На Кобринщине стартует республиканский конкурс инклюзивного творчества «Под Крыльями Ориона»
Гісторыя рэспубліканскага конкурса інклюзіўнай творчасці “Пад Крыламі Арыёна”пачалася ў 2013 годзе. Фестываль быў арганізаваны па ініцыятыве індывідуальнага прадпрымальніка Алены Пятрэнка пры падтрымцы беларускіх улад і стартаваў у гонар знакавай даты – 1025-годдзя хрышчэння Русі і адзінства славянскіх народаў. Арганізатары імкнуліся падтрымаць інклюзіўную творчасць дзяцей і моладзі на аснове маштабнага і рознабаковага супрацоўніцтва, праз мастацтва ўмацаваць сувязі паміж народамі і нацыямі.
Маштабы міжнароднага фестываль набыў ужо ў 2014-м, калі ў склад канкурсантаў увайшлі прадстаўнікі з 8 краін бліжняга і дальняга замежжа. За два гады каля 3000 маладых талентаў з наяўнасцю асаблівасцей развіцця і іх здаровых аднагодкаў прынялі ўдзел ў фестывалі. Удзельнікі не толькі датыкнуліся да інклюзіўнай творчасці і атрымалі новы вопыт узаемін, але сталі носьбітамі новага грамадскага меркавання ў адносінах да паняццяў “здароўе дзіцяці”, “здароўе нацыі”.
Сёлета конкурс інклюзіўнай творчасці “Пад Крыламі Арыёна”ізноў бярэ свой старт.У якім фармаце плануюць фестываль у гэтым годзе, нам расказала сааўтар, партнёр, арт-менеджэр Міжнароднага конкурса, куратар абласнога этапа Святлана Сацюк.
- Святлана Анатольеўна, вы стаялі ля самых вытокаў конкурса, як думаеце, чаму ў такі кароткі тэрмін ён набыў статус міжнароднага? Нягледзячы на тое, што ў нашай краіне паціху ўкараняецца інклюзіўная адукацыя, у грамадстве, на жаль, яшчэ існуюць пэўныя стэрэатыпы ў дачыненні да людзей з асаблівасцямі развіцця. Мы імкнемся сцерці гэтыя межы. Аналагаў нашаму фестывалю пакуль няма,таму іншыя краіны з задавальненнем нас падтрымліваюць. - Раскажыце, калі ласка, у якім фармаце плануецца фестываль сёлета? Вынікі папярэдніх фестываляў мы абмеркавалі і сістэматызавалі. Тое, што добра, – пакінулі і ўдасканалілі. У гэтым годзе фестываль ізноў будзе міжнародным. Конкурс прадугледжвае чатыры этапы: раённы, абласны, рэспубліканскі і міжнародны. На ўзроўні раёнаў пройдуць кастынгі, удзел у якіх могуць прыняць усе жадаючыя. На ўзроўні вобласці, у маі, адбудзецца паўфінал. У чэрвені ў горадзе Мінску – фінал. Яго пераможцы прадставяць нашу краіну на міжнародным узроўні. На ўсіх этапах конкурс будуць суправаджаць нашы партнёры – РГА “Белая Русь”. - Скажыце, ці ёсць узроставыя абмежаванні для канкурсантаў? Сёлета паўдзельнічаць у конкурсе могуць дзеці ва ўзросце ад сямі да 18 гадоў уключна. Прычым не мае значэння іх нацыянальнасць, веравызнанне, наяўнасць асаблівасцей развіцця. - Што хочацца ўбачыць на сцэне ў гэты раз? Зараз мы робім акцэнт на салістаў і дуэты. Хочацца, каб моладзь прадставіла сваю нацыянальную культуру ў эстрадным стылі. Канкурсантам трэба будзе прадэманстраваць эстрадны нумар ў любым з трох эстрадна-народных накірункаў: “Вакальная творчасць”, “Жэставае выкананне песні”, “Харэаграфічная творчасць” з выкарыстаннем элементаў этна-фолка. Паколькі ацэньваюцца не толькі выканаўчае майстэрства і прафесіяналізм, але артыстызм і абаяльнасць, мы чакаем своеасаблівага міні-спектакля аднаго ці двух эстрадных артыстаў. Раённы адборачны тур адбудзецца 18 красавіка 2015 года ў 11.00 у Кобрынскай дзіцячай школе мастацтваў. Падрабязнасці конкурса інклюзіўнай творчасці “Пад Крыламі Арыёна” на сайце www.orion.of.by Людміла Дубіна Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
"Туристический Кобрин" - сайт о Кобрине и его окрестностях
Подробнее Читатель Govorim.by захотел поделиться с нашими читателями ссылкой на интересный проект о Кобринщине - ikobrin.ru. Приводим его отзыв с небольшими редакционными правками.
Интересная Беларусь
На каких условиях выделены $90 млн Беларуси на борьбу с последствиями коронавируса. Что международная организация думает о ситуации в стране?
Подробнее Всемирный банк одобрил запрос Беларуси и принял решение выделить нашей стране $90 млн на борьбу с пандемией коронавируса. На каких условиях выделены эти деньги и как международная организация


