Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринчанин Артём Иванюк: «Пишу о том, что вижу»

Кобринчанин Артём Иванюк: «Пишу о том, что вижу»


Арцёма Іванюка я застала за камп’ютарам. Ён нават не звярнуў ніякай увагі на мой прыход. “Вось так заўсёды, усё нешта сядзіць, сам сабе штосьці напявае. У такія хвіліны ён нікога не чуе”, – сказала мама юнака Галіна Міхайлаўна. Мы абедзве прытаіліся, назіраючы за хлопцам. А ён літаральна ўсім целам адбіваў рытм. Праз некалькі хвілін Арцём, пэўна, адчуў прысутнасць людзей і павярнуўся ў наш бок. “Ой, прабачце, я не заўважыў, што вы прыйшлі”, – сказаў хлопец, здымаючы навушнікі. Мне стала крыху няёмка. Было такое ўражанне, што я ўварвалася на чужую тэрыторыю і перашкодзіла рабоце.


Да Арцёма я завітала невыпадкова. Ён – вядомы рэпер у сетцы інтэрнэт. Яго кампазіцыі мне даводзілася неаднаразова слухаць, і, шчыра прызнацца, хацелася пазнаёміцца з аўтарам бліжэй. Яго песні кранаюць за жывое, вызываюць супярэчлівыя пачуцці. Па словах ты разумееш, што іх пісаў юнак, а вось сэнс песен дадае аўтару ўзросту. Свой першы трэк Арцём запісаў у 16 гадоў. “Аднойчы пачуў прыгожую мінусоўку, і радкі пачалі складацца ў куплеты”, – успамінае рэпер. За першым трэкам быў другі, трэці… Сваю музыку ён называе рэпам з вуліцы, ці андэграўндам. Па жанры – тру рэп. “Часцей за ўсё я пішу пра тое, што бачу. Пішу праўду”, – тлумачыць хлопец.
У 2010 годзе Арцём прымаў удзел у фестывалі маладзёжных ініцыятыў “Свабодны рух” і заняў там трэцяе месца як рэп-артыст. “Гэтая перамога была для мяне значным дасягненнем. Эмоцыі ад таго, што твая музыка падабаецца зусім незнаёмым цябе людзям, перадаць складана”, – дзеліцца хлопец. Да фестывалю слухачамі яго песен былі толькі бацькі і сябры, а тут – новая аўдыторыя. Ад першага поспеху захацелася працаваць яшчэ больш напружана. Ужо праз год у фестывалі “Свабодны рух” у Арцёма было першае месца. У тым жа 2011-м хлопец паўдзельнічаў у хіп-хоп-фестывалі “Рэспект вуліц”, які праходзіў у Пінску. Там ён заняў трэцяе месцы.
У Арцёмавых песен – асаблівая кампазіцыя: адзін вялікі куплет і два прыпевы. Улічваючы ўзрост маладога рэпера, не дзіўна, што адрасатам яго твораў з’яўляецца дзяўчына. Ёй ён адкрывае тайны сваёй душы, свае перажыванні. Арцём прызнаўся, што некаторыя фанаграмы бярэ ў сяброў. Але большая частка з іх – яго работы. Дарэчы, музычнай адукацыі ў хлопца няма. Ён тэхнік-механік, выпускнік Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Зараз у музычнай скарбонцы дваццаціаднагадовага рэпера – 25 кампазіцый. Арцём марыць выдаць свой альбом, ужо на кампакт-дыску. “Гэта будуць зусім новыя песні, падарунак для тых, хто любіць маю музыку”, – падзяліўся хлопец. Калі жаданне ёсць, то ўсё атрымаецца.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с