Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобрынскія выпускнікі развіталіся са школай.

Мы часта не заўважаем, як хутка растуць нашы дзеці. Пакуль аднойчы раптам не зразумеем: яны ўжо сталі дарослымі. Менавіта таму апошні званок – заўсёды крышачку сумная ўрачыстасць. Але гэта – добры і правільны сум. Таму што ў такія моманты разам з адчуваннем няўмольнага бегу нашых уласных гадоў лепш за ўсё разумееш – яны былі пражытыя недарэмна.

Кобрынскія выпускнікі развіталіся са школай.


Такім этапам у жыцці стаў гэты суботні дзень для тысяч настаўнікаў, бацькоў і вучняў. Сярэдняя школа № 2, куды мы завіталі крышачку раней, чым пачалася ўрачыстая лінейка, сустрэла нас дзіўнай цішынёй. Тут ішоў апошні, развітальны ўрок, у час якога выпускнікі маглі, бадай што, у апошні час адчуць сябе школьнікамі, успомніць мінулыя гады – ды свае першыя ўрокі разам са сваёй першай настаўніцай. І нават згуляць ролю ў апошняй школьнай тэатральнай мініяцюры, нібыта рыхтуючыся да будучых складаных і шматгранных сацыяльных роляў, якіх зусім хутка будзе патрабаваць дарослае жыццё.

Кобрынскія выпускнікі развіталіся са школай.


- Сённяшні дзень, як ніякі іншы, напоўнены дабром – добрыя ўсмешкі, добрыя слёзы развітання, – адзначыў у час урачыстай лінейкі старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля. – І, гледзячы на нашых дзяцей, на нашых выпускнікоў, вельмі хочацца, каб яны на самай справе аказаліся гатовымі да нашага зусім няпростага жыцця і да ўсіх яго выпрабаванняў. А мы будзем маліцца за іх усіх – і за тое, каб усё ў іх атрымалася.

Кобрынскія выпускнікі развіталіся са школай.


Выпускнікі развітваюцца са школай, дзе іх вучылі чытаць, пісаць – і спачуваць, складваць, дзяліць – і любіць сваю краіну, разбірацца ў навуках і ў людзях. Выпускнікі развітваюцца са школай, дзе настаўнікі прыкладалі ўсе намаганні для таго, каб з гэтых сцен яны выйшлі дастойнымі людзьмі і сапраўднымі грамадзянамі. Выпускнікі развітваюцца са школай, а ў неба, развітваючыся з зямлёю, нібыта чыстыя дзіцячыя мары, узнімаюцца рознакаляровыя паветраныя шарыкі…
А пасля ўрачыстай лінейкі выпускнікі разам з першакласнікамі, нібыта жывы сімвал яднання будучыні і сучаснасці, усклалі кветкі да помніка ў скверы Пуганава, ушаноўваючы памяць тых, хто калісьці аддаў жыццё за гэтую самую будучыню. За тое, каб нараджаліся і вырасталі дзеці, каб ішлі ў свет новыя выпускнікі, каб год за годам выціралі слёзы радасці і добрага, цёплага суму іх бацькі і настаўнікі. І каб працягвалася жыццё…
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с