Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Кобрынскі веснік”: Будзем сябраваць!

“Кобрынскі веснік”: Будзем сябраваць!

Хутка ляціць час! Падзеі стракатым калейдаскопам робяць незабыўным кожны дзень. Вось і маё жыццё прабягае ў паскораным рытме.
Нарадзіўся я ў 1982 годзе ў г. Брэсце ў сям’і ваеннаслужачых. Бацька, карэнны кабрынчанін, афіцэр ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння. Закончыў службу ў Лідзе. У гэтым горадзе мне наканавана закончыць сярэднюю агульнаадукацыйную і музычную школы, пашчасціла сустрэць першае каханне. Атрымаў атэстат сталасці і паступіў завочна ў Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут на юрыдычны факультэт. У 2004 годзе паспяхова закончыў ВНУ. Марыў звязаць сваё жыццё з прававой дзейнасцю. У свае сямнаццаць гадоў прыемна было зарабіць першыя грошы на ААТ “Завод “Лідсельмаш”, працаваў слесарам механазборачных работ.
Працягваючы сямейную традыцыю, тэрміновую службу праходзіў у Трэцяй асобнай Чырванасцяжай брыгадзе спецыяльнага прызначэння. У званні старшыны звольніўся ў запас.
Разам з бацькамі прынялі рашэнне вярнуцца ў Кобрын. У 2003 годзе стаў пазаштатным аўтарам “раёнкі”. З захапленнем выконваў першыя рэдакцыйныя заданні. У жніўні стаў штатным карэспандэнтам “Кобрынскага весніка”, уліўся ў творчы калектыў, які пераважна складаўся з вопытных і сталых супрацоўнікаў. З ахвотай пераймаў іх веды, шляхам проб і памылак станавіўся сапраўдным журналістам.
У 2005 годзе стаў лаўрэатам творчага конкурсу СМІ сярод прафесіянальных журналістаў Брэсцкай вобласці. Потым быў удастоены звання лаўрэата конкурсу “На лепшае асвятленне і прапаганду ў СМІ прадпрымальнцікай дзейнасці ў Брэсцкай вобласці”, на асвятленне ў СМІ дзейнасці Нацыянальнага алімпійскага камітэта, перамог у творчым конкурсе СМІ, які праводзіўся пад эгідай Брэсцкага абкама ГА “БРСМ” і рэдакцыі газеты “Народная трыбуна” ў намінацыі “Лепшы малады журналіст”. Але, перакананы, самай высокай узнагародай для любога журналіста ўсё ж такі з’яўляюцца ўвага і павага чытачоў.
Поўнай нечаканасцю ў маім жыцці ў лютым 2014 года стала прапанова ўзначаліць раённую газету. Рашыцца на гэты крок было вельмі няпроста. З лютага па май выконваў абавязкі галоўнага рэдактара. Потым адпаведным распараджэннем старшыні райвыканкама па ўзгадненні з Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам назначаны галоўным рэдактарам “Кобрынскага весніка”.
Шаноўныя сябры! Сёлета споўніцца семдзясят пяць гадоў з моманту заснавання нашай газеты. Шчыра спадзяюся, што ў гэты знакавы юбілей наша друкаванае выданне перажыве новы гістарычны этап свайго развіцця. Амалоджваецца калектыў “раёнкі”, адпаведна мяняецца яе імідж, ствараюцца новыя рубрыкі і праекты, якія разлічаны на рознаўзроставую аўдыторыю чытачоў, павялічваецца колькасць навінаў, злабадзённых, крытычных матэрыялаў. Спадзяемся, будзе павышацца тыраж газеты. На больш дастойным арганізацыйным узроўні плануем праводзіць Дні падпісчыка з розыгрышам прызоў, актыўна прасоўваць рэдакцыйны інтэрнет-партал www.vkobrine.by, напаўняць яго актуальным кантэнтам. У нас шмат цікавых планаў!
Дазвольце падзякаваць вам, шаноўныя чытачы, за вашу вернасць “Кобрынскаму весніку”, за слушныя заўвагі і прапановы. Дзверы рэдакцыі і майго службовага кабінета заўсёды адчынены для кожнага. Будзем сябраваць і далей! Да новых сустрэч!
З павагай, ваш Раман МЕЛЬНІК,
галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с