Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Кобринщине состоялся районный этап конкурса «Молодой учитель Брестчины»

На Кобринщине состоялся районный этап конкурса «Молодой учитель Брестчины»

У дадзеным выпадку “дзявятка” – зусім не адзнака, паколькі ўсе ўдзельнікі конкурсу сапраўды заслужылі за сваё майстэрства толькі самых высокіх ацэнак. Менавіта столькі прадстаўнікоў школьнай інтэлігенцыі выказалі жаданне заявіць аб сабе ў раённым этапе сёлетняга конкурсу маладых педагогаў “Малады настаўнік Брэстчыны”. “Вучы не толькі розумам, але сэрцам і душой”, “Веды – важная справа, чалавечнасць – утрая”, “Настаўнік сапраўды ад Бога, калі ў жыццё кладзе дарогу” – пад такімі добрымі дэвізамі праходзілі выступленні канкурсантаў. Хтосьці трымаўся упэўнена, хтосьці хваляваўся, магчыма, болей, чым на сваім першым адкрытым уроку. Але было бачна: кожны з гэтых маладых людзей сапраўды выбраў работу з дзецьмі па прызванні. Кожнага з іх вядуць па жыцці натхненне і любоў да школы, жаданне падзяліцца запасам ведаў і вопыту, імкненне зрабіць гэты свет лепшым. Вось іх імёны: настаўнік рускай мовы і літаратуры Астроміцкай СШ Вольга Балабанава, настаўнік англійскай мовы СШ № 8 Ала Блядай, настаўнік англійскай мовы дзіцячага сада-сярэдняй школы № 4 Юлія Гугнюк, настаўнік фізічнай культуры Кіселявецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Раман Дрык, настаўнік інфарматыкі і фізікі СШ № 6 Віктар Жуковіч, настаўнік пачатковых класаў Лукскай СШ Алена Лазарчук, настаўнік замежных моў СШ № 3 Марына Палявода, настаўнік англійскай мовы Дзівінскай СШ Марыя Ракіціна і настаўнік англійскай мовы СШ № 1 г. Кобрына Ірына Трухановіч. І ўсё ж такі фартуна перамогі ўсміхнулася на гэты раз абаяльнай Марыне Паляводзе, якая паказала лепшы агульны бал сярод усіх канкурсантаў. Агульная адзнака выводзілася найперш па выніках конкурснага паказальнага ўрока і яго аналізу. Марына заваявала права прадстаўляць Кобрыншчыну ў занальным адборачным этапе абласнога конкурсу. http://www.vkobrine.by/wp-content/2015/04/DSC_8734.jpg Усе ўдзельнікі атрымалі Ганаровыя дыпломы і каштоўныя падарункі. Ад імя ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і настаўнікаў Кобрыншчыны іх шчыра павіншавала начальнік упраўлення Галіна Радковіч. Ігар ФЕДАРОВІЧ. НА ЗДЫМКАХ: пераможца раённага этапа конкурсу “Малады настаўнік Брэстчыны” настаўнік замежных моў СШ № 3 Марына Палявода. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с