Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Кобринщине прошла общереспубликанская акция «Неделя леса»

[img]http://www.vkobrine.by/wp-content/2015/04/28446-1.jpg][/url][url=http://www.vkobrine.by/wp-content/2015/04/28446-11.jpg[/img]


Пахмурнай, халоднай і дажджлівай  была раніца ў мінулую сераду. Тым не менш, як сведчаць эксперты, менавіта такое надвор’е аптымальна падыходзіць для высаджвання лясных культур. Гэты веснавы дзень для працы за гарадскімі межамі выбралі  ўдзельнікі добраахвотнай агульнарэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу-2015”, якая па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі маштабна праходзіла ў тым ліку і на Кобрыншчыне. Адметна, што сёлета гэта мерапрыемства прысвечана 70-годдзю Вялікай Перамогі.
Кардынальна змянілі свой дрэс-код на нефармальны і больш зручны супрацоўнікі райвыканкама на чале з Аляксандрам Зазуляй, а таксама актыўная частка дэпутацкага корпуса пад кіраўніцтвам Івана Даўжука, прадстаўнікі РА РГА “Белая Русь”, РК ГА “БРСМ”, РАНС. Удзельнікі акцыі прыбылі на тэрыторыю Запрудскага лясніцтва Кобрынскага доследнага лясгаса, дзе пасля атрымання спецыяльных прылад працы –мячоў Колесава – і інструктажу па тэхніцы бяспекі па-гаспадарску распачалі пасадку насеннага матэрыялу на плошчы 0,4 га. Як адзначыў генеральны дырэктар Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Аляксандр Тыцык, акцыя “Тыдзень лесу” праводзіцца вось ужо шосты год. Асноўная задача мерапрыемства застаецца нязменнай – прапаганда руплівых адносін да лесу, а таксама прыцягненне грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы узмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. Кожны жыхар краіны, які шчыра жадае пасадзіць дрэва, мае такую цудоўную магчымасць дзякуючы дапамозе і падтрымцы супрацоўнікаў лясгасаў. І, як паказала сёлетняе мерапрыемства, такіх энтузіястаў было нямала – ад дзяцей да пенсіянераў. Усяго ж у бягучым годзе супрацоўнікамі лясной гаспадаркі Брэстчыны запланавана стварэнне лясоў на агульнай плошчы 2305 га. Для гэтых мэт падабраны і якасныя сеянцы, якія адрозніваюцца высокай трываласцю. Як адзначыў Аляксандр Майсеевіч, кобрынскі доследны лясгас займае лідзіруючыя пазіцыі ў Брэсцкай вобласці па вытворчасці такога насеннага матэрыялу. Дырэктар Кобрынскага доследнага лясгаса Анатоль Леванюк прапанаваў удзельнікам акцыі  элітны матэрыял сеянцаў ліпы, сасны і бярозы. Заўзята і натхнёна валодаў мячом Колесава Аляксандр Зазуля, які разам з дырэктарам СШ № 2 Аляксандрам Кудраўцавым адразу ж набралі зайздросны тэмп сяўбы і выбіліся ў лідары сярод усіх удзельнікаў акцыі. Кіраўнік раёна адзначыў важнасць правядзення “Тыдня лесу” на Кобрыншчыне, падкрэсліў неабходнасць захавання і прымнажэння “зялёнага багацця”.
На Кобринщине прошла общереспубликанская акция «Неделя леса»

…І вось нечакана з-за цяжкіх хмар паказаліся промні сонца, якія пяшчотна лашчылі крохкія пруткі сеянцаў. Прайшоў шчодры дождж. Ужо праз дзесяцігоддзе тут будзе прыгожы малады лес. Як нам паведаміў на развітанне  Аляксандр Тыцык, у нашых продкаў існавала павер’е – любому чалавеку, які з шчырым жаданнем уласнымі рукамі пасадзіць дрэва, абавязкова калі-небудзь пашанцуе ў жыцці. Спадзяемся, што так яно і будзе! Раман МЕЛЬНІК. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с