Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринские футболисты вышли на профессиональный уровень

Кобринские футболисты вышли на профессиональный уровень

У пачатку бягучага года ФК “Кобрын” рэарганізаваўся ў СК “Кобрын”. Усяго адна літара змянілася ў назве, але пацягнула за сабой цэлы ланцужок перамен. Футбольны клуб стаў спартыўным, а гэта значыць, цалкам змяніў свой статус. З чым звязаны такія падзеі, нам расказаў дырэктар спартыўнага клуба “Кобрын” Кірыл Кудзей.
Кобринские футболисты вышли на профессиональный уровень


- Кірыл Генадзьевіч, чым абумоўлены перамены? - Па выніках чэмпіянату па футболе 2014 года і ў сілу пэўных абставін нам выдалася магчымасць гуляць у 1-й лізе. А гэта ўжо прафесіянальны ўзровень.  Тут зусім іншыя патрабаванні. Стварэнне спартыўнага клуба абмяркоўвалася з мясцовымі ўладамі, яны падтрымалі нашу ідэю. - На сучасны момант, што ўяўляе з сябе СК “Кобрын”? - Штат нашага клуба складаюць 7 чалавек: урач, масажыст, бухгалтар і трэнеры. Усе маюць адпаведную кваліфікацыю, гэта адна з умоў атрымання ліцэнзіі.  Каманда пакуль не ў поўным складзе. Хачу адзначыць, што асноўны касцяк ігракоў ФК “Кобрын” застаўся. Усяго ж заяўлена 30 чалавек. Наш юрыдычны адрас: вул. Беларуская, 59. - Ёсць меркаванне, што ў новай камандзе пераважна брэстчане, некаторыя нават называюць клуб брэсцкім. Што вы скажаце з гэтай нагоды? - У складзе каманды  засталіся  кобрынскія футбалісты, якія гулялі за ФК “Кобрын”: Сяргей Брыштэн, Аляксандр Саўчук, Сяргей Марчук, Дзмітрый Яцкевіч, Дзмітрый Карпінчык, Аляксей Дудараў. Прыйшлі маладыя футбалісты – Уладзіслаў Дацэнка, Аляксандр Якубук. Мы павінны годна прадставіць сябе ў першай лізе чэмпіянату, а дзялення па месцы жыхарства  ў нас няма. Пры фарміраванні каманды аддаем перавагу прафесіяналізму і апантанасці футболам. - Кірыл Генадзьевіч, раскажыце аб перспектывах  клуба? - Мы знаходзімся на стадыі станаўлення. Каманда пакуль паўпрафесіянальная. З-за адсутнасці грашовых сродкаў нашы футбалісты не могуць пакінуць свае рабочыя месцы і займацца выключна футболам. Зараз мы актыўна шукаем партнёраў. Будзем зарабляць і самі. Сродкі ад рэалізацыі білетаў ідуць на патрэбы клуба. Наша задача сёння – прыцягнуць на стадыёны гледачоў. Мы плануем развіваць рэкламу, распрацоўваем атрыбутыку з нашай сімволікай, якая будзе даступна ў продажы. - Хутка адкрыццё футбольнага сезона. Як вы рыхтуецеся да яго? - У першую чаргу, старанна трэніруемся, 5-6 разоў на тыдзень. Трэніроўкі праходзяць у Брэсце і Кобрыне. Калі раней мы маглі трэніравацца паасобку, цяпер гэта выключаецца. Толькі ўсе разам. Рыхтуемся да сезона пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Сяргея Козака, які мае выдатную гульнёвую практыку, у свой час скончыў  Валгаградскае вучылішча алімпійскага рэзерву. Пакуль удзельнічаем  у таварыскіх турнірах. 3 разы згулялі з футбольнай камандай “Дынама-дубль” (Брэст), памераліся сіламі з футбалістамі з Бярозы і іншымі камандамі. - А самі плануеце выходзіць на поле? - Калі будзе такая магчымасць, абавязкова. Я рэгулярна ўдзельнічаю ў трэніроўках нараўне з футбалістамі. І нашы трэнеры таксама. - Ці падтрымлівае вас суполка кобрынскіх фанатаў, якія так заўзята “балелі” за ФК “Кобрын”? - Улічваючы, што склад каманды ў асноўным застаўся ранейшым, фанаты нас падтрымліваюць. Мы, у сваю чаргу, ставімся да іх з павагай. Уся атрыбутыка спартыўнага клуба “Кобрын” абмяркоўвалася з імі. Без фанатаў няма футбола. Гутарыла Людміла ДУБІНА.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с