Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чалавек і яго справа: Высокая ўзнагарода прафесіяналу

У любой цывілізаванай краіне свету жыццё і здароўе чалавека былі і застаюцца самымі галоўнымі каштоўнасцямі. Менавіта таму пытанням бяспекі грамадзян надаецца такая пільная ўвага. Весці гэтую сферу на вытворчасці ці ў арганізацыях, як правіла, даручаецца людзям адказным, якія здольны прадухіліць парушэнне заканадаўства ў сферы аховы працы і магчымую трагедыю. На працягу дзевяці гадоў на пасадзе спецыяліста па тэхніцы бяспекі гаспадарчай групы аддзела культуры райвыканкама працуе Іосіф Андраюк.  У мінулым ён  – кадравы афіцэр. Падпалкоўнік Андраюк закончыў Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча. Служыў на Урале, у Германіі. Два гады выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. Армейская загартоўка дапамагае дасягненню поспехаў і пасля звальнення ў запас.

Чалавек і яго справа: Высокая ўзнагарода прафесіяналу

Штодзённы спектр службовых задач Іосіфа Браніслававіча шырокі. Ён курыруе ўстановы культуры з правам юрыдычнай асобы – музей і парк імя А. В. Суворава, Палац культуры, раённы кінавідэацэнтр, усю цэнтральную бібліятэчную сістэму з філіяламі на сяле, дзіцячыя школы мастацтваў горада і раёна, трынаццаць сельскіх клубаў. За кароткі тэрмін працы ў аддзеле культуры спецыяліст дасканала вывучыў нарматыўна-прававыя і тэхнічныя акты, лакальныя дакументы, якія рэгламентуюць працоўную дзейнасць, стварыў службу па ахове працы, распрацаваў для ўстаноў базу даных на электронных носьбітах. У яго штодзёныя абавязкі ўваходзяць якаснае навучанне супрацоўнікаў бяспечным метадам вядзення работ, праверка ведаў па пытаннях аховы працы і электрычнай бяспекі, уводныя інструктажы, аказанне метадычнай і практычнай дапамогі кіраўнікам структурных падраздзяленяў і асобам, якія адказваюць за арганізацыю і кантроль за аховай працы ўстаноў культуры, і інш. Сістэма кіравання аховай працы, якую ён укараніў, бездакорна жзейнічае, прадухіляе выпадкі вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў.

На мінулым тыдні ў межах планавага аўдыту Кобрыншчыну наведалі прадстаўнікі цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, азнаёміліся ў тым ліку і з дзейнасцю Іосіфа Андраюка. Паводле інфармацыі галоўнага тэхнічнага інспектара працы ЦК прафсаюза работнікаў культуры Дзмітрыя Саколіка, на працягу шэрагу гадоў кобрынскі спецыяліст дэманструе выдатныя вынікі. І не выпадкова Іосіф Браніслававіч  не аднойчы ўдастойваўся звання лепшага грамадскага інспектара па ахове працы ў вобласці і рэспубліцы. Вось і сёлета госці з Мінска вырашылі адзначыць намаганні кабрынчаніна. Ва ўрачыстай абстаноўцы Дзмітрый Саколік уручыў Іосфіу Андраюку  падзяку за актыўную работу пры ажыццяўленні грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства па ахове працы за подпісам старшыні федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: Дзмітрый Саколік (справа) ўручае Іосіфу Андраюку заслужаную ўзнагароду.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с