От Кобринского «Полесья» – с душой

Ідуць гады, сямімільнымі крокамі рухаецца наперад прагрэс, а разам з ім мяняюцца і нашы светапогляды, і патрабаванні як нас саміх, так і нашых дзяцей. Аднак ва ўсе часы самым жаданым дзіцячым падарункам былі і будуць цацкі – прыгожыя, яркія, цікавыя і, зразумела, якасныя. Такія, як вырабляюцца на СТАА “ВП Палессе” – буйнейшым прадпрыемстве Кобрыншчыны.
Дарэчы, 2014 год з’яўляецца знакавым не толькі для нашага горада, які адзначае 70-годдзе свайго вызвалення, але і для “Палесся” – сёлета прадпрыемства стала лаўрэатам прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў вобласці якасці, якая ва ўрачыстай атмасферы была ўручана дырэктару прадпрыемства Андрэю Гольцману. Сёння СТАА “ВП Палессе” ўпэўнена стаіць на шляху мадэрнізацыі і асвойвання новых тэхналогій, пастаянна абнаўляецца і асартымент прадукцыі. Так, штогод доля новых вырабаў складае каля 30%.
Аднак горадаўтвараючае прадпрыемства – гэта не толькі высокія даходы і трывалае становішча на сусветных рынках, але і вялікая адказнасць, якая праяўляецца ў пастаянным удзеле ў развіцці свайго рэгіёна. Сёння цяжка нават адшукаць такую сферу жыцця Кобрыншчыны, у якой не знайшлося б добрага следу “Палесся”. Сярод буйнейшых прыкладаў – рэканструкцыя вуліцы Нікалаева, якая дзякуючы спонсарскай дапамозе прадпрыемства набыла сучасны выгляд, выдатна ацанілі кабрынчане і аўтобусы, што бясплатна давозяць пасажыраў да магазінаў СТАА “ВП Палессе”, а разам з тым і ў бліжэйшыя раёны. Прадпрыемства – пастаянны спонсар разнастайных спартыўных мерапрыемстваў, аказвае дапамогу парку культуры і адпачынку імя А.В. Суворава, падтрымлівае будаўніцтва праваслаўных храмаў, прымае актыўны ўдзел ва ўсіх раённых мерапрыемствах – усяго не пералічыць. Шмат цікавага прадпрыемства плануе прапанаваць кабрынчанам і ў святочныя дні.
Дарэчы, у гэты юбілейны год наш горад атрымае ад “Палесся” яшчэ адзін падарунак – зараз ідуць апошнія падрыхтоўчыя работы да адкрыцця новага буйнога гадлёвага цэнтра. Прычым прадстаўлена ў ім будзе не толькі прадукцыя прадпрыемства, але і шырокі асартымент самых разнастайных тавараў як прамысловай і бытавой груп, так і прадуктаў харчавання. У цэнтры таксама плануецца шырокае выкарыстанне новых тэхналогій – на гэты раз у сферы абслугоўвання кліентаў, для чаго праводзіцца навучанне персаналу і закупаецца адпаведнае абсталяванне.
Аднак не будзем забягаць наперад. Як вядома, найлепшы падарунак – той, у якім да самага апошняга моманту захоўваецца доля сюрпрызу. Тым больш, калі падарунак зроблены на самай справе з душою і з любоўю – да сваёй зямлі, да свайго горада і да ўсіх яго жыхароў.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота
Подробнее У бягучым годзе спаўняецца 150 год нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863-64 гг. На Беларусі гэта падзея вядома як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Многія ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання былі
Интересная Беларусь
Неизвестный и забытый памятник Всемирного наследия в Беларуси - Дуга Струве
Подробнее Дуга Струве (Русско-Скандинавская дуга) - это цепь (сеть из 265) триангуляционных пунктов, протянувшаяся на 2820 км по территории десяти европейских стран, построенная в период с 1816 по 1855 год и


