Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Алег КУЗІЧ: “Сітуацыя пад кантролем”

Алег КУЗІЧ: “Сітуацыя пад кантролем”

У чэрвені праводзілася “прамая тэлефонная лінія” з намеснікам старшыні Кобрынскага райвыканкама Алегам Кузічам па пытаннях эканомікі, гандлю і прадпрымальніцкай дзейнасці. Паступіў шэраг вусных зваротаў ад грамадзян, прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу. Найбольшая колькасць пытанняў тычылася сітуацыі, якая пануе на спажывецкім рынку Кобрына. Больш падрабязна аб гэтым Алег Уладзіміравіч расказаў карэспандэнту “КВ”. - Па стане на 16 чэрвеня 2011 года продаж харчовых тавараў у гандлёвых аб’ектах Кобрыншчыны ажыццяўляецца без ажыятажу. Насельніцтву прапануецца шырокі асартымент, у тым ліку цукар, соль, мука, крупы, алей, мяса-малочная прадукцыя. Адказныя супрацоўнікі ўпраўлення эканомікі, аддзела гандлю і паслуг райвыканкама рэгулярна праводзяць маніторынг напаўняльнасці спажывецкага рынку. Зафіксаваны выпадкі, калі дзесьці нераўнамерна былі размеркаваны таварныя групы ці некаторая прадукцыя наогул адсутнічала. Возьмем, да прыкладу, недахоп цэменту. Адзначу, што такая праблема ўзнікла не толькі сёлета. З наступленнем будаўнічага сезона вытворцы гэтага тавару ў некаторыя перыяды былі нездольны ў поўнай меры задаволіць патрэбы спажыўцоў. Вырашэннем гэтай праблемы займаюцца ўрад краіны і шэраг адпаведных міністэрстваў і ведамстваў. Яшчэ адно важнае пытанне – стабілізацыя ўзроўню кошту. У межах маніторынгу мы таксама ў тандэме з ўсімі зацікаўленымі структурамі кантралюем своечасовасць разлікаў гандлёвых арганізацый за атрыманую прадукцыю. Акрамя гэтага, суб’екты гаспадарання ўсіх форм уласнасці праінфармаваны аб недапушчальнасці да 1 ліпеня 2011 года перавышэння ўзроўню кошту, які склаўся па стане на 28 мая 2011 года на рэгуляваныя сацыяльна значныя тавары. А гэта рыба жывая і свежамарожаная (акрамя далікатэсных), селядзец салёны, цвёрдыя і мяккія сыры з каровінага малака, крупы (ячныя, аўсяныя), аўсяныя шматкі без смакавых і іншых дабавак, свежыя агуркі, памідоры, яблыкі, бананы, лімоны, апельсіны, кава і чай, соль кухонная (акрамя солі харчовай марской), субпрадукты з ялавічыны і свініны першай і другой катэгорый, з мяса курэй і куранятаў, вараныя каўбасы і сасіскі, крывяныя і ліверныя каўбасы, сінтэтычныя мыйныя сродкі. Да ведама пакупнікоў: у магазіне №5 па вул. Леніна і ў гандлёвым цэнтры “Універсам” ААТ “Кобрын-Сэрвіс” па вул. Дзяржынскага, 77а, па серадах і чацвяргах  праводзяцца акцыі па зніжэнні гандлёвых надбавак на поўны асартымент харчовых тавараў. На сацыяльна значныя тавары надбаўкі зніжаны на 50 працэнтаў. Акрамя гэтага, у летні перыяд гандлёвая надбаўка на каўбасныя і вэнджаныя вырабы вытворчасці ААТ “Кобрынскі мясакамбінат” зніжана на 10 працэнтаў. У магазіне “Дом гандлю” ААТ “Універмаг “Кобрын” па вул. Дзяржынскага  максімальна прымяняльная гандлёвая надбаўка на поўны асартымент – да 15 працэнтаў, на сацыяльна значныя тавары  – да 10 працэнтаў. Ва ўніверсаме “Дыскаунтэр “КУМ” УП “Нашы вытокі” па вул. Першамайскай максімальна прымяняльная надбаўка на поўны асартымент – да 20 працэнтаў, на сацыяльна значныя тавары – да 13 працэнтаў. І ў гэтым магазіне існуюць адпаведныя акцыі для пакупнікоў. У магазіне “Дыскаунтэр “Цэнтральны” Кобрынскага раённага спажывецкага таварыства максімальная прымяняльная гандлёвай надбаўка – ад 8 да 16 працэнтаў. Ва ўсіх магазінах ТАА “Кампанія Эліда” гэты паказчык не перавышае 15 працэнтаў, а ў магазіне “Смак-8” па вул. Пралетарскай – 10 працэнтаў. Запісаў Раман МЕЛЬНІК. Фота аўтара. НА ЗДЫМКУ: Алег Кузіч у час работы “прамой тэлефоннай лініі” ў райвыканкаме.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с