонсарскай падтрымцы Кобрынскага хлебазавода для адзінокіх пенсіянераў, якія знаходзяцца на надомным сацыяльным абслугоўванні. Першы прыпынак на нашым святочным маршруце – невялічкі дамок па вуліцы Пралетарскай. Разам з інспектарам па асноўнай дзейнасці Інай Карпінчык, а таксама сацыяльнымі работнікамі Верай Здановіч і Марыяй Бальшаковай заходзім у чысценькія сенцы. А вось і гаспадыня – Ірына Ефімук, якая, дарэчы, праз некалькі тыдняў адзначае сваё 95-годдзе. У яе жыцці было ўсё: вайна, работы ў Германіі, сталінскія рэпрэсіі, прыгавор да вышэйшай меры, якую пасля смерці Сталіна замянілі на шматгадовае пазбаўленне волі, доўгі тэрмін “ад званка да званка”, рэабілітацыя… І нават пазнаўшы, здаецца, усе магчымыя колы пекла, яна не страціла чуласці і дабрыні, з якой сёння і сустракае гасцей. - Дзякуй вам, мае даражэнькія, за ўсё. Шчасця, міру вам і вашым дзеткам. І беражыце ўсё тое, што маеце: сваю краіну, сваё мірнае жыццё. Паверце – гэта на самай справе вялікая, неверагодная каштоўнасць.
Акция «Светлый праздник Пасхи» прошла на Кобринщине

Такая ж шчырая атмасфера сустрэла нас і ў наступным доме – на гэты раз па вуліцы Чырвонаармейскай, дзе святочныя віншаванні і велікодны куліч знайшлі Еўдакію Пархач – ёй на сённяшні дзень споўнілася 85 гадоў. Слова за словам – і, нібыта кадры кінахронікі, прабягае перад вачамі ў няспешнай душэўнай гаворцы і няпростае жыццё, і сапраўднае вялікае каханне, і поздняе, але такое чыстае шчасце, водбліскі якога і сёння відаць і ў шчырай усмешцы, і ў дабрыні, якая засталася з намі пасля візіту. На цёплай душэўнай ноце мы развітваемся з Еўдакіяй Ерамееўнай – у супрацоўнікаў Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання наперадзе новыя адрасы і новыя людзі, якія чакаюць увагі, дапамогі і дабрыні. Здавалася, што пасля шэрагу гэтых сустрэч усім нам нават стала лягчэй дыхаць – такімі чыстымі і пазітыўнымі аказаліся эмоцыі гэтага ранку. А можа, проста у гэтыя перадсвяточныя веснавыя дні разам з прыродай абуджаецца ад зімовага сну і наша душа – і, шчаслівая ад усведамлення ўсёй гэтай прыгажосці, спяшаецца падзяліцца з кім-небудзь сваім цяплом. Дзмітрый БЯЛОЎ. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с