Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринчанка Тамара Ковалюк награждена Орденом матери

Кобринчанка Тамара Ковалюк награждена Орденом матери


Да Тамары і Аляксандра Кавалюк я завітала ў другой палове дня. Хацелася застаць усю сям’ю ў зборы. На ганку мяне сустрэў малады мужчына і ветліва запрасіў увайсці. Насустрач выбеглі трое малых. У пакоі, куды мяне запрасілі, было ўтульна і светла. Я прысела на канапу, а дзеці ўселіся насупраць на дыване на падлозе. У хуткім часе ў пакой увайшлі бацькі. Наша размова завязалася з лёгкасцю, было такое адчуванне, быццам мы знаёмыя вельмі даўно.
Дзеці ахвотна расказалі пра сябе. Старэйшаму Максіму шаснаццаць гадоў. Ён вучыцца ў 10 “В” класе сярэдняй школы № 6. Свой вольны час любіць праводзіць у бабулі ў вёсцы. Ездзіць туды на ўсе канікулы і выхадныя. Раней Максім займаўся веславаннем. Ён падцягнуты, статны і вельмі памяркоўны. Валерыя на чатыры гада маладзейшая за брата. Вучыцца ў 6 “А” класе дзявятай школы. Дзяўчынка любіць спяваць. У будучым марыць агучваць мультфільмы. Валерыя заўважыла, што ніколі нікога не абражае. “Калі мяне крыўдзяць, я маўчу, а пасля зноў сябрую”, – дзеліцца дзяўчынка. Дзіяне Кавалюк – дзевяць. Яна – удзельніца акрабатычна-цыркавога гуртка “Вяснушкі”. Ходзіць туды разам са сваёй шасцігадовай сястрычкай Дашай. “Даша ў нас самая няўрымслівая, ёй цяжка пасядзець на адным месцы. Яна па кватэры не ходзіць, а колам круціцца”, – расказвае мама. Прымяненне сваім здольнасцям дзяўчынка знайшла выпадкова.

Аднойчы, як заўсёды, вісела ў двары на турніках, а міма ішла кіраўнік вышэйназванага гуртка Марына Валасюк. Жанчына заўважыла дзяўчынку і запрасіла прыйсці да яе на заняткі. Вось ужо два гады Даша наведвае любімы гурток. Самаму малодшаму члену сям’і пяць гадоў. Ён вельмі хоча ў школу. Хлопчык любіць маляваць фарбамі, адразу кінуўся даставаць свае малюнкі. “Калі вырасту, буду будаўніком, як тата”, – сур’ёзна заўважыў малы. Дзеці вельмі ўважліва ставяцца да хворай сястры Святланы, дапамагаюць маме даглядаць яе. “У нас Максім рэгулярна ладзіць з малодшымі разнастайныя культпаходы. У лядовую арэну дзяцей вядзе ці ў кінатэатр”, – расказвае Тамара Уладзіміраўна.
Калі я папрасіла дзяцей расказаць пра маму, яны наперабой сталі гаварыць пяшчотныя словы. Добрая, клапатлівая, прыгожая, родная, умее слухаць – як песня лілася з дзіцячых вуснаў. Раптам Валерыя схамянулася. “А вы ведаеце, у нашай мамы ўзнагарода ёсць – за тое, што яна лепшая. Зараз пакажу,” – сказала дзяўчынка і палезла ў шафу. На далоні яна працягнула мне ордэн Маці, які Тамара Уладзіміраўна не так даўно атрымала. “Мы хадзілі з мамай на ўзнагароджанне. Цяжка перадаць пачуцці, якія перапаўнялі нас тады. Радасць да слёз, гонар, нават не ведаю што”, – усхвалявана сказала Валерыя. Тамара Уладзіміраўна і сама расчулілася. Такія ж пачуцці адчула калісьці і яна, калі свякроў – Марыя Кавалюк – паказала нявестцы свае ўзнагароды – медаль “За мацярынства” і ордэн Маці.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с