Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Властелина села» выбрали на Кобринщине

«Властелина села» выбрали на Кобринщине


Калі ў сям’і ўсё да ладу, тады на падворку і ў гаспадарцы будзе толк.
Ведаюць пра гэта і чатыры маладыя сямейныя пары, якія ўзялі ўдзел у раённым этапе сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар вёскі”.

Арганізатарамі і спонсарамі мерапрыемства сталі ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Кобрынскага райвыканкама, Кобрынскі раённы камітэт ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і сельскія выканкамы.
Як нам расказаў старшыня Кобрынскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Васіль Лазарчук, сярод мэт і задач, якія ставіліся перад арганізатарамі, – умацаванне сямейных традыцый пераемнасці пакаленняў, адраджэнне працоўных дынастый, папулярызацыя маладзёжнага руху, працоўнае выхаванне моладзі і іншае.
Падзеі разгарнуліся ў Стрыгаўскім аграгарадку. Маладыя сем’і з Астроміцкага, Дзівінскага, Тэвельскага і Павіццеўскага сельсаветаў весела і па-сяброўску вытрымалі ўсе іспыты. Заданні ж канкурсантаў чакалі самыя разнастайныя. Першае – “Вітаем па-беларуску”. З сямейнай візіткі мы даведаліся, што Аляксандр і Юлія Гамянюк жывуць у вёсцы Тэўлі, гадуюць траіх дзяцей – Ганначку, Данііла і Насцечку. Аляксандр працуе вадзіцелем у ААТ “Стрыгава”, з’яўляецца пераможцам раённага спаборніцтва па адвозцы збожжа. Юлія – прадавец ААТ “Жалдарсэрвіс”, што ў Жабінцы. Маладая сям’я задаволена, што ААТ “Стрыгава” забяспечыла іх службовым жыллём.
Разам пераадольвае любыя перашкоды, мае вялікую хатнюю гаспадарку сям’я Федчанка з вёскі Падбер’е. У Васіля і Аксаны дзве прыгажуны-дачушкі – Ангеліна і Ксенія. Васіль часова не працуе, а яго жонка – памочнік выхавальніка Яроміцкіх ясляў-садка “Журавінка”.
З Дзівіна прыехалі Юрый і Алена Свідуновіч. Ён працуе ў Кобрынскім доследным лясгасе (Дзівінскі ўчастак), яна – настаўніца пачатковых класаў у Дзівінскай СШ. Іх пазнаёміла і аб’яднала музыка.
Павіццеўскі аграгарадок на конкурсе прадставілі Аляксандр і Святлана Ліхван з трохгадовым сынам Арцёмам. Жонка па спецыяльнасці сямейны доктар, зараз – хатняя гаспадыня, а яе муж Аляксандр трактарыст УП “Саўгас-Павіцце”, перадавік вытворчасці, удзельнік разнастайных спартыўных спаборніцтваў.
А цяпер скажам некалькі слоў пра конкурсныя заданні, якія здзівілі сваёй нечаканасцю і арыгінальнасцю. Вось некаторыя з іх.
Па камандзе заўзята ўхапіліся гаспадары за сякеры і хто шпарчэй пачалі калоць дровы. Праца ішла спорна ў маладых руках. Затым на дапамогу прыйшлі гаспадыні і дзеткі – усе разам канкурсанты павінны былі скласці з паленаў слова “сям’я”.
Чарговы іспыт прыйшоўся да смаку ўсім прысутным, якім пашчасціла паспрабаваць хутка прыгатаваныя жанчынамі фірменныя сямейныя стравы. А “Выстава дасягненняў сямейнай гаспадаркі” і “Лепшы сялянскі падворак” дазволілі ўпэўніцца ў шматграннасці і непаўторнасці талентаў маладых сем’яў.
Па выніках конкурсу паважанае журы падлічыла атрыманыя балы і аб’явіла “Уладаром вёскі” сям’ю Аляксандра і Юліі Гамянюк. Яна будзе прадстаўляць Кобрыншчыну на абласным этапе сямейнага праекта “Уладар вёскі”.
Кожная сям’я атрымала каштоўны падарунак, а рэдакцыя раённай газеты “Кобрынскі веснік” падарыла пераможцам падпіску на “раёнку” на чацвёрты квартал. Поспехаў і сямейнага дабрабыту ўсім удзельнікам конкурсу!
Ірына ЛЕСІК.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с