Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринчанка Лидия Ефимчук: «Стараюсь ничего не упустить».

Кобринчанка Лидия Ефимчук: «Стараюсь ничего не упустить».


У вузле сувязі Кобрынскага РВПС Лідзія Ефімчук працуе справаводам ужо 18 гадоў. “Прыйшла сюды на падмену водпуску асноўнага работніка, а засталася назаўжды”, – успамінае Лідзія Аляксандраўна. Работы яна не баялася. “Пачынала працаваць на друкарскай машынцы, пасля вывучыла камп’ютарную грамату. Каб усё паспяваць, заставалася пасля работы”, – расказвае Лідзія Аляксандраўна. Даводзіць справу да канца, адказна выконваць свае абавязкі – для яе прынцыпова.
Нашу гутарку перарваў гучны званок. “Вузел паштовай сувязі, прыёмная”, – лагодным голасам прамовіла справавод. Пакуль мая субяседніца размаўляла па тэлефоне, я агледзелася. На падаконніку цвілі кветкі. Было відаць, што іх даглядае дбайная рука. Паперы на стале ляжалі ў акуратненькім стосіку. На паліцах у шафе – справаводчыя кнігі. Раптам маю ўвагу прыцягнуў вялікі альбом. Я падышла да шафы. “Гэта летапіс нашай арганізацыі”, – заўважыўшы маю цікавасць, патлумачыла Лідзія Аляксандраўна. Яна дастала альбом. Гістарычныя звесткі з развіцця РВПС суправаджаліся шматлікімі фотаздымкамі. Старонка за старонкай – і я адчула, чым жывуць паштавікі. “Мне ў свой час перадалі гэты летапіс, я працягваю яго весці, стараюся нічога не выпусціць з-пад увагі”, – сказала жанчына.
Лідзія Аляксандраўна займаецца музеем РВПС. Праз нашу газету яна прасіла звярнуцца да людзей, каб прыносілі да іх рэтрапрадметы: паштоўкі, маркі, канверты – словам, паштовыя атрыбуты. У музеі ўжо ёсць многа цікавых экспанатаў. Увагу прыцягнуў стэлаж з паштоўкамі. Такімі паштоўкамі мы абменьваліся ў школе, віншавалі сяброў з рознымі святамі. Успаміны дзяцінства накрылі мяне з галавой. Лідзія Аляксандраўна, пэўна, адчула мой настрой і сказала: “А я з дзяцінства памятаю пах газет, асабліва часопіса “Бярозка”. Мая мама падмяняла водпускі паштальёна, і я дапамагала ёй разносіць пошту па родных Чаравачыцах”. Цікава аформлены ў музеі стэнд “Ляці, ляці, ліст”, які адлюстроўвае шлях пісьма ад адрасата да атрымальніка. “Хацелася паказаць, што за гэтым стаіць праца многіх людзей. Доўга нічога не ішло ў галаву, а потым прысніла вось такі эскіз”, – вочы жанчыны заблішчалі.
Калі мы падышлі да дзвярэй прыёмнай, зноў зазваніў тэлефон. І Лідзія Аляксандраўна заступіла на свой баявы пост.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с