Счастье Михаила Григорика

Міхаіла Грыгорыка з вёскі Казішча добрымі словамі ўспамінаюць многія людзі. Ён выдатны майстар сталярнай справы – вырабы карыстаюцца попытам не толькі ў вобласці, але і далёка за яе межамі. Міхаіл Данілавіч не памятае ў твар усіх сваіх заказчыкаў, але сваю работу можа пазнаць без цяжкасцяў. На працягу жыцця ён стварыў уласны сталярны почырк, у аснову якога лягла якасць.
Здольнасці да сталярнай справы яму перадаліся па спадчыне. Стрыечныя браты мамы былі добрымі майстрамі. - Я прыглядаўся, як яны працуюць. А потым браў ножык і сам нешта габляваў. Іншым разам рэзаў пальцы, кроў цякла, балюча было, а я не спыняўся. Маці ўбачыць, адбярэ нож, а я гучна плачу. Тады бабуля ўпотай мне ножык давала. Дзіцячыя гады – успаміны нялёгкія. Страх вайны і цяжкая праца выпалі на яго долю. З пяці гадоў пасвіў кароў, дапамагаў маці ўпраўляцца па гаспадарцы. Хоць да навукі меў нядрэнныя здольнасці, скончыў усяго тры класы. “Я ж у школу хадзіў толькі позняй восенню і зімой, калі кароў у хлеў ставілі”, – патлумачыў так. Школа была арганізавана ў адной з вясковых хат. Яе гаспадар займаўся сталярнай справай. Міхаіл Данілавіч прызнаўся, як у час перапынку паміж урокамі замест дзіцячых забавак падглядаў за майстрам. Дзіцячыя захапленні сталі вызначальнымі ў выбары прафесіі. Ужо ў юнацкім узросце Міхаіл Грыгорык набыў аўтарытэт нядрэннага сталяра. Пасля арміі Міхаіл Данілавіч ажаніўся. Любімая справа стала для яго сродкам заробку. - Чаго я толькі не рабіў за сваё жыццё – дзверы, вокны, ложкі, табурэткі, альтанкі. У пакоі, дзе мы сядзелі, было шмат вырабаў з дрэва. Таксама справа рук майстра. Ва ўласнай хаце ён зрабіў і печы. Я паглядзела на яго рукі. Мазолістыя, шурпатыя. Было ў іх нешта асаблівае, ад чаго ўзнікла дзіўнае жаданне датыкнуцца да гэтых натруджаных рук. Мой погляд спыніўся на драўлянай блакітнай сцяне. Міхаіл Данілавіч заўважыў маю цікавасць і прамовіў: - Гэта здымная сцяна. Спецыяльна такую зрабіў, калі ставіў хату. У мяне ж чатыры сыны гадаваліся. Вось і прадумаў загадзя, каб вяселлі ладзіць было зручна. Разбярэш сцяну – і зала для гасцей гатова. Загаварыўшы пра дзяцей, стары расчуліўся. Ён успомніў, як Аляксандра і Леаніда забіралі ў Афганістан. - Стаю на аўтобуснай станцыі, гляджу на хлопцаў, а сэрца аж разрываецца. Пасля ад’езду сыноў Міхаіл Грыгорык страціў спакой. Не спаў начамі, перажываў. За два месяцы не атрымаўшы ніводнага ліста, звярнуўся да Бога, стаў маліцца. Сыны вярнуліся жывымі і здаровымі. А Міхаіл Данілавіч працягваў свае малітвы, дзякаваў Богу. Ён актыўна ўдзельнічаў у аднаўленні мясцовай царквы. У 1994 годзе быў прызначаны царкоўным і вясковым старастам. Ён ведае кожнага жыхара сваёй вёскі. Перажывае, калі бачыць, як некаторыя людзі марнуюць сваё жыццё праз п’янства і гулянні. Непакоіць яго і вясковая цішыня, бо моладзь падаецца ў горад, а старыя дажываюць свой век. Сыны Міхаіла Грыгорыка таксама з’ехалі з вёскі. Прыязжаюць рэдка. Праўда, малодшы сын Леанід жыве з ім. Ён, як і бацька, сталярнічае. Людміла ДУБІНА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота
Подробнее У бягучым годзе спаўняецца 150 год нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863-64 гг. На Беларусі гэта падзея вядома як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Многія ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання былі
Интересная Беларусь
Как правильно выбрать опытного миграционного юриста
Подробнее Вопросы эмиграции в другую страну всегда сопряжены с необходимостью решения широкого спектра дополнительных задач. Разобраться с ними человеку, который никогда ранее не сталкивался с подобными


