Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Медицина на Кобринщине

Медицина на Кобринщине


Аказваць бясплатную якасную агульнадаступную медыцынскую дапамогу – мэта любой установы аховы здароўя ў нашай краіне. Аб сучасным стане медыцыны на Кобрыншчыне нам расказаў галоўны ўрач установы аховы здароўя “Кобрынская цэнтральная раённая бальніца” Вячаслаў КРЫВЕЦКІ.
- На фінансаванне Тэрытарыяльнай праграмы дзяржаўных гарантый па забеспячэнні медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва Кобрынскага раёна на 2014 год раённым выканаўчым камітэтам выдзелены сродкі ў памеры 154 мільярды рублёў, з разліку на аднаго чалавека – 1796000 рублёў. Кобрынская цэнтральная раённая бальніца з’яўляецца шматпрофільнай медыцынскай установай, якая аказвае медыка-дыягнастычную дапамогу насельніцтву па ўсіх лячэбных накірунках.
На сучасным этапе ў яе склад уваходзяць наступныя лячэбна-прафілактычныя арганізацыі: цэнтральная раённая бальніца і яе філіялы – “Радзільны дом”, “Дзіцячая бальніца”, “Стаматалагічная паліклініка”, станцыя хуткай і неадкладнай дапамогі, скурна-венерычнае і супрацьтуберкулёзнае аддзяленні, а таксама тры ўчастковыя бальніцы, адна бальніца сястрынскага догляду, 10 амбулаторый, з іх 9 – амбулаторыі ўрача агульнай практыкі і адна – урачэбная амбулаторыя, 25 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. У гэтых медыцынскіх установах насельніцтву аказваецца пярвічная і спецыялізаваная дапамога ў амбулаторных альбо стацыянарных умовах. Павышэнню якасці жыцця сацыяльна ўразлівай катэгорыі грамадзян спрыяе медыка-сацыяльная дапамога, якая ў нашым раёне аказваецца на ложках сястрынскага догляду ў Тэвельскай, Дзівінскай, Гарадзецкай і Навасёлкаўскай участковых бальніцах.
Дадаткова да дзяржаўнага аб’ёму бясплатнай медыцынскай дапамогі ва ўстанове аховы здароўя “Кобрынская ЦРБ” аказваецца шырокі пералік платных паслуг: розныя віды масажу, прафаглядаў, дыягнастычных мерапрыемстваў па жаданні пацыента, медыцынская дапамога замежным грамадзянам і інш.
Розныя віды медыцынскай дапамогі аказваюць 278 урачоў і 789 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.
У Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы вядзецца актыўная работа па рэканструкцыі медыцынскіх аб’ектаў, іх аптымізацыі, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю новае рэнтгеналагічнае абсталяванне ў абноўленым рэнтгенаўскім кабінеце ў філіяле “Дзіцячая бальніца”. Улічваючы спецыфіку траўматалагічных захворванняў, з другога паверха на першы перанесены кабінет урача-траўматолага. У мінулым годзе адчыніла дзверы пацыентам новая стаматалагічная паліклініка.
Для Вячаслава Крывецкага 2014 год знамянальны двойчы: у год 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначыць сямідзесяцігадовы юбілей дзейнасці яго родная ўстанова. У яе гісторыі, якая пачалася ў 1944-м, былі розныя перыяды. Недахоп медыцынскіх кадраў, адсутнасць неабходнага абсталявання, складаныя ўмовы для работы. І адзіная мэта – дапамагаць людзям.
Гутарыла Людміла ДУБІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с