Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гран-при фестиваля бардовской песни «Солнечный» получила кобринчанка

Гран-при фестиваля бардовской песни «Солнечный» получила кобринчанка


“Мы з мужам ехалі ў Асіповічы ў госці да дачкі. Была зіма, кружыла завея. Дрэвы густой сцяной абступалі дарогу. Іх галіны пад цяжарам снегу схіліліся да зямлі. У мяне ад такой прыгажосці аж дух заняло. А ў душы нарадзіліся вершаваныя радкі”, – успамінае Валянціна Клачковіч.
Так нечакана жанчына адчула ў сабе здольнасці да стварэння паэтычных тэкстаў. “Мяне заўсёды вабіла паэзія. Асабліва вершы Купалы”, – заўважае Валянціна Сцяпанаўна.
З той пары яна заўсёды мае пад рукой запісную кніжку. “Вершы складаюцца самі па сабе, здаецца, плывуць з душы”, – гаворыць паэтэса. Яе захапленне паэзіяй падтрымалі муж і дзеці.
Свае вершы Валянціна нікому, акрамя членаў сям’і, не паказвала. “Было боязна, узрост немалады, людзі не зразумеюць”, – разважала яна.
Выпадкова з раённай газеты даведалася пра аматарскае аб’яднанне “Белы бусел”. “На пасяджэнні я прачытала свае творы. Добра памятаю, як хвалявалася тады. Леанід Глушко падбадзёрыў, сказаў, што вершы мае добрыя”, – успамінае Валянціна Сцяпанаўна.
З 2011 года яна стала членам гэтага аб’яднання. Пачала пісаць актыўней, эксперыментаваць з рыфмай. Уласныя вершы пісала на дзвюх мовах, але перавагу аддавала беларускай. Яе творы тэматычна разнастайныя. Асабліва ўдаецца пісаць пра прыроду. “Я вырасла ў вёсцы, а там такія казачныя краявіды”, – дзеліцца Валянціна Сцяпанаўна. Яна ганарыцца тым, што ад яе роднай вёскі Папіна, што ў Драгічынскім раёне, усяго ў некалькіх кіламетрах – у вёсцы Людзвінава – у свой час жыла польская пісьменніца Эліза Ажэшка.
Валянціна Клачковіч умее бачыць незвычайнае ў звычайным, шмат назірае. Для сваіх унукаў пісала калыханкі і забаўляльную азбуку. Жанчына заўсёды з павагай ставіцца да людзей. “Калі ты з дабром да чалавека, то і ён з дабром”, – лічыць яна.
28 гадоў Валянціна Сцяпанаўна працавала на Кобрынскай ткацкай фабрыцы. За добрасумленную працу і актыўную грамадскую дзейнасць неаднаразова была ўзнагароджана. “У думках я часта вяртаюся ў мінулае, праз прызму гадоў на многія рэчы гляджу зусім з іншага боку”, – гаворыць жанчына. Пераасэнсаванне поглядаў уласціва і лірычнаму герою Валянціны Клачковіч.
Зараз жанчына захапілася перакладамі. На родную мову перакладае творы рускіх аўтараў, якія ёй падабаюцца. Валянціна Сцяпанаўна ніколі не прымала ўдзел у паэтычных конкурсах. “Узрост не той”, – апраўдвалася. Сёлета наважылася і прадставіла свае вершы шырокай аўдыторыі на III фестывалі бардаўскай песні “Сонечны”, дзе атрымала гран-пры.
Вершы Валянціны Клачковіч друкуюцца на старонках “раёнкі” і газеты “Сябар пенсіянера”.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с