Состоялся районный этап конкурса исследовательских работ младших школьников «Первоцвет»

21 сакавіка ў гімназіі горада Кобрына адбыўся раённы этап конкурса даследчых работ малодшых школьнікаў “Першацвет”. Як паведаміла метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага райвыканкама Наталля Крывалапава, гэты конкурс, які праводзіцца ў раёне ўжо дзявяты год, стымулюе дзяцей да творчасці і эксперыментальнай работы.
У фінале была прадстаўлена 41 даследчая работа з розных школ горада і раёна. Работы вызначаліся тэматычнай разнастайнасцю, абарона праектаў адбывалася па сямі секцыях: “Гісторыя”, “Экалогія і праблемы Зямлі”, “Расліны”, “Жывёлы”, “Здаровы лад жыцця”, “Мовазнаўства і літаратуразнаўства”, “Свет маіх захапленняў”. Прадстаўленні многіх даследчых праектаў пераўтварыліся ў своеасаблівыя міні-спектаклі. Адным з крытэрыяў ацэнкі даследчага праекта з’яўляецца яго актуальнасць. Радуе, што не засталася па-за ўвагай малодшых школьнікаў такая падзея, як 70-годдзе Вялікай Перамогі. Гэтай тэме прысвяцілі сваю працу вучні ДУА “Корчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” пад кіраўніцтвам Святланы Куцэвіч. Прыемна, што адна з даследчых работ была праца, прысвечаная гісторыі і сучаснасці газеты “Кобрынскі веснік”. “Раёнкай” зацікавіліся вучні Імянінскай сярэдняй школы на чале з настаўнікам Надзеяй Дземчык. У кожным спаборніцтве ёсць свае пераможцы. Атрымала дыплом 1 ступені за работу “Дзелавы стыль: адзенне школьніка “за” ці “супраць” група вучняў сярэдняй школы №9. У секцыі “Экалогія і праблемы Зямлі” першым стаў Дзмітрый Хробак, вучань 4 класа Тэвельскага дзіцячага сада-пачатковай школы. Адразу два пераможцы вызначыліся ў секцыі “Расліны”: дыпломам 1 ступені ўзнагароджаны групы вучняў сярэдняй школы №2 і дзіцячага сада-сярэдняй школы №4. Падзялілі першае месца і ў секцыі “Свет маіх захапленняў”: Кацярына Шапяцюк з Лелікаўскай сярэдняй школы імя Уладзіміра Шапецюка і група вучняў 3 “В” класа сярэдняй школы №3. Першыя месцы ў іншых намінацыях занялі вучні гімназіі, СШ №6, ДУА “Хідрынскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”. Адчулі сябе пераможцамі і тыя, хто атрымаў дыпломы 2 і 3 ступені. Узрадаваліся трэцяму месцу і нашы маленькія сябры з вёскі Імянін. На маю думку, у конкурсе перамаглі ўсе ўдзельнікі. Яны далучыліся да цікавага свету пазнання, датыкнуліся да яго таямніц. Людміла Дубіна На здымку: сябры “раёнкі” – даследчая група Імянінскай сярэдняй школы на чале з настаўнікам Надзеяй Дземчык. Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Мамы-воспитательницы Кобринской детской деревни растят 106 мальчишек и девчонок
Подробнее На журнальном столике в гостиной лежат большие семейные альбомы – такие есть почти в каждом доме, с фотографиями детей от колыбели до института, многочисленных друзей и родственников,
Интересная Беларусь
Партызанская вайна ў Беларусі
Подробнее Праца нямецкага гісторыка Марка Бартушкі «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941- 1944» упершыню была апублікаваная яшчэ ў 2008 годзе. Зараз выйшла і па-беларуску. Цікавасць да публікацыі


